Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Адкрылася выстава мастака-манументаліста Аляксандра Сілівановіча

24 сакавіка 2015, Катэгорыя - КУЛЬТУРА » Творчасць
Сустрэча з гродзенскім мастаком адбылася ў выставачнай зале Н. Сілівановіча 20 сакавіка. Сярод тых, хто прыйшоў падтрымаць госця, былі вілейскі краязнаўца Анатоль Капцюг і мастак з Маладзечна Аляксандр Грышкевіч.
Адкрылася выстава мастака-манументаліста Аляксандра Сілівановіча

Аляксандр Сільвановіч прадставіў карціны з праекту «Фамільны альбом» і літарны жывапіс.
Мастак працуе ў стылі сымбалізму. Як адзначылі прысутныя, у яго карцінах ёсць нейкая загадкавасць, недаказанасць і таямнічасць.
Адкрылася выстава мастака-манументаліста Аляксандра Сілівановіча

У сваёй творчасці Аляксандр Сілівановіч распавядае пра радавод (Лазоўскі, Шкляр і Сільвановіч) і любоў да роднай зямлі. Гэтыя працы выйшлі ў адным праекце пад назвай «Фамільны альбом». Іх адрознівае незвычайнае пабудова: фотаздымкі з сямейнага архіва размешчаны на фоне вёсак, гарадоў, прадметаў побыту.
Адкрылася выстава мастака-манументаліста Аляксандра Сілівановіча

Аляксандр Сілівановіча удзельнічаў у шматлікіх пленэрах у Беларусі, Польшчы, Літве, Грэцыі і інш. Яго працы знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Полацкай мастацкай галерэі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, а таксама ў прыватных калекцыях. З'яўляецца аўтарам манументальных мастацкіх праектаў у праваслаўных храмах Гродна.

Паводле Kraj.by

Падобныя навіны:

Каментары










Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Ручыца. Новыя падарожжы дылетанта (відэа)