Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Цалкам сплаціў шкоду: спынена крымінальная справа супраць Сінілы

8 кастрычніка 2014, Катэгорыя - Навіны рэгіёну, Палітыка, Крымінал
«На падставе сабраных доказаў, з улікам атрыманага ад падазраванага хадайніцтва, а таксама прыняцця акта амністыі, папярэдняе расследаванне па справе спынена. Падчас следства нанесеная шкода падазраваным кампенсаваная ў поўным аб’ёме.

З крымінальнай справы для правядзення дадатковай праверкі вылучаны матэрыялы для дачы прававой ацэнкі дзеянням кіраўнікоў асобных прадпрыемстваў Вялейскага раёна», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Яўген Сініла. Фота з http://minpraud.by/

 

Беланог таксама адзначыла, што ў Менскі аблвыканкам следчым накіравана прадстаўленне з патрабаваннем ліквідаваць парушэнні заканадаўства ў частцы арганізацыі ўліку і кантролю працоўнага часу работнікаў райвыканкама.

Нагадаем, у сакавіку 2014 Яўген Сініла пакінуў пост старшыні Вялейскага райвыканкама. Як адзначыў кіраўнік Менскай вобласці Сямён Шапіра, па ўласным жаданні. Сініла тады атрымаў грамату і грашовую прэмію за сваю працу. Але крыху пазней стала вядома, што ў дачыненні да экс-мэра расследуецца крымінальная справа. Па версіі Следчага камітэта, чыноўнік даваў загады кіраўнікам мясцовых арганізацый для перавозкі матэрыялаў і правядзення будаўніцтва прыватнага дома, у тым ліку пры прыцягненні работнікаў у працоўны час без заключэння дамоў на аплату іх працы.

Крэсла Сінілы заняў Віктар Кот.


СМ

Падобныя навіны:

Каментары










Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Танныя кнігі пра паўстанне на Вялейшчыне



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by