Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

ВАЖНА!!! Расшукваецца аўтамабіль, які скрыўся з месца ДТЗ  

Увага!!!
Расшукваецца аўтамабіль, які скрыўся з месца ДТЗ.

Аўтамабіль мусіць мець прыкметы аварыі, хутчэй за ўсё з правага боку, верагодна чырвонага ці бардовага колеру.
У пятніцу вечарам, 20 сакавіка, паміж 21.30 і 22.00 гадзінамі, насупраць могілак на Воўкаўшчыне гэты аўтамабіль збіў Віталя Кастэнку, які ехаў на ровары. Каб схаваць улікі, злачынцы забралі з месца аварыі ровар, на якім мусілі застацца сляды фарбы аўто.

П'яны страляў па дзвярох крыўдніка  

У вёсцы Шляпы Вялейскага раёна звычайная п'янка дзьвух сабутэльнікаў прывяла да сваркі, якая, у лепшых традыцыях Дзікага Захаду, перарасла ў страляніну. Вось толькі страляў пакрыўджаны, дзякуй Богу, ня ў крыўдніка, а па дзьвярах яго хаты. Страляў з хуліганскіх мэтаў - напісана ў міліцэйскім пратаколе. Па факце заведзена крымінальная справа, стрэльба і 2 патроны да яе канфіскаваныя. Той, хто страляў затрыманы, паведамляюць westki.info.

Дарожна-транспартнае здарэньне ў Вялейцы  

Сёньня адбылося ДТЗ на вул.Вадап'янава

Зьверскае хуліганства  

alt    Ноччу з 6 на 7 верасьня хуліганы апаганілі больш 20 магіл на старых могілках у Вялейскім раёне. Зараз тут працуюць праваахоўныя органы.

Атрымаў канверт з белым парашком  

Пасланне з пагрозай i белы парашок атрымаў 71-гадовы жыхар вёскi Куляшы Вiлейскага раёна.

Выбух у цэнтры Менску. Паранена 50 чалавек  

Фота svaboda.orgУначы на канцэрце да Дня незалежнасьці ў Менску адбыўся выбух самаробнага прыстасаваньня. Каля 50 чалавек шпітіалізаваана з раненьнямі.

Асьцярожна! Кішэнныя злачынцы!  

Грабіцель    РАУС папярэджвае

Чарговы акт вандалізму ў Курапатах  

У сумнавядомым урочышчы Курапаты, што пад Менскам, у месцы дзе былі расстраляныя бальшавікамі тысячы нявінных ахвяраў, невядомыя падонкі зьдзейснілі акт вандалізму.

Ізноў маньякі ў горадзе?!  

Не хадзіце самотнымі па вялейскіх вуліцах, можаце напаткаць непрыемнасьці. Асабліва гэта тычыцца дзяўчат.

Суд над непаўналетнім забойцам  

На дзесяць гадоў паедзе ў выхаваўчую калонію 17-гадовы былы навучэнец Маладзечанскага політэхнічнага каледжа Эдуард С., якога абласны суд 23 лістапада прызнаў вінаватым у забойстве 75-гадовай бабулі ў ліпені ў вёсцы Кузьмічы

Хлопец трапіў пад цягнік  

ЦягнікАдзін з навучэнцаў вялейскай вучэльні 26 лістапада трапіў пад цягнік.

Аўтаздарэньне ў Вялейцы  

2 жніўня ў мікрараёне "Зеніт" каля прыпынку "Аптэка" адбылося аўтаздарэньне. Дзве дзяўчынкі катаючыся на скутерах не справіліся з кіраваньнем і адна дзяўчынка ўдарылася аб бардзюр. Яна атрымала траўму нагі і была дастаўлена ў шпіталь. На месца збарэньня выкліканы супрацоўнікі ДАІ.

Іх норавы. Зь кім мы мяжуем.  

Злачынная дзейнасьць расейскіх фашыстаў



Цягам 7-і месяцаў бягучага году ў выніку злачыннай дзейнасьці нэа-нацыстаў у Расеі загінулі 36 чалавек, а 268 атрымалі раненьні.

У суме было занатавана больш за 300 нападаў на расавай глебе, інфармуюць расейскія праваабаронцы.

У мінулым годзе расейскія фашысты забілі 54 чалавекі, а 460 паранілі.



Паводле праваабаронцаў, колькасьць чальцоў нэа-нацысцкіх арганізацый у Расеі складае каля 60 тыс. чалавек. Яны нападаюць на выхадцаў з Каўказу й Сярэдняй Азіі, а таксама на іншаземцаў з Афрыкі, Азіі й Лацінскай Амэрыкі.



Polskie Radio SA

Зноў абрабавалі царкву  

Зноў абрабавалі царквуУ Вялейскім раёне ізноў абрабавалі царкву. Пацярпела на гэты раз царква у вёсцы Кастыкі.

Спалілі аўтамабілі  

http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D0%BA%D1%82%D0%B5%D0%B9%D0%BB%D1%8C_%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%82%D0%BE%D0%B2%D0%B0 Паводле звестак упраўлення ўнутраных спраў Мiнскага аблвыканкама, у вёсцы Нарач Мядзельскага раёна у ноч на 5 ліпеня былі падпалены два аўтамабiлi: «Фольксваген-Транспарцёр» i «Рэно Меган», якiя стаялi на вулiцы. На месцы здарэння мiлiцыянеры знайшлi дзве бутэлькi з рэшткамi гаручых рэчываў - «кактэйля Молатава». Урон ацэньваецца адпаведна ў 14 i 4 мiльёны рублёў.

