Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Музей у сярэдняй школе №5  

Музей у сярэдняй школе №5Самая маладая школа Вілейкі – сярэдняя школа №5 – займела свой музей. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося напярэдадні прафесійнага свята музейшчыкаў — міжнароднага Дню музеяў, што адзначаецца ў гэтым годзе 18 мая.

25 траўня прэзентацыя кнігі пра Івана Кандрацьева  

25 траўня прэзентацыя кнігі пра Івана КандрацьеваУбачыла свет кніга Аляксандра Смоліка, нашага земляка, загадчыка кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў "Божы дар Івана Кандрацьева”. Яе прэзінтацыя адбудзцца 25 траўня.

Гурт “Людзі на балоце” з Горадні выступіў у Вялейцы (фотарэпартаж) Гурт “Людзі на балоце” з Горадні выступіў у Вялейцы (фотарэпартаж) 

Гурт “Людзі на балоце” з Горадні выступіў у Вялейцы (фотарэпартаж)

1 траўня ў вялейцы адбылася музычная вечарына, прысвечаная 150-годдзю паўстання за незалежнасць. У Вялейку завіталі выдатныя гарадзенскія музыкі "Людзі на балоце", падтрымала іх мясцовая выканаўца Ганна Валынец.


Урок роднай літаратуры ў Вялейскай школе-інтэрнаце правёў паэт Мікалай Кутас  

Урок роднай літаратуры ў Вялейскай школе-інтэрнаце правёў паэт Мікалай Кутас
Весела і займальна паэт расказаў пра сваё дзяцінства, шлях у паэзію, адказваў на пытанні. Вельмі тактоўна Мікалай Сямёнавіч рэцэнзаваў верш Крысціны Маляроўскай, вучаніцы 9 класа школы-інтэрната.

Старшыня Таварыства аховы помнікаў: Вілейская суполка - узорная  

Старшыня Таварыства аховы помнікаў: Вілейская суполка - узорная
На сустрэчы з маладзечанцамі старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч сказаў, што ў нашым рэгіёне найбольш актыўная Вілейская суполка, якую смела можна назваць узорнай.

У Вялейцы стварылі “Звычайны цуд”  

У Вялейцы стварылі “Звычайны цуд”
На мінулым тыдні ў Палацы культуры адбылася прэм'ера Вялейскага народнага тэатра – спектакль з элементамі мюзікла "Звычайны цуд” па п’есе Яўгена Шварца.

Талака ў маёнтку Стайкі Талака ў маёнтку Стайкі 

Талака ў маёнтку Стайкі27 красавіка адбылася талака на шляхецкім маёнтку ў в.Стайкі.

Віляйчане далучыліся да тувінскай культуры  

Віляйчане далучыліся да тувінскай культурыУ нядзелю ў горадзе кармілі духаў і праводзілі абрад ачышчэння, гулялі ў косці і слухалі гарлавыя спевы.

27 красавіка - талака ў в.Стайкі на шляхецкім маёнтку  

27 красавіка - талака ў в.Стайкі на шляхецкім маёнтку
Вялейская суполка рэспубліканскага Таварыства Аховы Помнікаў прапануе далучыцца да суботніку-талакі, што адбудзецца 27 красавіка ў в.Стайкі.

Майстры Меншчыны вучыліся ў Вялейцы распісваць велікодныя яйкі Майстры Меншчыны вучыліся ў Вялейцы распісваць велікодныя яйкі 

Майстры Меншчыны вучыліся ў Вялейцы распісваць велікодныя яйкі

Абласны семінар па традыцыйнай пісанкі ў трэці раз адбыўся на базе Вялейскага раённага Дома рамёстваў 17 красавіка. У ім удзельнічалі клубныя работнікі і майстры з некалькіх раёнаў Менскай вобласці. Роспісу яек навучала старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ірына Мазюк.


20 красавіка - Ілля прыме ўдзел ў "Фэсце эксурсаводаў"  

20 красавіка - Ілля прыме ўдзел ў "Фэсце эксурсаводаў"Краязнаўцы вёскі Ілля на Вялейшчыне далучыліся да мерапрыемстваў "Фэсту экскурсаводаў", якія адбудуцца па ўсё краіне.

21 красавіка - Лекцыя-дэманстрацыя тувінскай традыцыйнай культуры адбудзецца ў выставачнай залі  

21 красавіка - Лекцыя-дэманстрацыя тувінскай традыцыйнай культуры адбудзецца ў выставачнай залі
Не акадэмічная лекцыя-дэманстрацыя «Традыцыйная культура тувінцаў» адбудзецца ў Вялейскай выставачнай залі імя н.Сілівановіча 21 красавіка 2013г. а 14 гадзіне. 

