Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Па дарозе Вялейка-Барысаў у пошуках дарогі смерці  

Па дарозе Вялейка-Барысаў у пошуках дарогі смерці12 кастрычніка я з маім сябрам, Дзянісам Канецкім, выбраўся на дарогу Вялейка-Барысаў. Менавіта гэтай дарогай гналі ў 1941 годзе, на пачатку вайны, вязьняў вялейскай турмы на Ўсход. Гналі і слабых, і хворых, а тых, хто не мог ісьці, часта стралялі прама ля дарогі.

Волат за жнівень-верасень 2009  

Волат за жнівень-верасень 2009Нядаўна выйшаў новы нумар газэты “Волат”. У нумары, як заўсёды, багата цікавага матэрыялу пра гісторыю роднага краю. Атрымаць яго можа любы жадаючы.

Тайны муроў Вілейскай турмы  

Старая легенда вуснамі пакаленняў, а затым і старонкамі некаторых кніг паведамляла, што пасля таго, як у 1795 годзе, па ўказу расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ, Вілейка стала павятовым горадам, яна неўзабаве прыехала сюды, пасадзіла некалькі бяроз на названым яе імем шляху і залажыла першы камень у падмурак будучага астрога.Старая легенда вуснамі пакаленняў, а затым і старонкамі некаторых кніг паведамляла, што пасля таго, як у 1795 годзе, па ўказу расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ, Вілейка стала павятовым горадам, яна неўзабаве прыехала сюды, пасадзіла некалькі бяроз на названым яе імем шляху і залажыла першы камень у падмурак будучага астрога.

Цар-дуб  

Цар-дуб у Красным БеражкуКалісьці Беларусь была даволі густа населена дубамі, асабліва яе паўднёвая частка. Даволі часта яны сустракаліся яны і на Вялейшчыне, аб чым сведчаць, такія тапанімы(назвы вёсак, мясцовасцей) як Дубава, Дубішча, Дубраўка, Дубавое, Дубнік і іншыя. Цяпер ад тагачасных дубраў засталіся асобныя экзэмпляры дрэў, якія сустракаюцца, у асноўным, на берагах рэк, на месцах страрых сядзіб і дзе-нідзе ў полі ці лесе.

Восеньскае сьвята хатняга агменю  

памятная манета Восеньскае раўнадзенне (23 верасьня н.с.) нашыя продкі адзначалі як сьвята хатняга агменю, сямейнага шчасьця й дастатку. Каб адзначыць сьвята, запраграмаваць жыццё ў доме і сям'і на дабрабыт і ўшанаваць памяць і традыцыі продкаў, не абавязкова мець у хаце печ з комінам ці пасьвет. Дастаткова толькі жадання...

Валанцёры аднавілі "Сьцебярацкія быкі"  

камень з рунаміВялейскія валанцёры аднавілі старажытны культурны помнік ля Сцебяракаў. Паездка адбылася 29 жніўня, у суботу. Культавы комплекс з пяці камянёў, вядомы пад назвай "Сцебярацкія быкі", знаходзіцца ў лесе недалёка ад вёскі Сцебяракі.

1914 – 2009: 95 гадоў ад пачатку Першай сусветнай вайны  

al1 жніўня споўніцца 95 год ад пачатку Першай сусветнай вайны. 1 жніўня 1914 г. Германія аб'явілавайну Расіі. Праз некалькі дзён у яе ўжо былі ўцягнены з аднаго боку Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія, з другога - Англія, Францыя, Расія. Усяго ў вайне прынялі ўдзел 33 дзяржавы і народы многіх калоній.1 жніўня споўніцца 95 год ад пачатку Першай сусветнай вайны.
1 жніўня 1914 г. Германія аб'явілавайну Расіі. Праз некалькі дзён у яе ўжо былі ўцягнены з аднаго боку Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія, з другога - Англія, Францыя, Расія. Усяго ў вайне прынялі ўдзел 33 дзяржавы і народы многіх калоній.

Малавядомыя старонкі пра лёс Хатыні і суседняй вёскі Вялікая Губа  

Вёсачку называлі Вялікай Губай, а была яна маленькай, хат усяго 12, як кажуць сведкі. Яна часта прыгадваецца ў нямецкіх дакументах. Не раз называлі яе на допытах вылаўленыя паліцаі, якія расстралялі 26 сялян-лесарубаў перад тым, як спаліць Хатынь. Менавіта каля Вялікай Губы пачалася трагедыя Хатыні. За ёй спешыліся з машын карнікі перад тым, як акружыць Хатынь.Вёсачку называлі Вялікай Губай, а была яна маленькай, хат усяго 12, як кажуць сведкі. Яна часта прыгадваецца ў нямецкіх дакументах. Не раз называлі яе на допытах вылаўленыя паліцаі, якія расстралялі 26 сялян-лесарубаў перад тым, як спаліць Хатынь. Менавіта каля Вялікай Губы пачалася трагедыя Хатыні. За ёй спешыліся з машын карнікі перад тым, як акружыць Хатынь.

