Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

На Вілейшчыне вартаўнік фермы праспаў цялят  

На Вілейшчыне вартаўнік фермы праспаў цялятЧатырох цялят укралі невядомыя злачынцы ноччу 23 лютага з малочнатаварнай фермы сельгаспрадпрыемства “Сцешыцы” ў вёсцы Паляны Жарскага сельсавета

Спроба абкрасьці аптэку  

Дзевятнадцацігадовы жыхар Вялейкі спрабаваў украсьці грошы з касы аптэкі.

Зноўку абакралі лецішча  

З лецішча ў в.Клоўсі скралі электраструмант.

Невядомы абакраў краму ў Вілейскім раёне  

Сігнал паступіў загадчыцы крамай каля палове трэцяй ночы 13 лютага, у міліцыю яна звярнулася толькі пасля сямі раніцы.

У фермерскай гаспадаркі "АВС-Агра" скралі маёмасьць  

15 лютага 2012 года ў РАУС звярнуўся кіраўнік фермерскай гаспадаркі "АВС-Агра" з заявай, што ў іх скралі маёмасьць

Збіў і абрабаваў бабульку  

8 лютага жыхар в.Забалацце збіў металічным прутом пенсіянеку і абрабаваў яе.

У пенсіянеркі адабралі грошы  

Узбуджана крымінальная справа за грабёж супраць 40-гадовай жанчыны, якая здзейсьніла злачынства ў дачыненьні да пенсіянеркі 1934 года нараджэньня.

П’яны рабочы сельскай гаспадаркі падарожнічаў у навагоднюю ноч на ўгнаным трактары  

Вельмі стараўся паспець з работы да навагодняга стала 27-гадовы п’яны рознарабочы фермерскай гаспадаркі “Чэмпіён” Сяргей Г. І не знайшоў нічога лепшага, як з мехдвара ўгнаць трактар “Беларус”.

3 і 4 лютага выяўленыя самагонныя апараты ў в.Старынкі і ў в.Балашы  

"Первачок наш, первачок, 
Кто не пьет, тот дурачок.
А мы пить будем, и гнать будем,
А милиция придет - угощать… удирать будем!" 

Вялейчук панёс з двара шэсць ручнікоў, мужчынскі гольф і дзіцячыя штаны  

Па шляху зламыснік пабываў у лазні, гаражы і машыне пацярпелых, дзе скраў шампунь і салярку.

Міліцыянеры знайшлі зладзеяў, якія ўкралі парасят у Нарочы  

Міліцыя раскрыла крадзеж 21 парася з незамкнёнага свінакомплексу ў Нарочы, які здарыўся ноччу 11 студзеня. Двух падазроных 30 студзеня арыштавалі, яшчэ аднаго пакінулі пакуль на свабодзе.

Навучэнцы каледжа паквапіліся на мёд  

Два 16-гадовыя навучэнцы прафесійна-тэхнічнага каледжа падазраюцца ў крадзяжы трох рамак мёду з пчалінага вулля ў вёсцы Мечаі Нарачанскага сельсавета. Рамкі з вулляў укралі 28 ці 29 студзеня.

Вялейскі суд на год пазбавіў маці ад сына-мучыцеля  

На адзін год зняволення асуджаны 33-гадовы жыхар Даўгінава Ігар С., які ў верасні мінулага года жорстка збіваў сваю маці. Мужчына нідзе не працаваў, жыў за кошт маці, прапіваў яе грошы. “Удзячнасцю” за гэта былі катаванні і пабоі.

“Міцубісі” маладзечанца разабралі ў Шылавічах  

Капот і пярэдні левы паказальнік паварота знялі невядомыя зладзеі з аўтамабіля “Міцубісі Лансер” ноччу 22 студзеня ў вёсцы Шылавічы Вялейскага раёна.

На свінакомплексе ў Нарочы ўкралі парасят  

У Нарочы ноччу 11 студзеня з незамкнёнага цэха свінакомплекса ўкралі 21 парася. Сярэдняя вага кожнага – каля сямі кілаграмаў.