Выстава Эдуарда Мацюшонка, прысвечаная роднай зямлі, адкрылася ў Мядзеле (ФОТА) Выстава Эдуарда Мацюшонка, прысвечаная роднай зямлі, адкрылася ў Мядзеле (ФОТА) 

Выстава Эдуарда Мацюшонка, прысвечаная роднай зямлі, адкрылася ў Мядзеле (ФОТА)Адкрыццё выставы жывапісу Эдуарда Мацюшонка «Адна зямля» адбылося 5 красавіка ў Мядзельскім музеі народнай славы.

Вілейскія школьнікі стваралі мадэлі ваеннай і грамадзянскай тэхнікі  

Вілейскія школьнікі стваралі мадэлі ваеннай і грамадзянскай тэхнікіУ раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падвялі вынікі раённага конкурсу стэндавага мадэлявання сярод вучняў.

У Залі Выстаў адкрылася персанальная выстава мастака Івана Патапчука У Залі Выстаў адкрылася персанальная выстава мастака Івана Патапчука 

У Залі Выстаў адкрылася персанальная выстава мастака Івана Патапчука
На мінулым тыдні ў зале выстаў краязнаўчага музея адкрылася выстава Івана Патапчука. Прысутнічалі яго родныя, сябры, вучні, аднадумцы і ўсе тыя, хто неабыякава ставіцца да творчасці Івана Рыгоравіча. Сяргей Ганчар, дырэктар краязнаўчага музея, ва ўступным слове назваў Івана Патапчука старэйшым Вялейскім мастаком – "адказным за мастацтва ўсяго нашага краю”. Нядаўна Іван Рыгоравіч адзначыў свой 80-гадовы юбілей. З гэтай нагоды ў падарунак ад супрацоўнікаў краязнаўчага музея Сяргей Мікалаевіч перадаў яму кнігу "Беларускае народнае мастацтва”.

На фестывалі "Чароўны куфэрак" Вялейшчыну прадставіў дзіцячы ўзорны тэатр "Ялінка" (Нарачанскі Дом культуры)  

На фестывалі "Чароўны куфэрак" Вялейшчыну прадставіў дзіцячы ўзорны тэатр "Ялінка" (Нарачанскі Дом культуры)
Сёлета гонар прадставіць Вялейшчыну на фестывалі выпаў дзіцячаму ўзорнаму тэатру "Ялінка” Нарачанскага сельскага Дома культуры. Кіруе калектывам Лілія Вахрушава. Юныя артысты падрыхтавалі казку сучаснага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва "Хохлік”. У ёй – пра братоў-гномаў, добрага і злога. Урэшце, гэта адвечная тэма – барацьба дабра са злом. І як важна ўбачыць тую дабрыню, часам глыбока схаваную за непрыкметнай знешнасцю…

Рабіць пісанкі можна будзе навучыцца у Ізьбіно  

Рабіць пісанкі можна будзе навучыцца у Ізьбіно
Штогадовы абласны семінар па традыцыйнай беларускай пісанкі пройдзе на базе Вялейскага раённага Дома рамёстваў 17 красавіка.

Фотарэпартаж з прэзентацыі альбома гурта “Планета Ўсіх” у Вялейцы Фотарэпартаж з прэзентацыі альбома гурта  “Планета Ўсіх” у Вялейцы 

Фотарэпартаж з прэзентацыі альбома гурта  “Планета Ўсіх” у Вялейцы30 сакавіка ў актавай залі Вялейскага каледжу прайшоў канцэрт-прэзентацыя новага альбому гурта "Планета Ўсіх". Альбом мае назву Strange-opera "Fata morgana". Разам з Планетай Усіх выступілі і іншыя вялейскія рок-гурты: "Ўэй ту фрыдам" і "Чарнавар". Прапануем вам фотарэпартаж з канцэрту.

Даеш рок-н-ролу: 30 сакавіка выступілі “Планета Всех”, Way to Freedom I Chernovar  

Даеш рок-н-ролу: 30 сакавіка выступілі “Планета Всех”, Way to Freedom I ChernovarЧарговую порцыю рок-н-ролу вялейскага разліву атрымалі адэпты культуры ўвечары 30 сакавіка. Што дзіўна і незвычайна – паўтары гадзіны, то бок каля паловы канцэрту прайшло без слэму, традыцыйнага для падобных вечароў: вялейкі панк удала быў разбаўлены музыкай нязвызначанага стылю гурта "Планета всех”, які прэзентаваў свой альбом пад назвай Strange-opera "Fata morgana”.

