Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Вялейцы спаўняецца 555 год

16 сакавіка 2015, Катэгорыя - Навіны Беларусі, Навіны рэгіёну, Гісторыя

Куранец – цэнтр воласці

Першае згадванне Вялейкі ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1460 года, якое пакуль лічыцца афіцыйна прынятым.

Спачатку на месцы сучаснай Вялейкі існавалі два гарадзішчы. Абодва – на беразе Вяллі, што ў перакладзе са славянскай мовы азначае "вялікая”. Пра тое, як утварылася рака, існуе вядомая легенда пра працавітага хлопца Сцяпана ды прыгажуню Вялляну. Сцяпан быў краўцом і працаваў дзень і ноч. Нават у Вялікдзень не выпускаў з рук ніту з іголкаю. Працаваць у такое свята – вялікі грэх. Вось і ператварыўся Сцяпан у камень. Калі пра гэта даведалася Вялляна, пачала плакаць. Яе слёзы сталі спачатку крынічкай, а потым – паўнаводнай ракой, якую так і назвалі – Вялля.

Вялейцы спаўняецца 555 год

 У Вялейцы стаіць помнік Вялляне


Куранецкая зямля як асобная воласць уваходзіла ў Полацкае княства. А ў сярэдзіне XV стагоддзя двор Куранец стаў цэнтрам воласці. У сярэдзіне XVI стагоддзя Куранец быў у часовым карыстанні магнатаў Радзівілаў. Потым перайшоў да Сапегаў. Менавіта пры Сапегах Куранецкая дзяржава атрымала новую назву – Вялейка.

Напрыканцы XVII стагоддзя Вялейка і ўсё Вялейскае староства належала магнатам Пацам. Мясцовыя жыхары даўно займаліся гандлем. Хадзілі ў заробкі на барках да прускага горада Каралеўца, везлі збожжа, лён, льняноы і канапляны алей і іншае. А адтуль прывозілі віно, каву і цукар і прадавалі гандлярам з Менска, Вільні, Варшавы.

Напачатку XVII стагоддзя вялейскі стараста Пётр Пац атрымаў ад караля Аўгуста II прыВялей на гандаль у нядзельныя дні і тры кірмашы на год у мястэчку Вялейка. Аднак гандаль у Вялейцы не прыжыўся. Напрыканцы XVIII стагоддзя тут не было ні купцоў, ні гандлю.

У 18 стагоддзі ў Вялейцы было 49 хат і жылі ўсяго 310 чалавек

У 1793 годзе з чарговым падзелам Рэчы Паспалітай Вялейка ўвайшла ў склад Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі. А 3 мая 1795 года расійская імператрыца Кацярына II выдала загад, паводле якога мястэчка Вялейка стала горадам – цэнтрам Вялейскага павета Менскай губерніі. Хутка быў зацверджаны герб Вялейкі. Пачэснае месца на ім займала рака Вялля. У новым павятовым горадзе не было ніводнага мураванага будынка – усяго 49 драўляных. Жыло ў Вялейцы 310 чалавек: 278 уніятаў і 32 габрэі.

У складзе Віленскай губерніі, 19 стагоддзе

У ліпені 1812 у Вялейку ўвайшлі войскі французкага імператара Напалеона. Нават ёсць успаміны сведкі і ўдзельніка тых падзей:

"Прыйшлі ў Вялейку рана. Гарадок з драўлянымі хатамі. Размясціліся бівакамі на пясчанай раўніне, сярод садоў. Паснедалі своечасова. Ночь была спякотная, камароў такое мноства і такія злосныя, што, калі яны кусалі, мы амаль не спалі”.

У 1842 Вялейка ўвайшла ў склад Віленскай губерніі. Уздоўж Вяллі разбілі сетку кварталаў, праклалі першыя вуліцы. Адна з іх злучыла мястэчка і двор і стала часткаю паштовай дарогі з Менска да Дзісны.

Колькасць жыхароў Вялейкі ўзрасла амаль у чатыры разы. У мястэчку былі магазін, яўрэйская школа, бальніца і турма. На новай плошчы за кошт казны пабудавалі новую драўляную царкву ў імя свяціцеля Міколы. Аднак у верасні 1884 годзе яе па бярвенчыку за два тыдні перавезлі ў Новы Мядзел, а на месцы царквы паставілі драўляны крыж.

У 1857 годзе у Вялейку завітала экспедыцыя графа Тышкевіча, які вырашыў даследаваць раку Вілію і яе наваколлі. Сёння экспедыцыю па Вяллі да Вільні працягвае мясцовы краязнаўца Міхаіл Петух.
 

Вялейцы спаўняецца 555 год

 Вуліца "Савецкая" - самая старадаўняя у горадзе. 


1861 год прынёс новыя падзеі: расійскі цар падпісаў Маніфест аб адмене прыгоннага права. Сяляне апынуліся ў становішчы закладнікаў. Выкупіць зямлю змаглі адзінкі, бо памер выкупу значна перавышаў рэальны кошт зямлі.
 