Ручнікі  

РучнікіБеларускі стыль вышыўкі своеасаблівы і непаўторны, але на працягу доўгага часу ён быў закінуты дaы занядбаны. Адраджаюць яго такія таленавітыя майстры, як Зоя Войтка са Смаргоні. Маладая, разумная і прыгожая жанчына. Маці траіх дзетак.

Іван Станкевіч: Зямлі сваёй мы родныя сыны!  

altШто вядома з біяграфіі Івана Станкевіча? Зусім мала. Нарадзіўся Іван Іосіфавіч у 1947 годзе ў в. Папоўцы Вілейскага раёна. Пасля заканчэння Нарачанскай сярэдняй школы вучыўся на філалагічным факультэце БДУ...

Беражніца раскажа пра Нальшчаны  

altЗьявілася новае выданне, якое абяцае стаць перыядычным і асьвячаць культурніцкае й грамацкае жыццё Нальшчанскага краю. Галоўная задача, якую паставілі перад сабой стваральнікі "Беражніцы" - гэта захаванне таго культурнага ды этнаграфічнага скарбу, што застаўся нам ад продкаў.

"НН" сто гадоў таму (Даўгінава)  

М.Даўгінава, Віленск. губ. Прыехаў доктар Хург; ён не бярэ саўсім грошай ад бедных, ідзе да кожнага, хоць апоўначы. Цяпер доктар хацеў зрабіць з горадам кантракт, каб яму плацілі ў год 700 руб., а калі ісці да хворага ў хату, дык за раз 20 кап., да беднага — дарма. Жыхары надумалі зрабіць гэтак: яны пастанавілі, што дрожджы можна купляць толькі ў адной краме, і ўвесь даход з гэтага будзе ісці доктару, каб ён мог пражыць.

В.Сос-скі, «Наша Ніва». №18. 1909

"НН" сто гадоў таму (Гарадок)  

Гарадок, Вілейскага пав., Віленскай губ. Паехала ўдава Антуковічыха пазычаць грошы ў банку і ўзяла з сабой паручыцеляў, а як дала ім добра гарэлкі, дык аднаго прывезла дахаты ўжо нежывога. Кажуць, як яна садзіла іх на воз, дык кожнаму падвязала хусткай пад бараду шапкі, каб не згубілі. Ці хусткі тыя былі туга заціснутыя, ці што — толькі прывезла дамоў нябожчыка.

«Наша Ніва». №17. 1909

Як фатограф з Вілейкі атрымаў 8 год лагераў за здымак польскага прэзідэнта  

Рэтраспектыва аднаго жыцця ў дзесяці кадрах фармата 9 на 13. Матэрыял пра Вілейскага фатографа даваеннага часу. Матэрыл на расейскай мове. Спасылка на наш матэрыял за 27 снежня 2007 г.

Новы музей у Багданаве  

alt10 траўня ў в.Багданава прайшло адкрыццё новага прыватнага літаратурна-краязнаўчага музея. Гэты музей стварае Клаўдзія Дубовік - энтузіяст і паэтэса. Музей зьбірае вялейскую літаратурную ды публіцыстычную спадчыну, а таксама імкнецца захаваць рэшткі ад былога маёнтка Багданава які быў зьнішчаны цягам апошніх дзесяцігоддзяў. На адкрыцці прысутнічалі вялейскія паэты, краязнаўцы, прадстаўнікі Вялейскага краязнаўчага музея.

Марадзёрствы на афіцыйным узроўні  

altЛя вёскі Кульшыно зноў зьнішчаюць унікальныя могілкі ХІІІ стагоддзя. Дарожная арганізацыя раскопвае чалавечыя косткі і выбірае пясок на вялейскі асфальтны завод.

Лекцыі па этнаграфіі ў раённай бібліятэцы  

altЦэнтральная раённая бібліятэка праводзіць імпрэзы, прысьвечаныя этнаграфічнай спадчыне беларусаў. За апошні месяц прайшлі дзьве такія сустрэчы, з нагоды этнічных сьвятаў.

У Вялейцы зьнішчылі помнік Расьціславу Лапіцкаму.  

altУ Вялейцы злачынцы зьнішчылі помнік Расьціславу Лапіцкаму - антысавецкаму падпольшчыку, змагару за незалежнасьць Беларусі. Помнік быў усталяваны вялейскай грамадскасьцю ўвосень 2008 года ва ўрочышчы Красны Беражок. Па ўсталёўцы камень быў асьвечаны праваслаўным сьвятаром зь вёскі Касута. Асаблівая цынічнасьць злачынства ў тым, што здзейснілі яго напярэдадні сьвята Радуніцы.

Волат перамог у конкурсе  

altВялейскае гісторыка-краязнаўчае выданне "Волат" перамогло ў конкурсе адукацыйных выданняў. Конкурс ладзіла Таварыства Беларускай Школы. У конкурсе небыло першых ці другіх месцаў - адразу некалькі выданняў былі прызнаны пераможцамі і ўганараваны дыпломамі. Апроч дыплома "Волату" падаравалі кнігі беларускіх аўтараў з аўтографамі.