У Вілейскім раёне пройдзе конкурс «Вілейшчыны ўстойлівая»  

У Вілейскім раёне пройдзе конкурс «Вілейшчыны ўстойлівая»У Вілейскім раёне пройдзе конкурс «Вілейшчыны ўстойлівая» трох намінацыях -  конкурс ідэй выкарыстання Вілейскага вадасховішча, конкурс прэзентацый «Зялёных міні-маршрутаў Вілейшчыны», конкурс «Лагатып Вілейшчыны»

Вялейчукоў пазнаёмілі з сучасным мастацтвам  

Вялейчукоў пазнаёмілі з сучасным мастацтвам
У нядзелю, 24 сакавіка, у выставачнай зале імя Сілівановіча прайшла лекцыя "Выяўленчае мастацтва другой паловы 20-га стагоддзя з вышыні птушынага палёту. Агляд асноўных паняццяў і накірункаў”

Вялейчукі адзначылі Дзень Волі вандроўкай па гістарычных мясцінах Вялейчукі адзначылі Дзень Волі вандроўкай па гістарычных мясцінах 

Вялейчукі адзначылі Дзень Волі вандроўкай па гістарычных мясцінах

Дзень Волі, гадавіну ўзнікнення Беларусі як асобнай дзяржавы, розныя людзі адзначаюць па-рознаму. Хтосці узгадвае за сямейным сталом, хтосці адмыслова зьбіраецца з сябрамі, хтосці едзе ў Менск на ўрачыстае шэсце. А вось група вялейчукоў вырашыла адзначыць гэтую дату, наведаўшы гістарычныя мясціны Вялейшчыны.



Адбыўся Дзень памяці паўстанцаў у Плябані - фота Адбыўся Дзень памяці паўстанцаў у Плябані - фота Адбыўся Дзень памяці паўстанцаў у Плябані - фота

Адбыўся Дзень памяці паўстанцаў у Плябані - фотаДэлегацыя вялейскіх краязнаўцаў прыняла ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў у в.Плябань Маладзечанскага раёна.

Каго з творцаў вы хацелі б пабачыць у Вялейцы  

Каго з творцаў вы хацелі б пабачыць у ВялейцыУ Вялейцы плануецца правесьці сустрэчы з творчымі людзмі, аўтарам кніг, навукоўцамі.

Правялебны біскуп Веніямін ўручыў гімназіі № 2 факсімільнае выданне "Слуцкага Евангелля"  

Правялебны біскуп Веніямін ўручыў гімназіі № 2 факсімільнае выданне "Слуцкага Евангелля"У Вялейскай гімназіі № 2 у рамках Тыдня праваслаўнай кнігі адкрыўся рэспубліканскі тэматычны семінар "Узаемадзеянне ўстановы адукацыі з сям'ёй па духоўна-маральнаму выхаванню вучняў".

Каб упэўніцца ў прыгажосці Беларусі едуць на Вялейшчыну Каб упэўніцца ў прыгажосці Беларусі едуць на Вялейшчыну 

Каб упэўніцца ў прыгажосці Беларусі едуць на Вялейшчыну
Карэспандэнт «Салідарнасці» з'ездзіў у вандроўку, прысвечаную гісторыі паўстання Калiноўскага, і прайшоўся сцежкамі аматараў беларускага краязнаўства. Большасць здымкаў у рэпартажы - з Вялейскага раёна.

На Вілейшчыне ацэньвалі мастацкую самадзейнасць  

На Вілейшчыне ацэньвалі мастацкую самадзейнасцьУ нядзелю, 10 сакавіка, завяршыўся раённы агляд-конкурс калектываў мастацкай самадзейнасці клубных устаноў Вілейшчыны.

У Вялейцы выступілі менскія музыкі - гурт OBLiK-O-MoRALE і Алег Жудкі  

У Вялейцы выступілі менскія музыкі - гурт OBLiK-O-MoRALE і Алег Жудкі

Суботнім вечарам у Вілейцы адбыўся вечар акустычнай музыкі, які прайшоў у папулярным зараз фармаце кватэрніка. Гэтым разам у наш горад завіталі выканаўцы з менску: гурт OBLiK-O-MoRALE і Алег Жудкі.

У музей “Вілейшчына літаратурная” прыйшлі новыя экскурсаводы  

У музей “Вілейшчына літаратурная” прыйшлі новыя экскурсаводыВучні другіх-трэціх класаў Ільянскай СШ паспрабавалі свае сілы – прадставілі сябе і пісьменнікаў прысутным аднакласнікам, бацькам і настаўнікам.

Аляксандр Грышкевіч падарыў музею ў Вілейцы карціну  

Аляксандр Грышкевіч падарыў музею ў Вілейцы карцінуУ выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея 22 лютага адбылося адкрыццё персанальнай выставы мастака Аляксандра Грышкевіча. Прысутнічаў на ім і аўтар работ.

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Касьцяневічы - Падарожжа Дылетанта (ВІДЭА)