Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Новыя імёны нашай паэзіі  


Новыя імёны нашай паэзііУ суботу, 17 лютага, у Вялейскай выставачнай залі адбылася прэзэнтацыя кнігі вялейчука Усевалада Сцебуракі “Крушня”. На яе прыйшло шмат людзей, далёка ня ўсім нават хапіла дзе прысесці.

Праводзілі зіму  

Дзецям было добра!Сёння а 10 гадзіне пачалося святкаванне "Провады зімы". Аб 11-ай свята перабралася ў Ніжні парк. У прынцыпе, было падобна на Купалле, толькі са снегам і марозам. Былі і  людзі, і шашлыкі, і вогнішча, і гарэлка... Нацыя, па статыстыцы, выпівае з кожным годам усё больш і больш алкагольных напояў. Аднак, на жаль, мала, хто ўсведамляе, што нацыя співаецца. А яшчэ і прыспеўкі з дынамікаў, каторыя заклікаюць выпіць і закусіць. Адно радуе, дзецям было не да алкаголю: усіх радвалі снежныя горкі.

Запрацавала фотагалерэя!  

Нарэшце памылкі выпраўлены і на сайце цалкам запрацавала фотагалерэя. Пакідайце свае фотаздымкі па адрэсе http://www.vialejka.info/gallery

Шмат згубленага...  

Шкада, але па тэхнічных праблемах, каторыя не залежаць ад нас, мы згубілі некаторыя матэрыялы, размешчаныя на сайце за апошнія дні... sad Былі згублены і новыя раздзелы: новая гасцёўня, здымкі фотагалерэі. Зноўку прыйдзецца правяраць Дошку аб'яваў, раздзел WAP...angry  Але, спадзяюся, не ўсё так дрэнна як здаецца!!!

Новая старая назва  

Вёска Зялёная Вязынскага сельсавета перайменаваная ў Дуравічы. Адпаведнае рашэнне прыняў раённы савет дэпутатаў. Старшыня савета Яўген Ігнатовіч патлумачыў "РГ", што вёсцы вярнулі старую назву па просьбе жыхароў пры падтрымцы сельсавета і Вілейскага краязнаўчага музея. З Дуравічаў у Зялёную вёска была перайменаваная ў 1979 годзе. Тады ўлады палічылі, што Дуравічы - немілагучная назва.

Сяргей ЗЯНЬКО.
"Рэгіянальная газета" №6, 9 лютага 2007 года

Перспектывы Вялейкі  

Распараджэннем райвыканкама зацверджаны мерапрыемствы па ўпарадкаванні цэнтральнай плошчы горада. Згодна з імі на плошчы будзе зроблены фантан, заменены ліхтарні, усталяваны лаўкі, пракладзены ходнікі, разбіты газоны. Распараджэннем райвыканкама зацверджаны мерапрыемствы па ўпарадкаванні цэнтральнай плошчы горада. Згодна з імі на плошчы будзе зроблены фантан, заменены ліхтарні, усталяваны лаўкі, пракладзены ходнікі, разбіты газоны.

Напалеон Орда. Пісьменнік, мастак, музыкант...  

Напалеон ОрдаВечарына памяці, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды, пройдзе 12 лютага ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея. На вечарыне адбудзецца адкрыццё выставы "Беларусь у малюнках Напалеона Орды", прагучаць музычныя і літаратурныя творы Напалеона Орды, Фрыдэрыка Шапэна, Міхала Клеафаса Агінскага, Ігнація Ходзькі.

Зь Вялейкі ў Вільню  

У гэтым годзе прадпрыемства ”Мінаблаўтатранс” плануе адкрыць у Мінскай
вобласці не менш за 25 новых аўтобусных маршрутаў, у тым ліку два міжнародных і
восемь міжгародніх.

Новыя артыкулы ў "Волаце"!  

З'явіліся новыя артыкулы ў раздзеле "Газета Волат"! Чытайце тут.

Новыя вершы  

У літаратура з'явіліся вершы ад zuch. Запрашаем пачытаць! http://vialejka.info/index.php?do=cat&category=tvorcasc

Гарады прыгажэюць  


У Мінскай вобласці падведзены вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населенных пунктаў.

Слабы лёд!  

Ад суботы, 27 студзеня, на Вілейскім вадасховішчы з’явіліся аматары зімовай рыбалкі. Па словах супрацоўніка выратавальнай станцыі, таўшчыня лёду пакуль складае 4 - 7 см, месцамі да 10.

