Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

21 жніўня сяброўскае падарожжа “Развітанне з гістарычным Пінскам”  

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць ў сяброўскае падарожжа “Развітанне з гістарычным Пінскам” ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Альковічы - Падарожжа Дылетанта (ВІДЭА)  Альковічы - Падарожжа Дылетанта (ВІДЭА)

У летнюю спёку прапануем вам астудзіцца паглядзеўшы зімовае Падарожжа Дылетанта ў вялейскую вёску Альковічы.

Археалагічныя раскопкі ў Гальшанах: запрашаюцца валанцёры  

З 1 па 15 жніўня 2011 г. у м. Гальшаны Ашмянскага р-на будзе працаваць археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Для ўдзелу ў раскопках запрашаюцца валанцёры!

24 ліпеня Народныя танцы ў Залессі  

У сядзібе Агінскага ў Залессі 24 ліпеня адбудзецца танцавальнае вясковае свята з элементамі гістарычнай стылізацыі, арганізаванае моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.

Вялейскія турысты ў цэнтры Еўропы  

Настаўнікі й вучні Вялейскай гімназіі №1 “Логас” арганізавалі турысцка-спартыўны лагер “Вандроўнікі” па так званым цэнтры Еўропы - возера Шо, што ў Глыбокскім раёне.

Усе - на пілігрымку “Будслаў-2011”!  

Запрашаем Вас прыняць удзел у штогадовай нацыянальнай пілігрымцы да Будслаўскай святыні – найвялікшага ў Беларусі касцёлу.

Набор валанцёраў у міжнародны лагер у Залессе  

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА ажыццяўляе рэалізацыю праекта - моладзевы валанцёрскі лагер «Замкі Беларусі». 

Адбудзецца летнік у Крэве  

Дабрачынны фонд "Крэўскі замак" набірае валанцёраў на летнік "Крэўская вунія - 2011″. Дата правядзення летніка: 1 ліпеня – 15 жніўня 2011 года. Запрашаюцца ўдзельнікі!

Адбываецца пятая вандроўка шляхам Тышкевіча  

Чарговая, пятая вандроўка шляхам археолага, гісторыка і этнографа графа Канстанціна Тышкевіча стартавала па Нарачанцы ў суботу, 4 чэрвеня, ад вёскі Заброддзе Нарачанскага сельсавета Вялейскага раёна.

Забыты шлях, або версія пра тое, як у сярэднявеччы ажыццяўляліся стасункі паміж Полацкам і Вільняй  

У старажытнасці гандлёвыя стасункі паміж рознымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, паміж часткамі асобных дзяржаў ажыццяўляліся пераважна па водных аб’ектах - рэках і азёрах. Уся Еўропа ведае пра вялікі гістарычны водны шлях «з варагаў у грэкі», які ішоў праз нашу краіну па Дзвіне і Дняпры. Але ў Беларусі існавалі і іншыя водныя шляхі, можа, не такія адметныя і вядомыя, але даволі важныя, якія адыгрывалі ў свой час пэўную ролю ў жыцці нашых продкаў. Адзін з такіх забытых гандлёвых шляхоў знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы краіны. Ён праходзіў па рачных сістэмах Дзвіны, Дзісны, Мядзелкі, Нарачанкі і Віліі.

Вандроўка ТАП у Крэва, Залессе - фотарэпартаж  

У нядзелю, 8 траўня, вялейскія сябры Таварыства Аховы Помнікаў зладзілі вандроўку па гістарычных мясцінах рэгіёна. Галоўнымі пунктамі былі Залессе і Крэва, а па шляху рабіліся прыпынкі на гістарычных аб'ектах, на якія багаты наш край. Быў распрацаваны і правераны добры аднадзённы турыстычны маршрут для вандравання на аўто з Вялейкі.

Фотарэпартаж з вандроўкі па сьвятых камянях вялейшчыны  

Вялейскі блогер jakub-v разьмясьціў у сваім жж фотаздымкі з вандроўкі па  Вялейскаму раёну з наведванням сакральных камянёў. Прапануем вашай увазе яго фотасправаздачу.

Вялікі камень Мішуцкі (+відэа)  

Вялікі камень Мішуцкі з ямкамі захоўваецца пасярод раллі за 500 м на захад-паўночны захад ад в.Мішуты, што за 18,5 км на захад-паўночны захад ад Вялейкі, за 650 м на поўдзень ад шашы Вялейка — Смаргонь. На вяршыні камлыгі захаваліся 84 штучныя паглыбленні сферапа-добнай формы. Гэтыя лункі належаць да ўнікальных старадаўніх знакаў.

