Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Велейчукі вучыліся складаць радавод

29 верасня 2014, Катэгорыя - ІНШЫЯ НАВІНЫ, Мерапрыемствы, Відэа, аўдыё, Фота
У нядзелю сябры суполкі ВОЛАТ зладзілі заняткі па складанні свайго радаводу.
На пачатку Аляксей Лужынскі расказаў пра тэхнічныя пытанні - пошук інфармацыі і праграму для яе захоўвання.
 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

 

Аляксей Лужынскі

 

 Пошук інфармацыі трэба пачынаць са сваіх бацькоў, дзядоў і бабуль, якія могуць расказаць пра сваіх дзядоў і г.д. Але гэтага часцей за ўсё мала. Далей пошук можна працягваць у архівах і царкоўных кнігах. Спадар Станіслаў Суша паказаў кнігі, якія могуць некаторым дапамагчы арыентавацца ў сваіх пошуках. Напрыклад "Историография генеологии Беларуси", "Архіў уніяцкіх мітрапалітаў". Або кніга, якая утрымлівае 6000 прозвішчаў расстраляных у Курапатах, многія з якіх вялейскія.

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод


Спадар Станіслаў Суша

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

 

 Свой радавод можна пачынаць складаць праз сайт myheritage.com. Ён дае магчымаць задарма дадаваць да 250 асоб у сваё дрэва. Да гэтага можна дадаваць фотаздымкі і шмат самай разнастайнай інфармацыі. Быў прадстаўлены радавод на ўзоры Вераса Лужынскага.

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

 

   Другая частка была больш аб'ёмная і ўжо творчая. Эла Кулеш правяла медытацыі "Крылы радаводу" і "Родавае дрэва". Яшчэ кожны атрымаў магчымасць памаляваць кола сваёй сям'і, успомніць дзяцінства і бацькоў, а таксама памарыць аб невядомых продках, г.зн. у форме гульні сабраць першую інфармацыю пра ўласны радавод. Такі досвед у кожнага атрымаўся свой, унікальны і кожны вынес з гэтага нешта для сябе. Яшчэ Эла расказала пра псіхалагічныя аспекты складання радаводу, чаму гэта важна для нас. Таксама яна дала інструкцыі і парады, якія спатрэбяцца на практыцы тым, хто будзе далей, пасля гэтага семінару, складаць сваё родавае дрэва.

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

 

Эла Кулеш

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

 

Госці мерапрыемства зацікавіліся тэмай, нехта ўжо раней займаўся гэтым, але большасць была навічкамі. Калі гэтая зацікаўленасць выльецца ў справу, і велейчукі пачнуць складаць свае радаводы, то праз нейкі час будзе зладжана яшчэ сустрэча, з новымі цікавымі людзьмі, і кожны ахвотны ўжо зможа падзяліцца тым, што зрабіў.

 

Велейчукі вучыліся складаць радавод

  

 

 

 Мікалай Валынец

Падобныя навіны:

Каментары










Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'