Мэмуары Дзьмітрыя Касмовіча  

Напрыканцы 2006 году ў віленскім выдавецтве “Gudas” выйшла кніга ўспамінаў беларускага вайсковага і грамадзка-палітычнага дзеяча Дзьмітрыя Касмовіча “За вольную і сувэрэнную Беларусь”. Аўтар браў актыўны ўдзел у беларускім руху падчас Другой сусьветнай вайны і пасьля яе. За свае вайсковыя заслугі атрымаў званьне генэрала ад Беларускай Цэнтральнай Рады.



У кнізе Касмовіч падрабязна распавядае пра далучэньне Заходняй Беларусі да БССР, узгадвае сваю дзейнасьць у якасьці арганізатара паліцыйных аддзелаў на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне падчас нямецкай акупацыі. Шмат напісана пра падзеі з жыцьця Беларускай Праваслаўнай Царквы і спробы беларускага актыву правесьці ейную беларусізацыю.

Кніга будзе карысная ўсім тым, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй Беларусі. Чытачы змогуць пазнаёміцца зь цікавымі фактамі з жыцьця і дзейнасці Дзьмітрыя Касмовіча.



Набыць кнігу можна ў Менску на сядзібе Беларускага Народнага Фронту (прасп. Машэрава, 8) ці замовіць праз сайт www.knihi.net.

50 чалавек былi эвакуiраваны з гасцiнiцы "Вiлiя"  

Як паведамiлi рэдакцыi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, учора ў 4.43 спрацавала пажарная сiгналiзацыя, выведзеная на пульт дзяжурнага гасцiнiцы.

"Вяртанне" Эдуарда Мацюшонка  

Выстава Эдуарда Ўладіміравіча Мацюшонка. Фота з архіву21 студзеня ў Паставах была адкрыта выстава прац Эдуарда Ўладзіміравіча Мацюшонка пад назвай "Вяртанне".

Як гартавалі сталь  

Гімназія № 1 ЛОГАСГэй, чалавеча! Завітай на перапынку ў школу! Што ты чуеш? Так, рознагалосы гоман дзяцей і падлеткаў. "А незвычайнае пастукванне?" - запытаеш здзіўлена. Гэта зубы. Яны стукаюць у тых, каму сёння пашанцавала трапіць у халодны кабінет.

Новы разьдзел  

Ствараецца новы разьдзел "населенныя пункты"
дасылайце інфу пра вашыя вёскі і мястэчкі(на Вялейшчыне) на vialejka@gmail.com  ці jakubie@gmail.com і не забудзьце ФОТКІ!!!!!!

Сустрэча з творчымі людзьмі  

Кася КамоцкаяУ суботу 21 студзеня завіталі да нас у Вялейку госцікі з Менску. Рэжысёр Віктар Корзун і спявачка Кася Камоцкая. Прэзентавалі фільм пра Васіля Быкава і зладзілі міні-канцэрцік-імправізацыю. Праспявала свае песні Кася Камоцкая. Пасля прэзентавала слухачам свае песні Наталля П. Кася паабяцала дапамагчы з выступамі "на вялікіх сцэнах", калі будзе гатовая хоць нейкая праграмма. Прапануем колькі словаў удзельнікаў.

Ёсьць пытаньне!  

Пытаньні для ўсіх. Што яшчэ можа прадаць, закласьці, здаць кіраўніцтва дзяржавы дзеля свайго камфортнага пачуваньня пры ўладзе (кармушцы, карыце - як варыянты) годзікаў так... ну, пакуль не надакучыць?

Адказ з-пад сякеры  

У нашай дзяржаве жадаюць ведаць меркаваньне кожнага. Мо таму ў школе бясконцым шэрагам праводзяць апытанні-анкетаванні.

Ад ветру паваліліся навагоднія ёлкі  

Сёння раніцай ад вялікага парыву ветра павалілася цэнтральная ёлка (на плошчы Леніна) і ёлка каля гімназіі № 1 "Логас". За колькі гадзін ад іх нічога не засталося. Распілавалі і павезлі як дровы на лазню. Апошні раз навагодняя ёлка на цэнтральнай плошчы валілася ў 2005, толькі на некалькі дзён раней.

За сапраўдных патрыётаў!  

