Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Перспектывы Вялейкі  

Распараджэннем райвыканкама зацверджаны мерапрыемствы па ўпарадкаванні цэнтральнай плошчы горада. Згодна з імі на плошчы будзе зроблены фантан, заменены ліхтарні, усталяваны лаўкі, пракладзены ходнікі, разбіты газоны. Распараджэннем райвыканкама зацверджаны мерапрыемствы па ўпарадкаванні цэнтральнай плошчы горада. Згодна з імі на плошчы будзе зроблены фантан, заменены ліхтарні, усталяваны лаўкі, пракладзены ходнікі, разбіты газоны.

Напалеон Орда. Пісьменнік, мастак, музыкант...  

Напалеон ОрдаВечарына памяці, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды, пройдзе 12 лютага ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея. На вечарыне адбудзецца адкрыццё выставы "Беларусь у малюнках Напалеона Орды", прагучаць музычныя і літаратурныя творы Напалеона Орды, Фрыдэрыка Шапэна, Міхала Клеафаса Агінскага, Ігнація Ходзькі.

Зь Вялейкі ў Вільню  

У гэтым годзе прадпрыемства ”Мінаблаўтатранс” плануе адкрыць у Мінскай
вобласці не менш за 25 новых аўтобусных маршрутаў, у тым ліку два міжнародных і
восемь міжгародніх.

Гарады прыгажэюць  


У Мінскай вобласці падведзены вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населенных пунктаў.

Слабы лёд!  

Ад суботы, 27 студзеня, на Вілейскім вадасховішчы з’явіліся аматары зімовай рыбалкі. Па словах супрацоўніка выратавальнай станцыі, таўшчыня лёду пакуль складае 4 - 7 см, месцамі да 10.

Мэмуары Дзьмітрыя Касмовіча  

Напрыканцы 2006 году ў віленскім выдавецтве “Gudas” выйшла кніга ўспамінаў беларускага вайсковага і грамадзка-палітычнага дзеяча Дзьмітрыя Касмовіча “За вольную і сувэрэнную Беларусь”. Аўтар браў актыўны ўдзел у беларускім руху падчас Другой сусьветнай вайны і пасьля яе. За свае вайсковыя заслугі атрымаў званьне генэрала ад Беларускай Цэнтральнай Рады.



У кнізе Касмовіч падрабязна распавядае пра далучэньне Заходняй Беларусі да БССР, узгадвае сваю дзейнасьць у якасьці арганізатара паліцыйных аддзелаў на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне падчас нямецкай акупацыі. Шмат напісана пра падзеі з жыцьця Беларускай Праваслаўнай Царквы і спробы беларускага актыву правесьці ейную беларусізацыю.

Кніга будзе карысная ўсім тым, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй Беларусі. Чытачы змогуць пазнаёміцца зь цікавымі фактамі з жыцьця і дзейнасці Дзьмітрыя Касмовіча.



Набыць кнігу можна ў Менску на сядзібе Беларускага Народнага Фронту (прасп. Машэрава, 8) ці замовіць праз сайт www.knihi.net.

50 чалавек былi эвакуiраваны з гасцiнiцы "Вiлiя"  

Як паведамiлi рэдакцыi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, учора ў 4.43 спрацавала пажарная сiгналiзацыя, выведзеная на пульт дзяжурнага гасцiнiцы.

"Вяртанне" Эдуарда Мацюшонка  

Выстава Эдуарда Ўладіміравіча Мацюшонка. Фота з архіву21 студзеня ў Паставах была адкрыта выстава прац Эдуарда Ўладзіміравіча Мацюшонка пад назвай "Вяртанне".

Як гартавалі сталь  

Гімназія № 1 ЛОГАСГэй, чалавеча! Завітай на перапынку ў школу! Што ты чуеш? Так, рознагалосы гоман дзяцей і падлеткаў. "А незвычайнае пастукванне?" - запытаеш здзіўлена. Гэта зубы. Яны стукаюць у тых, каму сёння пашанцавала трапіць у халодны кабінет.

Сустрэча з творчымі людзьмі  

Кася КамоцкаяУ суботу 21 студзеня завіталі да нас у Вялейку госцікі з Менску. Рэжысёр Віктар Корзун і спявачка Кася Камоцкая. Прэзентавалі фільм пра Васіля Быкава і зладзілі міні-канцэрцік-імправізацыю. Праспявала свае песні Кася Камоцкая. Пасля прэзентавала слухачам свае песні Наталля П. Кася паабяцала дапамагчы з выступамі "на вялікіх сцэнах", калі будзе гатовая хоць нейкая праграмма. Прапануем колькі словаў удзельнікаў.