Распачата крымінальная справа па арт. 218 ч. 2 КК РБ



з сайту Narach.org

Жорсткае забойства!  

У в. Кузьмічы Вялейскага раёна жорстка забіта пажылая жанчына.

КДБ Беларусі зноў выявіў польскіх шпіёнаў  

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі заявіў аб выкрыцці агентаў польскай выведкі, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў КДБ.

Цыгане-падлеткі згвалтавалі дзяўчынку на ўскраіне Менска.  

Жудаснае злачынства ўскалыхнула ўвесь мікрараён . Жыхары патрабуюць аднаго - высяліць табар да чортавай маці.

Фальшывы гранатавы сок  

У вёсцы
Порса, што ў Вiлейскiм раёне, канфiскавалi 7160 бутэлек i 10 тысяч этыкетак.

Міліцыянты абарзелі  

24 траўня супрацоўнікамі міліціі Сяськовым і Занкавічам, на парозе сваёй хаты, быў затрыман дэлегат Кангрэса дэмакратычных сілаў Уладзімір Малярчук. Сутычка закончалася нічым, але кропка не пастаўлена. Дзеянні міліцыянтаў У.Малярчук збіраецца абскардзіць у пракуратуры.

Здарэнне ля Гліннага  

Сёння ля гліннага адбылося аўтаздарэнне. Фура везла з ТАА "Камдар" тры камплекты вежаў мабільнага вяшчання. Кіроўца, які адказваў за перавоз груза, не замацаваў яго й каля вёскі Гліннае Груз на хуткасьці, падраўшы барты зьляцеў на праезжую частку. На шчасьце, побач не было не адной машыны, іначай - трагедыі было б не пазьбегнуць. Груз быў пашкоджаны - вадзіла ўляцеў на бабкі.

Дзеці Герастрата  

Учора а 18 гадзіне вечара паступіў сыгнал аб узгараньні на вялейскім рынку. Згарэлі 3 прадуктовыя павільёны. Супрацоўнікі МНС і МУС лічуць, што прычына ўзгараньня - падпал.

Хлопца зь Вялейкі забіла ў Маладзечанскай частцы.  

На мінулых выходных у Маладзечна, у вайсковае частцы сувязі КДБ, прыціснула жаўнера, які прызываўся зь Вялейкі. Па прывозе хлопцы ў шпіталь ён быў ужо памёр. Кагосьці з займаючых пасады пасадзяць, сям'і выплацяць кампэнсацыю. усё застанецца як і нібыло нічога. Ці патрэбна нам гэткае войска?

P.S. прoзьвішча хлопца - Маліноўскі.

Укралі 4 абразы  

Стала вядома, што ў вёсцы Канстанцінава Свірскага сельсавета (Будслаўскі дэканат - парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі) ў ноч з 25 на 26 красавіка былі скрадзены 4 абразы з мясцовага касцёла. Відаць, прычынай такога здарэння стала адсутнасць ахоўнай сігналізацыі ў храме. Між іншым, у астатніх касцёлах Мядзельшчыны, прынамсі ў Мядзельскім і Будслаўскім касцёлах, ахоўная сігналізацыя ўсталявана.

Застаецца спадзявацца, што пасля высвятлення абставінаў злачынства і ў Канстанцінаўскім касцёле будзе ўсталявана ахоўная сігналізацыя.

З сайту суседзяў Narach.org

У горадзе чуліся стрэлы.  

Першага красавіка на дзень гумару ў Вялейцы адбылася падзея, каторую жартам назваць нельга. Супрацоўнікам Вялейскага ДАІ, якія спрабавалі спыніць аўтамабіль БМВ, прыйшлося весці стральбу табельнай зброяй па колах. У выніку трапнага стрэлу машына была спынена і нецвярозы кіроўца з пасажырам затрыманы.

Затрыманы злодзей  

25 сакавіка, у краме “Гермес” затрыманы супрацоўнікамі міліцыі малады чалавек, які спрабаваў вынесьці бутэльку “Джынтоніка”. За падобнымі правапарушэньнямі малады чалавек заўважаны ўжо не першы раз.

У Вілейцы зноў крадзяжы  

Чарговую кватэру абакралі невядомыя зламыснікі 1 сакавіка ў першай палове дня. Як паведаміў старшы оперупаўнаважаны РАУС Валеры Сухалет, на гэты раз з кватэры на вуліцы Гагарына, 25 вынеслі каля 100 тысяч рублёў і золата – два пярсцёнкі і ланцужок. “Почырк” злачынцаў той самы, што і ў папярэдніх крадзяжах – праварот кнопачнага замка дзвярэй.




Сяргей ЗЯНЬКО


Рэгіянальная газета

Выраблялі фальсіфікаванае віно...  

В Вилейском районе руководители предприятий изготавливали фальсифицированное вино. Административные протоколы в соответствии с декретом президента от 9 сентября 2005 года № 11 "О совершенствовании государственного регулирования производства, оборота и рекламы алкогольной, непищевой спиртосодержащей продукции и непищевого этилового спирта" составлены в отношении руководителей двух предприятий в Вилейском районе Минской области.


СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Ручыца. Новыя падарожжы дылетанта (відэа)



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by