Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Семінар па фотажурналістыцы  

alt4-5 сакавіка ў Вялейцы прайшоў семінар па фотажурналістыцы, арганізаваны Беларускай Асацыяцыяй Журналістаў. Стваральнікі нашага сайта, выдання "Волат", сябры БАЖ і ня толькі змаглі істотна палепшыць свае веды й навыкі ў галіне фатаграфіі і фотажурналістыцы.

Vialejka.org у ЖЖ  

ЖЖ Нарэшце стужку навінаў наша сайта можна праглядаць у сістэме блогаў livejournal.com. Стужка мае акаунт [info]vialejka_org.
Гэтую стужку мы займелі пры непасрэдным удзеле ЖЖ-юзэра
[info]skepsysа. За што яму аб'яўляем падзяку:)!

Праца нашага сайта  

Колькасьць наведвалінікаў павялічылася.
 
alt
 
 

Папаўненне карыснай інфармацыі  

У раздзеле "Карысная інфармацыя" з'явілася інфармацыя пра банкі, крамы, сталоўкі, кафэ, бары... Гэта першы крок для далейшага напаўнення сайта карыснай інфармацыяй.

Новыя файлы для запампоўкі  

Абнавіўся архіў газет Лілея. Прысутнічаюць нумары 2002-2007 гадоў. Некаторыя з іх так і не выходзілі.
У раздзеле відэа таксама з'явіліся новыя відэаролікі. Пампуем!

Новы раздзел "Рэгіянальная газета"  

Рэгіянальная Газета    З'явіўся новы раздзел навінаў Рэгіянальная газета. Гэта чарговы крок па аб'яднанню вялейскіх рэсурсаў.

Новы раздзел "Газета Шлях Перамогі"  

Шлях Перамогі З'явіўся новы раздзел навінаў Газета "Шлях перамогі". У дадзеным раздзеле будуць змяшчацца навіны вялейскай газеты.

Cайт часам адсутнічае  

Сайт пераехаў на новы сервер. З-з гэтага на пачатку будуць некаторыя праблемы з некаторымі старонкамі. Але хутка нападжу ўсё.

Праца сайта  

Абнаўляецца старонка АСОБЫ.

З'явіліся новыя песні Алеся Наркевіча

З'явіліся песні

З'явіліся песні
W.Ramiejka Zaleski

З'явіліся песні

Хутка з'явіцца архіў газеты
ЛІЛЕЯ

Сайт Таварыства беарускай мовы з 1 студзеня зачынены.

Паважаныя наведвальнікі! Некаторымі замежнымі паштовымі серверамі лісты з нашага сайта адзначаюцца як спам. Праверце, калі ласка, можа, што завалялася? winked

Статыстыка сайта  

статыстыкаЗа снежань 2007 на нашым сайце пабывалі ў сярэднім 1712 наведвальнікаў (лістапад - 1102, кастрачнік - 747). Трафік склаў 1.61 Гб (690Мб, 346Мб). Расцем! laughing

FAQ  

На сайце з'явіўся раздзел FAQ
Можаце задаваць свае пытанні, пасля чытаць адказы.

Новы раздзел  

На сайце з'явіўся новы раздзел. У музыцы з'явіўся Дзень Незалежнасьці. Таксама раім наведваць раздзел ПАМПУЙ. Там знойдзеце большасць матэрыялаў, што можна спампаваць з нашага сайта. Запрашаем наведаць.

У нас 100 зарэгістраваных карыстальнікаў!  

Менш як праз год існавання сайта у нас зарэгістраваўся нарэшце 100 карыстальнік! Спадар ЛІНЬ, віншуем!

Папаўненне ў фотагалерэі  

У разьделе фотагалерэя зьявіліся два новых альбома.

Розныя канцэрты на ізьбіно

а таксама фота пастаноўкі вялейскага народнага тэатру
"Камедыя"

Атака на сервер  

Тыдзень не працаваў наш сайт. Гэта было абумоўлена тым, што DNS-зона для нашага дамена была пашкоджана ад DDOS-атак. Цяпер сайт працуе ў поўным аб'ёме. Прыносім свае прабачэнні.

Ваша пошта на vialejka.org  

Шаноўнае спадарства! Дасылайце свае замовы на адрэсу vialejka[сабака]gmail.com.

Пазначце, калі ласка, пажаданы нік пошты (нік@vialejka.info). Праз некаторы час на вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з інфармацыяй і паролем да пошты.

Увага! Новыя фатаздымкі!  