Адказ з-пад сякеры  

У нашай дзяржаве жадаюць ведаць меркаваньне кожнага. Мо таму ў школе бясконцым шэрагам праводзяць апытанні-анкетаванні.

Ад ветру паваліліся навагоднія ёлкі  

Сёння раніцай ад вялікага парыву ветра павалілася цэнтральная ёлка (на плошчы Леніна) і ёлка каля гімназіі № 1 "Логас". За колькі гадзін ад іх нічога не засталося. Распілавалі і павезлі як дровы на лазню. Апошні раз навагодняя ёлка на цэнтральнай плошчы валілася ў 2005, толькі на некалькі дзён раней.

За сапраўдных патрыётаў!  

У школьнай праграме колькі год таму зьявіўся курс гісторыі Вялікай Айчыннай вайны цягам адну навучальную чвэрць. Мэта, вядома ж, вывучэнне той самай вайны. Толькі чамусьці без падручніка. Яго ўвогуле няма. Пэўна, нашыя настаўнікі здольныя пра гэта паклапаціцца.

Чым жа вызначылася гэтая вайна? Тым, што загінуў кожны трэці? Тым, што СССР уступіла ў яе цалкам непадрыхтаванай? Ці вэрхалам іншых фактаў і факцікаў? А ці можна гэта зьвязаць з новай дысцыплінай у ВНУ  “Ідэалёгія”? З мемарыялам “Лінія Сталіна”?..

Трэба вучыцца на сваіх памылках. Каб не паўтарылася Вялікая Айчынная. Каб не рабіць людзей падвопытнымі трусамі. Каб не ўсхваляць сваіх тыранаў.

NaHan

РАСІЯ ЗАПЛАЦІЦЬ ЗА ВЯЛЕЙКУ?  

Выгляд РЛС з птушынага палёту. Здымак Google.comУ першым квартале гэтага году Расіі павінны быць накіраваныя прапановы па аплаце ўсіх паслуг, якія яна атрымлівала ў Беларусі бясплатна, пачынаючы ад ваенных аб’ектаў і заканчваючы транзітам.

З Новым годам і Калядамі!  

Паважаныя мае! З Новым годам і Калядамі! Няхай Новы год прынясе яшчэ больш радасці, пяшчоты і шчасця! Няхай мары здзяйсняюцца, а побач будуць толькі добрыя людзі, для якіх словы "гонар і годнасць" не будуць пустымі словамі! Сонейка абавязкова загляне і ў Вашае ваконца! Са Святамі!

Калядны зварот да хіп-хоп спадарства  

Калядны зварот да хіп-хоп спадарства Яў! Час прыйшоў нарэшце, калі мы ўжо з годнасьцю можам казаць пра які-ніякі беларускамоўны рэп. Так. І менавіта так, шаноўнае хіп-хоп спадарства. Нават такая бязьлітасная хвароба, як рэп, ня здольная супярэчыць уплыву беларускай мовы. І калі яны ў адно зьліваюцца, то няма ўжо зброі мацнейшай за тыя словы, што ляцяць як кулі й трапляюць у сэрцы, каб назаўжды зьнішчыць там...

Тэлефон даверу  

Тэлефон даверу“Вам не абавязкова гаварыць, хто вы, адкуль тэлефануеце. Раскажыце пра сваю праблему – і мы дапаможам вам. Званіце – 215-00-00”, -- гэтыя словы мы не раз чуем у тэлевізійным эфіры напрацягу дня. Мімаволі з’яўляеца пытанне: ці так гэта на самой справе? Ці можа падлетак сапраўды даверыцца псіхалагічнай дапамозе зусім незнаёмага чалавека?

Самы сапраўдны бандытызм!  

Сёння вячэрні цягнік Крулезчызна-Маладзечна нагадваў палігон бандытызму, бяспраўя, ганьбы і прыніжэння годнасці пасажыраў! Мела месца сапраўдная аблава! Не менш, як 8 чалавек "аблажылі" цягнік з усіх уваходаў. Правяралі наяўнасць квітка. Здаецца, звычайная справа, каб не некалькі але...