Вілейскае вадасховішча - самае папулярнае месца для рыбалкі  

Вілейскае вадасховішча - самае папулярнае месца для рыбалкі"Камсамольская праўда ў Беларусі" размясціла спіс найбольш папулярных сярод рыбаловаў рыбных месцаў Беларусі, складзены з дапамогай Віктара Святошчыка, сябра грамадскага аб'яднання «Вялікі рыбалоўны інтэрнэт-клуб», старшыні прэзідыюма судзейскай калегіі Федэрацыі рыбалоўнага спорту.

Вілейскае вадасховішча і рака Вілія на пятым месцы  

Вілейскае вадасховішча і рака Вілія на пятым месцыПятае месца ў дзясятцы лепшых у рэйтынгу tut.by падзялілі Вілейскае вадасховішча і рака Вілія. Самы вялікі штучны вадаём Беларусі размясціўся на самай, мабыць, звілістай нашай рацэ - Віліі.

Вандроўка Вілія-Neris 2010 стартавала зь Вялейкі  

сьцяг вандроўкіЗь берагу ў Ніжнім Парку Вялейкі стартавала сёлятняе вандроўка Вілія-Neris. Вандроўка пачалася 10 чэрвеня ў Вялейцы і скончыцца 23 чэрвеня ў Вільні.

Богам данае Багданава  

Клаўдзія Дубовік у БагданаваХто, калі не я? Гэта пытанне задала сабе неяк Клаўдзія Дубовік, вядомая вілейская паэтка, дзяцінства якой прайшло ў маляўнічым куточку Вілейшчыны – у вёсцы Багданава. Багатую гісторыю мае гэта мясціна, таму неабыякавай жанчыне вельмі хочацца захаваць спадчыну і перадаць яе новаму пакаленню.

У нас можа з’явіцца новы гісторыка-турыстычны аб’ект  

Вяллянін хутарУ Паставах – Зюзя Паазерскі, у Белавежскай пушчы – Дзед Мароз, у Бабруйску – Бабёр, у Шклове – Агурок, у Полацку – Купец: апошнім часам кожны з рэгіёнаў лічыць за неабходнае ўтварыць пэўны брэнд і гэтым праславіць свой раён. Ці ёсць такія сімвалы ў нас? Ёсць. Напрыклад, помнік у цэнтры горада – Вялляна. У гэтым годзе каменная дзяўчына можа займець сабе жытло – хутар.

Касцёл ў Вязыні  

у 1543г. засноўваецца касцёл пад тытулам Святой Ганны і вёска атрымоўвае статус мястэчкаПершае згадванне аб Вязыні адносіцца да 1473г., калі паселішча ўваходзіць у склад уладанняў шляхецкага роду Саковічаў. Пры іх нашчадку, віцебскім ваяводзе Юрыі Насілаўскім, тут у 1543г. засноўваецца касцёл пад тытулам Святой Ганны і вёска атрымоўвае статус мястэчка.

Царква Св. Мікалая ў в. Латыгаль  

Царква Св. Мікалая ў в. ЛатыгальЦарква Св. Мікалая  была заснавана ў першай палове XVII ст. у Латыгалі, ва ўладанні яго міласці пана Гераніма Самуэля Котла, маршалка ашмянскага.

Маёнтак у Сэрвачы  

Сядзіба другой паловы XIX ст. Закладзеная на тэрасе р. Сэрвіч. Належала Козел-ПаклеўскімСядзіба другой паловы XIX ст. Закладзеная на тэрасе р. Сэрвіч. Належала Козел-Паклеўскім.

Альковіцкі касцёл  

Альковіцкі касцёлАб узнікненні Альковіцкай парафіі мясцовая легенда распавядае наступнае: даўным-даўно, калі на гэтым месцы яшчэ не жылі людзі, а шамацеў лістотай альховы гай, на адным з дрэваў была заўважаная выява Найсвяцейшай Марыі Панны. Месца гэта адразу было прызнана святым, а выява цудатворнай.

Вялікі камень Дворацкі з ямкамі  

Вялікі камень Дворацкі з ямкамі захоўваецца сёння побач з раллей за 160 м на паўднёвы ўсход ад в. Дварэц на заходні бок ад дарогі Іжа-ЛыцавічыВялікі камень Дворацкі з ямкамі захоўваецца сёння побач з раллей за 160 м на паўднёвы ўсход ад в. Дварэц на заходні бок ад дарогі Іжа-Лыцавічы.

"Чарапашкі" у Карпатах  

Выхаванцы турклуба “Чарапашкі” Цэнтра пазашкольнай работы пад кіраўніцтвам Міхаіла Петуха здзейснілі чарговы паход ва ўкраінскія Карпаты. Выхаванцы турклуба “Чарапашкі” Цэнтра пазашкольнай работы пад кіраўніцтвам Міхаіла Петуха здзейснілі чарговы паход ва ўкраінскія Карпаты.