У школьнай праграме колькі год таму зьявіўся курс гісторыі Вялікай Айчыннай вайны цягам адну навучальную чвэрць. Мэта, вядома ж, вывучэнне той самай вайны. Толькі чамусьці без падручніка. Яго ўвогуле няма. Пэўна, нашыя настаўнікі здольныя пра гэта паклапаціцца.

Чым жа вызначылася гэтая вайна? Тым, што загінуў кожны трэці? Тым, што СССР уступіла ў яе цалкам непадрыхтаванай? Ці вэрхалам іншых фактаў і факцікаў? А ці можна гэта зьвязаць з новай дысцыплінай у ВНУ  “Ідэалёгія”? З мемарыялам “Лінія Сталіна”?..

Трэба вучыцца на сваіх памылках. Каб не паўтарылася Вялікая Айчынная. Каб не рабіць людзей падвопытнымі трусамі. Каб не ўсхваляць сваіх тыранаў.

NaHan

РАСІЯ ЗАПЛАЦІЦЬ ЗА ВЯЛЕЙКУ?  

Выгляд РЛС з птушынага палёту. Здымак Google.comУ першым квартале гэтага году Расіі павінны быць накіраваныя прапановы па аплаце ўсіх паслуг, якія яна атрымлівала ў Беларусі бясплатна, пачынаючы ад ваенных аб’ектаў і заканчваючы транзітам.

З Новым годам і Калядамі!  

Паважаныя мае! З Новым годам і Калядамі! Няхай Новы год прынясе яшчэ больш радасці, пяшчоты і шчасця! Няхай мары здзяйсняюцца, а побач будуць толькі добрыя людзі, для якіх словы "гонар і годнасць" не будуць пустымі словамі! Сонейка абавязкова загляне і ў Вашае ваконца! Са Святамі!

Калядны зварот да хіп-хоп спадарства  

Калядны зварот да хіп-хоп спадарства Яў! Час прыйшоў нарэшце, калі мы ўжо з годнасьцю можам казаць пра які-ніякі беларускамоўны рэп. Так. І менавіта так, шаноўнае хіп-хоп спадарства. Нават такая бязьлітасная хвароба, як рэп, ня здольная супярэчыць уплыву беларускай мовы. І калі яны ў адно зьліваюцца, то няма ўжо зброі мацнейшай за тыя словы, што ляцяць як кулі й трапляюць у сэрцы, каб назаўжды зьнішчыць там...

Тэлефон даверу  

Тэлефон даверу“Вам не абавязкова гаварыць, хто вы, адкуль тэлефануеце. Раскажыце пра сваю праблему – і мы дапаможам вам. Званіце – 215-00-00”, -- гэтыя словы мы не раз чуем у тэлевізійным эфіры напрацягу дня. Мімаволі з’яўляеца пытанне: ці так гэта на самой справе? Ці можа падлетак сапраўды даверыцца псіхалагічнай дапамозе зусім незнаёмага чалавека?

Самы сапраўдны бандытызм!  

Сёння вячэрні цягнік Крулезчызна-Маладзечна нагадваў палігон бандытызму, бяспраўя, ганьбы і прыніжэння годнасці пасажыраў! Мела месца сапраўдная аблава! Не менш, як 8 чалавек "аблажылі" цягнік з усіх уваходаў. Правяралі наяўнасць квітка. Здаецца, звычайная справа, каб не некалькі але...

Адбыўся рок-канцэрт!  

8 снежня ў Палацы культуры адбыўся рок-канцэрт. Удзельнічалі гурты: О.К.Н.О. (Вялейка), Дзень Незалежнасці (Вялейка), Эпитафия (Смаргонь), Александрия (Маладзечна), К-план (Менск), Одним Днём (Менск). На жаль, не прыехаў гурт з Маладэчна "Green Snake".

“Пананеба” ўзыходзіць па лесвіцы ў неба…  

“Пананеба” ўзыходзіць па лесвіцы ў неба…Звычайны суботні вечар. У некаторыя з такіх вечароў у нашай школе праводзяцца дыскатэкі, каб моладзь магла сабрацца і пагутарыць паміж сабою (на ўроках і перапынках гэта не заўсёды атрымоўваецца). Акрамя двух Dj-яў на дыскатэцы яшчэ некалькі чалавек дапамагаюць усталяваць апаратуру. Сярод іх быў і я…


СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Танныя кнігі пра паўстанне на Вялейшчыне