У 1863 годзе пачалося вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Больш прачытаць пра Паўстанне на Вялейшчыне можна у кнізе

У XX стагоддзі ў Вялейцы стварылі першую пажарную каманду і адкрылі чыгуначны вакзал

Нагодай стала тое, што на працягу цэлага года ў Вялейскім павеце 122 разы гарэлі навакольныя вёскі. Увогуле ў XX стагоддзі Вялейка ўвайшла без значных зменаў. Адзін з самых малых гарадоў усяго Паўночна-Заходняга краю, з прамысловых прадпрыемстваў – бровар, лесапільня, млын. З культавых устаноў – дзве царквы, дзве вучэльні і гарадская лякарня. У 1906 годзе пачалося будаўніцтва касцёла Уздвіжання Святога Крыжа, а праз год у горадзе з’явіўся чыгуначны вакзал.

Вялейцы спаўняецца 555 год

Пажарная станцыя раней месцілася на месцы цяперашняга музея

За тры гады акупацыі падчас Другой сусветнай вайны з 1300 дамоў у Вялейцы засталося толькі 240 драўляных хат

 У Першую сусьветную вайну з лютага да 16 снежня 1918 Вялейку займалі нямецкія войскі. У ліпені 1919 сюды ўвайшлі польскія войскі, пазьней — бальшавікі. 


4 снежня 1939 года горад стаў цэнтрам вобласці. Але ненадоўга. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчыная вайна: Вялейка ўвайшла ў склад генеральнай акругі Беларусі і была ўключана ў склад рэйхскамісарыяту "Остланд”.
 
Адным з першых мерапрыемстваў новай улады было вырашэнне "яўрэйскага пытання”. Вытрымкі з пратакола допыту сведкі Георгія Гобеца (20 жніўня 1970 год, Вялейка):

"…Першы час акупацыйная ўлада выкарыстоўвала яўрэйскае насельніцтва на разнастайных чарнавых работах. Расстрэлы пачаліся вясной 1942 г. У перыяд маёй службы ў СД я неаднаразова бачыў, як аднекуль прывозілі групамі мірных грамадзян у Вялейскае СД. Пасля допытаў іх выводзілі збітых, скрываўленых і адводзілі за турэмную сцяну, адкуль гучалі стрэлы…

Бой за Вялейку адбыўся ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада 1943 годзе з удзелам 1-й Антыфашысцкай брыгады пад кіраўніцтвам Уладзіміра Гіль-Радыёнава. Яго байцы нанеслі фашысцкаму гарнізону ў Вялейцы вялікія страты. Ад фашысцкіх захопнікаў Вялейка была вызвалена 2 ліпеня 1944 года. 

За тры гады вайны знішчылі гарадскую гаспадарку горада амаль на 80%. З 1 300 дамоў у Вялейцы засталося толькі 240 драўляных хат. Магчыма, менавіта таму горад не стаў цэнтрам вобласці, як было да вайны.

У Вялейцы выпускалі знакамітыя на ўвесь Савецкі саюз фотаапараты "Зеніт"

Пасля вайны пачалося аднаўленне горада: будаваліся новыя дамы, прадпрыемствы, дзіцячыя садкі, школы, кінатэатры. Запрацаваў гарадскі транспарт. Пачалі выходзіць газеты. Горад рос. Спачатку знаходзіўся ў складзе Маладзечанскай вобласці. А з 1960 – Мінскай.

У 1970 годзе ў Вялейцы будуюць знакаміты завод "Зеніт” па вырабу фатаграфавальнай тэхнікі. Ужо праз тры гады першы фотаапарат убачыў свет.

Вялейцы спаўняецца 555 год

 Зеніт зараз не мае той моцы, як раней


У тым жа 1973 годзе ў Вялейцы адбылася яшчэ адна значная падзея. Падчас будаўніцтва Вялейска-Мінскай воднай сістэмы стварылі Вялейскае вадасховішча.

Напрыканцы 90-х г. была пабудавана новая царква ў імя свяціцеля Ціхана, патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.

А напачатку новага тысячагоддзя – асвечана капліца ў гонар 2000-годдзя Раства Хрыстова. Яна была пабудавана на месцы першай царквы і капліцы. Аўтар праекта – мясцовы архітэктар Анатоль Капцюг.

Вялейцы спаўняецца 555 год

  Вялейскі касцёл - адзін з самых прыгожых у краіне


За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў у Вялейцы выраслі шматпавярховыя дамы. Працуюць шмат прадпрыемстваў і навучальных устаноў. Ёсць на Вялейшчыне і шмат цікавых помнікаў архітэктуры сярэдзіны XIX і пачатку XX стагоддзяў.

Дарэчы, у ліпені пройдуць урачыстыя мерапрымствы, прысвечаныя святу горада.
 
Паводле "kraj.by"

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Музей 19 сакавіка 2015 07:41
Вілейцы 555 год - калі ласка выпраўце

Пакінуў: Khava 19 сакавіка 2015 22:00
Цытата: Музей
Вілейцы 555 год - калі ласка выпраўце

Дзякуй, паправілі.

zuch, выбачаюся, што выпадкова камент выдалили. Артыкул трохи паправили.


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Танныя кнігі пра паўстанне на Вялейшчыне