Увага! Новыя фатаздымкі!Глядзіце новыя фатаздымкі ў фотагалерэі! У раздзеле "акцыі" тэчка "пілігрымка ў Будслаў".

абнаўленьні  

На сайце info.vialejka.info з'явілася новая інфармацыя ў раздзелах "Аўтатранспарт", "Таксоўкі", "Чыгунка", "Крамы".



Просім аб папаўненьні гэтай інфармацыі.

Новыя фота ў галерэі  

Новыя фота ў галерэіУ раздзеле "Асобы" "Эдуард Мацюшонак" зьявіліся новыя фота з творамі аўтара.

Чарговыя змены  

Ізноў жа змяніўся раздзел асобы па гэткім жа прынцыпе зменяцца некаторыя раздзелы.

У бліжэйшыя дні чакаецца кароткачасовае прыпыненне дзейнасці сайта. Гэта звязана з тым, што мы пераязджаем на новы сервер. yahoo

Новая асоба - новыя песні!  

У разделе асобы з'явілася новая асоба Наталіка. Вельмі таленавітая дзяўчына!!! Біяграфія і фота пазней. Усім раю спампаваць яе песні, каторыя, дарэчы, маюцца толькі на нашым сайце!!!

Са святам!  

Дарагія жыхары Вілейшчыны!

Фотаздымак http://vialejka-kastel.comВось і дачакаліся мы з вамі светлага Хрыстовага Уваскрашэння. Вясна прыйшла ў нашыя сэрцы разам з промнямі вялікай збаўчай Любові Езуса Хрыста. Дык няхай жа пад гэтым жыццядайным цяплом расквецяцца нашыя душы радасцю, мірам, любоўю і згодай.

Жадаю, каб мы жылі гэтымі дарамі, перадавалі іх нашым блізкім у сем'ях, у нашых парафіях, у асяроддзі жыцця і працы. Няхай паспрыяюць яны еднасці не толькі вернікаў у парафіі, але і паміж хрысціянамі розных канфесій, каб заўтрашні дзень быў для нас больш справядлівы, шчаслівы і прасякнуты любоўю да бліжняга.

Шчаслівых святаў Вялікадня і вясёлага ”Аллелюя”!

Дэкан Вілейскага дэканата
кс. Аляксандр БАРЫЛА

Новыя фоткі  

З'явіліся новыя фоткі Вялейкі 1941-43 г.г. Глядзець у галерэі.

Новыя фатаздымкі  

Увага! У фотагалерэі з'явіўся альбом 25 сакавіка 2007. У ім фота, як веляйчане сьвяткавалі Дзень Незалежнасьці ў гэтым годзе.

Новы форум!  

Сёння пачаў працу новы форум! Стары будзе зачынены, але выдалены не будзе, каб кожны меў магчымасць яго праглядзець! wink Будзьма разам!!!

Архіў файлаў  

Зроблены архіў файлаў. Кожны зможа запампаваць нейкія файлы. Абмежаванне па памерах - 4 Мб.

Наконт патрэбнасці той ці іншай катэгорыі - пішыце ў каментарах.

Таксама афіцыйна паведамляю, хто яшчэ не заўважыў, што з'явілася функцыя "Сказаць Дзякуй". Калі вам спадабаўся матэрыял, не бойцеся выказаць падзяку аўтару! Сам сабе сказаць дзякуй нельга! tongue

Конкурс на лепшы слоган  

Сайт vialejka.info абвяшчае конкурс на лепшы слоган для сайта! Лепшы варыянт атрымае ў падарунак... Карацей, атрымае штосьці. Задача такая. Ёсьць вожык (можаце зверху паглядзець на форуме)  Трэба прыдумаць слоган-расшыфроўку да яго. Накшталт, востры, але... Поспехаў! Абмеркаванне на форуме.

Запрацавала фотагалерэя!  

Нарэшце памылкі выпраўлены і на сайце цалкам запрацавала фотагалерэя. Пакідайце свае фотаздымкі па адрэсе http://www.vialejka.info/gallery

Шмат згубленага...  

Шкада, але па тэхнічных праблемах, каторыя не залежаць ад нас, мы згубілі некаторыя матэрыялы, размешчаныя на сайце за апошнія дні... sad Былі згублены і новыя раздзелы: новая гасцёўня, здымкі фотагалерэі. Зноўку прыйдзецца правяраць Дошку аб'яваў, раздзел WAP...angry  Але, спадзяюся, не ўсё так дрэнна як здаецца!!!

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Танныя кнігі пра паўстанне на Вялейшчыне