Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Напалеон Орда. Вяртанне Імя

12 лютага 2007, Катэгорыя - Гісторыя, Фота
12 лютага ў Вялейскай залі выставаў адбылася вечарына, прысьвечаная 200-годдзю з дня народзін выбітнага мастака, кампазітара, пісьменніка Напалеона Орды. 43 рэпрадукцыі (з тысячы існуючых) пейзажаў з архітэктурнымі помнікамі даўніны пэндзля Напалеона Орды былі прадстаўлены на выставе, адкрытай у гэты ж вечар.
kolasava
Імпрэзу вяла старшы навуковы супрацоўнік краязнаўчага музэя Вольга Коласава. Розныя выступоўцы выканалі музычныя й літаратурныя творы сучаснікаў і сяброў Напалеона Орды, а Тацяна Захарыч выканала й яго ўласную музыкальную п'есу "Блукаючы агеньчык".
Віктар Кажура й Валерыя Шушкевіч
Так, настаўнік гімназіі №2 Віктар Кажура й вучаніца гімназіі Валерыя Шушкевіч прачыталі вершы па-польску й ў беларускім перакладзе.
Ансамбль народных інструментаў
Ансамбль народных інструментаў НШ №6 выканалі мазурку Міхала Клеафаса Агінскага.
maciusonak
Эдуард Мацюшонак, як мастак, у сваёй прамове зазначыў, што менавіта спадчына Напалеона Орды дапамагае адчуць сваю гісторыю й ня стаць манкуртам.
Віталь Кастэнка
Віталь Кастэнка, дырэктар філіяла АДА "Ваяжтур", які зарганіза ваў выставу, распавёў пра сваё знаёмства з творамі Орды й пра сваю духоўную блізкасьць да мастака-вандроўніка. Ён прэзэнтаваў адзін з аддзелаў выставы, які завецца "Павіллье" і складаецца з 13 рэпрадукцый, прысьвечаны тым самым 150-годдзю экспедыцыі нашага земляка Канстанціна Тышкэвіча, шлях якой, да Камена да Коўна, будзе паўтораны ўлетку.
alt
Краязнавец Анатоль Рогач прапанаваў увазе ўдзельнікаў мерапрыемства радаводы шляхцічаў-вялейчукоў, давёўшы, што Напалеон Орда меў крэўнае дачыненне да нашых мясьцін. Яшчэ ён выказаў здагадку, што сярод малюнкаў Орды варта шукаць болей нашых мясцовых пейзажаў, напрыклад, маёнтка Зянонава (зараз вёска).
alt
Госьць з Залесся Сяргей Верамейчык назваў Напалеона Орду апошнім рамантыкам Вялікай Літвы, а гэтую выставу - сапраўдным подзьвігам вялейскай грамады, які робіць значны ўклад у вяртанне імя вялікага дзеяча. Таксама ён выканаў твор М.К. Агінскага на флейце й прасьпяваў пад гітару песьню.
alt
Паэтка Клаўдзія Дубовік, натхнёная асобай Орды, прысвяціла яму сваю новую паэму, пачатак якой яна вынесла гэтым вечарам на суд слухачоў.

Напрыканцы сьвята праспяваў песьню пра Беларусь вялейскі бард Алесь Наркевіч.
alt
Усім прысутным, якіх ледзь умяшчала заля, Віталь Кастэнка прапанаваў пачаставацца вялізным тортам з гарбатай, як тое звычайна й бывае на днях народзін. Атмасфера вечарыны была цёплай і натхняльнай.

Выстава будзе працаваць да канца лютага, кожным днём, апрача панядзелка.

Якуб і Эліза Волат.

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Litvin Habeliak 6 сакавіка 2007 19:01
Я што падумаў - а што маляваць сёньняшняму "Орду"? Напалеон Орда зафіксаваў здабыткі нашых продкаў. А што зрабілі мы вартага падобнага фіксаваньня? Мы нават ня здолелі абараніць тое, што было...


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by