Адбыўся рок-канцэрт!  

8 снежня ў Палацы культуры адбыўся рок-канцэрт. Удзельнічалі гурты: О.К.Н.О. (Вялейка), Дзень Незалежнасці (Вялейка), Эпитафия (Смаргонь), Александрия (Маладзечна), К-план (Менск), Одним Днём (Менск). На жаль, не прыехаў гурт з Маладэчна "Green Snake".

“Пананеба” ўзыходзіць па лесвіцы ў неба…  

“Пананеба” ўзыходзіць па лесвіцы ў неба…Звычайны суботні вечар. У некаторыя з такіх вечароў у нашай школе праводзяцца дыскатэкі, каб моладзь магла сабрацца і пагутарыць паміж сабою (на ўроках і перапынках гэта не заўсёды атрымоўваецца). Акрамя двух Dj-яў на дыскатэцы яшчэ некалькі чалавек дапамагаюць усталяваць апаратуру. Сярод іх быў і я…

У Вялейцы новы помнік!  

У Вялейцы з'явілася новы помнік! Адкрыццё адбылося ў нядзелю 3 снежня па вуліцы Эдварда Жалігоўскага.У Вялейцы з'явілася новы помнік! Адкрыццё адбылося ў нядзелю 3 снежня па вуліцы Эдварда Жалігоўскага.

Дзень герояў  

Дзень герояўДарагія землякі! Віншую вас у Бацькаўшчыне ў слаўны Дзень слуцкіх герояў Беларусі! Вось прыклад выдатнай і хуткай мабілізацыі на барацьбу з ворагам. Слуцкая брыгада войска Беларускай Народнай Рэспублікі ў колькасьці дзесяці тысячаў жаўнераў (разам з запасам) была створана цягам ўсяго трох дзён і адразу прыступіла да баявых дзеяньняў супраць расейскай "чырвонай арміі”. Гэта сапраўды быў гераічны чын, бо расейскі вораг шматкроць пераважваў у колькасьці і ўзбраеньні. Акрамя таго расейцам, фактычна, спрыяла польскае войска. 

Тут мы бачым выразны прыклад: каб змагацца за Бацькаўшчыну – ня трэба лічыць сілы ворага. За Бацькаўшчыну трэба змагацца ў любых абставінах.

Прэзентацыя кнігі Вольгі Іпатавай  

15 лістапада ў Менску прайшла прэзентацыя чарговай кнігі пісьменніцы Вольгі Іпатавай “Апошнія ахвяры свяшчэннага дуба”.

Вольга Іпатава прэзентуе кнігу У кнігу ўвайшоў аднайменны раман пра трох славянскіх пакутнікаў. Гэта Іаан (Ян), Антоній (Антон) і Яўстафій (Астап), якія ў язычніцтве насілі імёны Кумец, Круглец і Няжыла. У 1374 годзе яны былі кананізаваныя як пакутнікі за хрысціянскую веру (раман друкаваўся ў сёлетніх №№ 4-5 “Дзеяслова”).

Вечарына праходзіла ў адносна вузкім коле. Для менскай прэзентацыі сорак-пяцьдзесят чалавек – малавата. Тым не менш было шмат вядомых людзей. Шырока была прадстаўлена Вялейка. Ажно шэсць чалавек! Ад рэдакцыі “Волата” было чатыры чалавекі Надзея Мініна, Сяргей Макарэвіч, Якуб Цвік, Аляксей Сюдак, а таксама вялейскія барды Алесь Наркевіч дый Зміцер Абразцоў. Барды прадставілі свае спевы публіцы. Наогул, сустрэча атрымалася вельмі цёплай.

200-я ўгодкі Эмілія Плятэр  

13 лістапада - 200 год з Дня нараджэння тэленавітай беларускай пісьменніцы і фалькларысткі, змагаркі за Беларусь Эміліі Плятэр.

З гэтай нагоды сабралася блізу 25 чалавек. Ладзіўся міні-канцэрцік. Перад прысутнымі выступілі гурт "PANaNieba", барды Алесь Алесік, Алесь Наркевіч і Ганна. Перад канцэртам Ганна расказала пра жыццё Эміліі Плятэр. Рызінкай імпрэзы стала частаванне тортам з надпісам "Да 200 угодкаў ад дня нараджэння Эміліі Плятэр", каторы падарыў сп. Віталь Кастэнка.

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'