Скралі каналізацыйныя люкі  

10 студзеня ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да невядомага, які скраў чыгунныя люкі

Прадпрымальнік "кінуў" вяскоўцаў Вілейшчыны і Маладзечаншчыны  

140 жыхароў вёсак Вілейскага і Маладзечанскага раёнаў падмануў 25-гадовы маладзечанскі прадпрымальнік Павел Б. Летам мінулага года ён збіраў у вяскоўцаў малако і здаваў на малочны камбінат. Грошы за малако людзі атрымалі толькі пасля ўзбуджэння крымінальнай справы.

Нарыбачылі на 3 мільёны рублёў  

Крымінальная справа за незаконную рыбалку на Вялейскім вадасховішчы 28 снежня ўзбуджана ў адносінах да двух маладзечанцаў.

Забяспечыў сябе выпіўкай і закускай  

1 студзеня ў Мядзельскі РАУС звярнуўся жыхар в Бурбалкі, што 31 снежня каля 22.00 невядомы з склепа размешчанага ў двары яго дома выкраў 1,5 л віна і свіную тушонку.

З фермы ў Вялейскім раёне скралі карову  

У ноч з 27 на 28 снежня жыхар вёскі Геркі скраў з фермы карову і прывёў у свой хлеў.

Мужчына хацеў скрасці ЖК-тэлевізар з магазіна ў Вялейцы  

У Вялейцы 29 снежня мужчына спрабаваў скрасці ЖК-тэлевізар з магазіна "Прамтавары".

Скралі індыкоў для каляднага стала  

Трох індыкоў скралі ў ноч з 20 на 21 снежня ў пенсіянера з вёскі Падбярэззе.

З крамы ў Каралеўцах вынеслі спіртное і прадукты  

З магазіна Вялейскага райспажыўтаварыства, што ў Каралеўцах, вынеслі спіртное, цыгарэты і прадукты.

Угон аўто ў Мядзельскім раёне  

18 сьнежня 2011 года ў 10.10 у Мядзельскі РАУС звярнуўся жыхар г.п. Свір, што 18 снежня з 9.20 да 9.40 невядомы з вул. Савецкай у г.п. Свір угнаў яго аўтамашыну "Сітраен С5", 2001 г.в.

У зале гарадскога Палаца культуры прайшло судовае пасяджэнне  

Гэтае судовае пасяджэнне праходзіла ў зале гарадскога Палаца культуры, бо пацярпелых па справе, якая разглядалася, шмат. Хоць і не ўсе з іх змаглі прыехаць на пасяджэнне, усё ж людзей у зале было нямала. Пераважную большасць прысутных складалі вясковыя жанчыны розных узростаў. Урэшце, на судовым пасяджэнні пад старшынствам Сяргея Епіхава, старшыні суда Вілейскага раёна, разглядалася справа, што датычыла непасрэдна іх, працавітых сяльчан, якія маюць на сваіх падворках кароў.

У Будславе зарэзалі 25-гадовую дзяўчыну  

Забойца трапіў у хату праз акно. Трагедыя здарылася ў вёсцы Будслаў на Мядзельшчыне. Цела 25-гадовай Алесі знайшлі раніцай 9 снежня. Алеся была практыканткай, адпрацоўвала па размеркаванні ў суседнім Ілаве. У Будславе яна наймала хатку.

Вілейскія хуліганы асуджаныя  

Восем віляйчан узростам ад 18 да 23 гадоў раённы суд асудзіў за злоснае хуліганства. Хлопцы без усякіх прычын у чэрвені і жніўні ва ўрочышчы Дубаўка і на вуліцы Чырвонаармейскай збілі двух маладых мужчын.

У Касуце скралі лодку  

3 сьнежня ў Вялейскі РАУС паступіла заява аб крадзяжы ў в.Касута.

На Вілейшчыне працаваў самагонны апарат памерам з дом  

1 снежня, міліцэйскі спецназ УУС Мінаблвыканкама па ананімным тэлефанаванні выявіў у вёсцы Астравы Вілейскага раёна буйны падпольны завод па вытворчасці самагонкі.

Злачынства і пакаранне  

Учора ў Вілейскім РАУС адбылося паказальнае пасяджэнне суда па накіраваньні жыхара Вілейскага раёна у лячэбна-працоўны прафілакторый.

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Ручыца. Новыя падарожжы дылетанта (відэа)