Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Новы турыстычны маршрут "Сем цудаў прыроды" пройдзе па Вялейшчыне  

altНовы маршрут пройдзе па маляўнічых і незвычайных месцах Вялейскага й Мядзельскага раёнаў. Менавіта тут знаходзіцца легендарнае возера Нарач, рака Вялля, Вялейскае вадасховішча, выспа-замак на возеры Мядзель, дзе захаваліся астаткі гарадскіх умацаванняў ХI стагоддзя, якія належаць, па меркаванні адмыслоўцаў, памежнай крэпасці Полацкага княства, унікальныя плакучая елка і блакітныя азёры. Пабываюць турысты і ў аграсядзібах, якія будуць сустракацца на шляху.

Як працуе вялейскі лясгас  

altПа правілах лесакарыстаньня паласа лесу шырынёй 100 метраў уздоўж аўтамабільных дарог зьяўляецца лесаахоўнай зонай. Яна выконвае функцыю загароды. Вырубкі лесу ў гэтай паласе дзялянкамі строга забараняецца, можна хіба выпіліць асобныя хворыя дрэвы.
Вялейскаму лясгасу гэтыя нарматывы альбо не знаёмыя, альбо яны сьвядома робяць парушэньне закону.

Дым над Вялейкай  

altВялейка не мегаполіс, але сёньня на вуліцы Стаханаўскай зьявілася некалькі ягоных атрыбутаў: шэрае неба, дымнае паветра. Толькі наблізіўшыся да Вяльлі, можна было зразумець, адкуль дыму: за ракой загарэўся луг.

У Астраўцы адбылася сустрэча дырэкцыі будаўніцтва АЭС зь ідэалягічным актывам  

alt23 красавіка ў Астравецкім райвыканкаме адбылася "сустрэча дырэкцыі будаўніцтва АЭС з насельніцтвам". На ёй прысутнічалі і сябры ініцыятывы "Астравецкая АЭС - пагроза для Беларусі", у тым ліку сябры партыі БНФ Аляксей Сюдак зь Вялейкі і Алесь Капуцкі з Маладэчна.

STOP АЭС - У Астраўцы абяцаюць правесці грамадскае абмеркаванне  

STOP АЭССёння адзін з лідэраў грамадзянскай ініцыятывы "Астравецкая атамная - гэта злачынства" атрымаў адказ з райвыканкама на пададзеную заяўку на пікет на 25.04. Ізноў адмова.

Выразалі яблыневыя прысады  

выразаныя яблыніВялікую занепакоенасьць і абурэнне жыхароў выклікаў неабгрунтаваны выраз яблынявых прысадаў, што цягнуліся ад Порсы да Каловічаў. Незразумела, навошта гэта трэба было рабіць, нікому ж тыя яблынькі замінаць немаглі. Відавочна, што садзіць новыя на іх месцы аніхто не зьбіраецца.

Прэс-канферэнцыя па Астравецкай АЭС  

Улады3 сакавіка у Астравецкім ДК адбылася сустрэча прадстаўнікоў улады з жыхарамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, журналістамі рэспубліканскіх і лакальных СМІ. На мерапрыемтве прысутнічалі прадстаўнікі кампаніі "Астравецкая атамная - гэта злачынства" зь Вялейкі, Смаргоні, Маладзечна ды Астраўца.

Актывісты гатовыя зьвяртацца ў суд  

АЭС25 лютага вялейскія грамадскія актывісты Аляскей Сюдак і Алякей Лужынскі падалі ў раённы выканаўчы камітэт чарговую заяву на правядзенне пікету супраць пабудовы АЭС. Ва ўступным слове актывісты нагадалі старшыні райвыканкама Сінілу Я.В., што згодна Орхунскай канвенцыі яны маюць права на гэткі пікет.

У пікетах ізноў адмоўлена  

У пікетах ізноў адмоўлена    Чарговыя спробы грамадскіх актывістаў Вялейкі і Маладзечна правесьці пікеты супраць пабудовы АЭС не ўвянчаліся посьпехам. Вялейскі і Маладзечанскі выканаўчыя камітэты далі адмоўныя адказы на заявы актывістаў. Прычым гэтыя адказы відавочна не грунтуюцца на заканадаўстве, падставы адмоўвельмі сумніўныя.

