
21 сьнежня стаў апошнім працоўным днём на пасадзе дырэктара Вялейскага раённага палацу культуры спадара Васіля Сьляпцова. Але, прабачце, што па-расейску, “песня не о нём, а о …”

10 снежня ўсе сумленные грамадзяне адзначаюць Дзень правоў чалавека. Я ўзяў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь каб яшчэ раз успомніць, як ў ёй занатаваныя нашы правы і свабоды.

Як усім даўна вядома з заклінаньняў галоўнага аракула (і ня толькі) краіны – крызісу ў нас няма. Але якімі б “кашпіроўскімі” не выстаўляліся сяньняшнія ўлады, прамываючы мазгі электарату праз БТ і мясцовыя “брахалаўкі” – праблемы ўсім відавочныя.

3 снежня Ўладзімір Малярчук падаў у выканкам заяву з патрабаваннем пачаць адміністрацыйны працэс у стаўленні да начальніка Вілейскага РАУС Васіля Малікава.

Яна піша прозу і вершы, займаецца журналістыкай, марыць аб добрым гаспадары для сядзібы Агінскага, Грэцыі і ...калясцы з аўтаматычным кіраваннем. Інтэрв'ю з Дар'яй Ліс з в.Залесьсе Смаргонскага раёна.

Перад мікрараёнам Макаўе пасля павароту з дарогі Маладзечна – Нарач у бок Вілейкі раней стаяў дарожны знак на Барысаў.

Паважаныя чытачы сайта, на адным прыкладзе жадаю паказаць бясталентнасць, выкрутлівасць улад нашага горада і іх стаўленне да людзей.

Час мінае і пра грып, пнеўманію становіцца менш размоваў...

На двары лістапад. А пару дзён таму ехаўшы праз в.Карытніца Ільянскага сельсавета пабачыў, што там яшчэ ідзе “борьба за урожай”!

Людзі ў белых марлевых павязках запаланяюць вуліцы – гэта не чума, гэта дзейнічаюць часам пэўныя, часам – ня вельмі - чуткі пра вірус сьвінога грыпу

Сёння дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. Я са сваімі таварышамі смуткуем па нявінна забітых і пацярпелых ад рук савецкіх катаў. Мы памятаем пра гэта і ведаем, што такое не павінна паўтарыцца.

Развагі над старонкай газеты "Шлях Перамогі" за 1994 год.

Сёлета кампанія "Будзьма" святкуе свае першагоддзе. Толькі час можа па-сапраўднаму паказаць, на што вартая тая ці іншая кампанія, сайт...

Грамадзянам, якія адчуваюць сябе беларусамі, шэраговым сябрам палітычных партый, грамадскіх арганізацый і Рухаў. Правапіс захаваны крыніцы.

Актывісты Наркевіч, Малярчук і Сюдак атрымалі на рукі пастанову суда аб адміністрацыйным правапарушэньні і адказ на заяву ў міліцыю. А там напісана такое, што не зразумела плакаць з іх ці сьмяяцца...

Нядаўна, прыйшоўшы ў гарадскую лазьню №1, я стаў сведкам ня вельмі прыемнага здарэньня...

Як вызначыць, што ў краіне былі вучэньні “Захад - 2009”? Проста. Нават у такіх гарадох, як Вялейка, ёсьць сьляды: адбітая лавачка каля Вяльляны. Так і ўяўляецца АМАПавец, які з крыкам “Кіііяааа!” рабром далоні разьбівае камень.

Прайшоў сезон купання і разам з ім вада з кур'ера, дзе летам купаюцца людзі. Кар'ер знаходзіцца за Вілейскай кальцавай аўтадарогай, што за Шанхаем.

Вы напэўна чулі аб праекце стварэння ў Беларусі ўласнай атамнай электрастанцыі. Нягледзячы на тое, што паводле дзейснай Канстытуцыі наша краіна мае бяз'ядзерны статут, высокапастаўленыя беларускія службоўцы ўпарта дамагаюцца будаўніцтвы ў краіне ядзернага монстра.

Усяго два месяцы прайшло з таго дня, як на плошчы Леніна ў Вілейцы пачаў працаваць фантан. Людзі кажуць, што гэта самае прыгожае месца ў горадзе, і з задавальненнем бавяць тут свой вольны час.

У старшыні Асіпавіцкага С/С Гіля памерла маці пасьля таго, як па яго загаду былі зьнішчаны крыжы ля Чырвонага Беражка.

Вось такую істоту я пабачыў сёньня ў Вялейцы!

У панядзелак Вялейку наведае сур'ёзная праверка па прытулках. Некалькі дырэктараў ужо згубілі свае пасады.

Факты і разважаньні пра зьнішчэньне крыжоў на месцы расстрэла Лапіцкага.

Напэўна, такая вуліца як Дзяржынскага ў Вялейцы толькі адна. Яна складаецца з дзвух частак, бо перарэзана вул. 17 Верасьня і шматпавярховымі дамамі "кітайскай сьцяной". І адрозьніваюцца гэтыя дзве часткі паміж сабой значна. А чаму?

Вялейскі праваабаронца Уладзімір Малярчук звяртаецца ў Мінскі абласны суд, бо не задаволены рашэньнем Вялейскага раённага суда.

За што і як у нас здымаюць старшынь каператываў? Правільна, за невыкананьне абавязкаў, затрыманьне будоўлі… У траўні зьнялі з пасады старшыні каператыву “Паўночны - 21” А.М. Усьціновіч. Зь яе словаў, людзі пыталі, што патрэбна зрабіць старой старшыні, каб застацца пры выкананьні сваіх абавязкаў. Выканкам паставіў ультыматум: “Альбо вы абіраеце іншага старшыню, альбо мы вас не будуем.” Далей - інтэрв’ю з А.М. Усьціновіч, былой старшынёй ЖБСК “Паўночны-21”. Каментар А.А. Сталыгі.

Першыя крокі ў бок забудовы ўжо зробленыя: заснаваныя два каператывы, якія займаюцца будоўляй шматпавярховікаў. Але падчас складаньня плану інжынерных сетак стала вядома, што там праходзіць нафтапровад. Прычым, як высьветлілася, зь яго ўладальнікам ніхто будаўніцтва не ўзгадняў.

Некалькі дзён таму рэдакцыя атрымала ліст ад сп. Таццяны. У ім было шмат фотак і крышку тэксту. Мы звязаліся з сп. Таццянай для таго, каб удакладніць некаторыя моманты.

Горад Вялейка, нягледзячы на цяжкасьці з працаўладкаваньнем і тое, што маладыя спецыялісты імкнуцца ў большыя гарады, расьце. Будуюцца шматпавярхоўкі, у якія так мараць засяліцца маладыя і шматдзетныя сем’і. Некаторыя зь іх чакаюць свайго кута ўжо па 10 і больш год.