Вінцэнт Жук-Грышкевіч  

altЁн нарадзіўся 10 лютага 1903 года ў мястэчку Будслаў Вялейскага павета. Быў рэпрэсаваны Саветамі, удзельнічаў у бітве за Монте Касіна, быў старшынем Рады БНР...

Жалезныя крэпасьці  

altУ гэтым нумары мы параўнаем лепшыя танкі – савецкі ИС – 2 (“Иосиф Сталин”) і нямецкі PZ VI Ausf B Tiger II (Каралеўскі Тыгр).

Каложская царква.  

KalozhaУ 1180-ых гадах на высокім пагорку ў Гародні, які аддзяляецца ад замкавай гары рэчкай Браднічанкай, была ўзведзена царква ў гонар Барыса і Глеба. Свой другі назоў “Каложская” храм атрымаў у XV стагоддзі. Менавіта ў гэты час вялікі князь Вітаўт напаў на Пскоў і захапіў у палон жыхароў яго прыгарада Каложа. Пасяліў жа ён іх у Гародні, непадалёка ад царквы Барыса і Глеба. Перасяленцы сваё новае месца пражывання назвалі як і старое. З цягам часу назва замацавалася і за царквой.

Волат №2. Люты 2004 года  

Зьмест нумару

...І будзем жыць!  

Генадзь БураўкінАдной з самых галоўных святыняў для усіх народаў ва ўсе часы была родная мова. Рушыліся імперыі, знікалі гарады, рассыпаліся пылам шчыты і алебарды, а калыханкі, легенды і казкі пераходзілі з пакалення да пакалення, перагукваліся праз далеч вякоў з нераўнадушнымі душамі і нябачнымі, вечнымі ніцямі памяці звязвалі былое з будучыняй...

Пра некаторыя вясковыя сьвятыні Віленшчыны  

МАРАНа працягу ўсёй нашай гісторыі ў духоўным жыцці сялянства пэўную ролю адыгрывалі мясцовыя святыні – паклонныя крыніцы, камяні, дрэвы, узгоркі ды іншыя прыродныя аб’екты. Да катэгорыі мясцовых святынь адносяцца таксама і цудадзейныя абразы, некаторыя старажытныя могільнікі, асобныя каменныя і драўляныя крыжы, капліцы. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. амаль усе вясковыя святыні мелі “свае” прыходы і святы, а па пэўных днях каля іх адбываліся фэсты і кірмашы. У пакланенні вясковым святыням назіраюцца элементы хрысціянскай абраднасці і разам з тым відавочныя часткі дахрысціянскіх культаў. У часы савецкай улады многія прошчы замянялі хрысціянскія храмы.

Жыве Літва! Ужо тысячу год...  

літваСёлета спаўняецца 1000 год з першага ўпамінання края "Літва" ў пісьмовых крыніцах. Літва сталася сымбалем велічы нашай зямлі, залатым векам, слаўным падмуркам і апірышчам народа.

Яшчэ раз пра Янку Фiлiстовiча  

Янка ФілістовічЯнка Філістовіч (Іван Андрэевіч Філістовіч) нарадзіўся 14.01.1926 г. (паводле пашпарту) у в.Паняцічы Маладэчанскае воласці Вілейскага павету Віленскага ваяводства (цяпер Вілейскі раён Менскай вобл.). Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, кіраўнік узброенай антысавецкай групы на Маладэчаншчыне ў 1951-1952 гг. Вучыўся ў Вязыні. Пад час другой сусветнай вайны ўвосень 1943 г. мабілізаваны ў 13-ты Беларускі батальён у Вілейцы...

З гісторыі роду Гячэвічаў  

З гісторыі роду ГячэвічаўДоўгі час марксісцка-ленінскія устаноўкі ператваралі айчынную гісторыю -жывую цікавую дысцыпліну ў сухія сацыялагічныя зводкі, дзе знікала асоба і на першае месца ставіліся бязлікія масы. Пры гэтым разрывалася повязь часу, губляліся каларытныя моманты і роля асобы зводзілася да мінімума. Чалавек як такі быў проста ня варты асобнага вывучэння, за выняткам тых, хто прылічваўся да камуністычнага пантэону...

Там, за лесам  

Калі каму-небудзь з вас давядзецца пабываць у вёсцы Ілья на Вілейшчыне, тады вы знайдзіце магчымасць і наведайце яшчэ Лёпаўшчыну, вёсачку, што побач з Ільёй вунь за тым лесам за дарогай. Яна, сапраўды, нібы прыляпілася там яшчэ за даўнім часам.

Сто гадоў таму  

Сто гадоў тамуДзяніс Валынец. Псеўданім невядомага аўтара. Верш "Доля бедака” друкуецца па Нашай Ніве 1909, №48. Пад вершам пазнак: Даўгінава, датуецца годам апублікавання.

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Касьцяневічы - Падарожжа Дылетанта (ВІДЭА)