У Горках збіраюць подпісы супраць пабудовы АЭС  

Учора ўдзельнікі Горацкай антыядзернай групы і сябры Руху “За Свабоду” збіралі подпісы супраць АЭС у Мсціславе.

У рэгіёне не будзе пікетаў супраць АЭС?  

    Удзельнікамі грамадскай ініцыятывы "Астравецкая атамная - гэта злачынства!" былі пададзены заявы на пікеты у Смургонях, Маладзечне й Вялейцы. Ва ўсіх гэтых гарадах актывісты атрымалі адмовы. Прычыны для адмоваў былі відавочна "прыцягнутыя за вушы". Так у Маладзечна адказалі ў сувязі з "не пацьверджаным грамадзянствам арганізатараў". У Смургонях у сувязі з тым што "указ прэзідэнта аб будаўніцтве АЭС яшчэ не падпісан". У Вялейцы райвыканкам адмовіў, спасылаючыся на тое, што месцы указаныя заяўнікамі пікету не адпавядаюць вызначыным райвыканкамам.

Астравецкая АЭС - бесьпячнейшая за сьвінакомплекс?  

Астравецкая АЭС - бесьпячнейшая за сьвінакомплекс? Праектна-вышукальныя працы на вызначанай для будаўніцтва АЭС Астравецкай пляцоўцы пачнуцца ў найбліжэйшы час. Тым ня менш “зялёныя” адзначаюць, што рашэньне будаваць АЭС прынятае з парушэньнем Орхускай канвэнцыі — грамадзкасьць ня ўдзельнічала ў прыняцьці гэтага экалягічна значнага для Беларусі рашэньня.

Заява грамадскіх лідэраў Паўночна-Заходняга рэгіёну  

    Мы, прадстаўнікі грамадскасці Паўночна‑Заходняга рэгіёна Беларусі з Астравецкага, Смаргонскага, Вілейскага, Маладзечанскага раёнаў сабраліся 20 снежня 2008 году ў г.Смаргоні ў сувязі з абвешчаным уладамі намерам будаўніцтва ў нашым рэгіёне атамнай электрастанцыі, далучаемся да грамадскай ініцыятывы жыхароў Астравеччыны «Астравецкая атамная – гэта злачынства»

Зьявілася ініцыятыва супраць АЭС  

Зьявілася ініцыятыва супраць АЭС 20 сьнежня ў Смаргоні, з нагоды планаў па будаўніцтву АЭС, сабралася група грамадскіх актывістаў з Астравецкага, Смаргонскага, Вялейскага і Маладзечанскага раёнаў. Было вырашана далучыцца да ініцыятывы астравецкай грамадскасці "Астравецкая атамная - гэта злачынства" і стварыць рэгіянальную ініцыятыўную групу па правядзенні кампаніі супраць будаўніцтва АЭС. У планах - правядзенне пікетаў, распаўсюд інфармацыі, акцыі пратэсту.

Астравецкія актывісты распачалі кампанію супраць АЭС  

Мікалай Уласевіч     Астравецкія актывісты распачалі кампанію супраць будаўніцтва атамнай станцыі на тэрыторыі Вялейска-Нарачанскага запаведна-рэкрыацыйнага краю. Улады не даюць магчымасьці свабодна распаўсюджваць інфармацыю пра праблему - райвыканкам адмовіў у правядзенні пяці пікетаў.

У Вялейскім раёне дзікі зусім сорам страцілі  

Дзік    Жыхары абараняюцца ад ляснога зьвера плястыкавымі бутэлькамі, кансервовымі бляшанкамі й анучамі, змочанымі саляркай.

Шэры гусь пад пагрозай!  

Эколягі просяць адмяніць веснавое паляваньне

Міжнародныя эколягі зьвярнуліся да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з просьбаю вярнуць шэрага гуся ў Чырвоную кнігу й забараніць веснавое паляваньне на птушак.

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Касьцяневічы - Падарожжа Дылетанта (ВІДЭА)