Падарожжа па Нарачанска-Вялейскому краю  

Маршрут: Менск - Вялейка – Куранец - Любань - Карабаны – Каракулічы – Шеметава – Засвір – Лушчыкі – Свір – Камарова – Канстанцінава – Нарач(Кабыльнік) – Мядзел.Маршрут: Менск - Вялейка – Куранец - Любань - Карабаны – Каракулічы – Шеметава – Засвір – Лушчыкі – Свір – Камарова – Канстанцінава – Нарач(Кабыльнік) – Мядзел.

Забродзьдзе: лекі супраць скамяненьня сучасных сэрцаў…  

Пра мэмарыяльны комплекс у Забродзьд на Вілейшчыне, дзе ўшанаваная памяць ахвяраў першай сусьветнай вайны, мне колькі месяцаў таму расказалі мае смаргонскія сябры. І пра яго стваральніка — сябра Саюзу мастакоў СССР і Беларусі спадара Цітовіча.Пра мэмарыяльны комплекс у Забродзьд на Вілейшчыне, дзе ўшанаваная памяць ахвяраў першай сусьветнай вайны, мне колькі месяцаў таму расказалі мае смаргонскія сябры. І пра яго стваральніка — сябра Саюзу мастакоў СССР і Беларусі спадара Цітовіча.

Я б не хацела жыць, як яны ў Вязыні  

Упершыню я прыехаў у Вязынь, што на Вілейшчыне, у складзе здымачнай брыгады 15 год таму. Для фільму патрабаваліся характэрныя ды маляўнічыя краявіды. Панарама, што адкрывалася з даху тутэйшага 6-павярховага хмарачоса — заводу траваараматычных напояў, які тады ўжо не працаваў, — насамрэч займала дух. Ад гарманічнага ўзаемапранікненьня стройных шэрагаў сасновых лясоў, бярозавых гаёў, трох сажалак ды бясконцай роўнядзі Вілейскага вадасховішча, адкуль п’е ваду Менск. Гэтым разам узьнімацца на дах мне не рэкамэндавалі — лесьвіца абвалілася цэлымі пралётамі… Упершыню я прыехаў у Вязынь, што на Вілейшчыне, у складзе здымачнай брыгады 15 год таму. Для фільму патрабаваліся характэрныя ды маляўнічыя краявіды. Панарама, што адкрывалася з даху тутэйшага 6-павярховага хмарачоса — заводу траваараматычных напояў, які тады ўжо не працаваў, — насамрэч займала дух. Ад гарманічнага ўзаемапранікненьня стройных шэрагаў сасновых лясоў, бярозавых гаёў, трох сажалак ды бясконцай роўнядзі Вілейскага вадасховішча, адкуль п’е ваду Менск. Гэтым разам узьнімацца на дах мне не рэкамэндавалі — лесьвіца абвалілася цэлымі пралётамі…

Суднікі: Мэты ў іх былі — не рабаваць і забіваць, а барацьба з уладай  

alt     Другая сусьветная вайна скончылася ў Беларусі летам 44-га году. Але працягвалася вайна іншая. У лясах Заходняй Беларусі засталося шмат людзей, якія не прызнавалі савецкай улады, не зьмірыліся з гвалтоўнай калектывізацыяй і працягвалі збройную барацьбу супраць савецкіх актывістаў і войскаў НКВД. Некалькі эпізодаў той вайны — у новай перадачы з сэрыі “Падарожжы Свабоды” пра вёску Суднікі.

Веліч і адчай Багданава  

alt    На пачатку вандроўкі ехаў у Багданаў натхнёны. Падавалася, як 6 год таму. Тады новае жыцьцё і памяшканьне атрымаў музэй тутэйшага ўраджэнца, мастака-пейзажыста, вучня Шышкіна ды Куінджы — Фэрдынанда Рушчыца. Самага слыннага зь сям’і, якая валодала Багданавым з 1836-га. Расейскі мэцэнат Сава Марозаў для Трацьцякоўскай галерэі набыў яго дыплёмную працу. У Гданьску дзейнічае музэй Рушчыца, у якім працуюць ягоныя нашчадкі. А 78-гадовая Соф’я Іванаўна Масьцібродзкая яшчэ бачыла яго на свае вочы.

Сакалоўка: Жывем без улады  

alt    Вёска Сакалоўка Вялейскага раёну знаходзіцца на беразе невялічкага, але вельмі прыгожага ляснога возера. І тут няма ніводнай пустой хаты. Праўда, пераважная большасьць з іх набытая менчукамі пад лецішчы. Сапраўдных вяскоўцаў тут засталося вельмі мала і большасьць з іх пэнсіянэры. Цэлымі выпускнымі клясамі моладзь пачала зьяжджаць з Сакалоўкі ў навакольныя гарады яшчэ ў сярэдзіне 1960-х гадоў.

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'