Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

У вялейскай краме мужчына пакінуў пакет са шпрыцом і наркотыкам

20 жніўня 2014, Катэгорыя - Навіны рэгіёну, Крымінал
У дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа за незаконны выраб і захоўванне наркатычных сродкаў. Мужчына знаходзіцца на ўліку ў лекара-нарколага.

 

За дзень да гэтага ўладальнік пакета затрымліваўся за выраб наркотыкаў. 22 ліпені каля 23.50 ў Вілейскі РАУС паступіла інфармацыя аб тым, што ў Вілейцы па канкрэтным адрасе вырабляюць наркатычныя сродкі. 

На месцы праваахоўнікі затрымалі мужчыну і жанчыну. Як распавёў Край.бай старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Вілейскага РАУС Юрый Высоцкі, пры затрыманні мужчына растлумачыў, што вырабляў наркотыкі для асабістых патрэб з расліннай маку, які сабраў пад Вілейкай. 

На месцы было канфіскавана прыгатаванае рэчыва вагой 0,5824 г. Па заключэнні эксперта, яно з'яўляецца асабліва небяспечным наркатычным сродкам. 

На наступны дзень, па словах старэйшага оперупаўнаважанага, у міліцыю звярнуліся працаўнікі крамы ў Вілейцы. З іх слоў, пакупнік забыўся ў краме пакет, у якім знаходзіўся шпрыц з наркатычным сродкам. 

Высветлілася, што пакет належаў гэтаму ж мужчыну, мясцоваму жыхару 1979 года нараджэння. Ён патлумачыў праваахоўнікам, што сапраўды заходзіў у краму і пакінуў там свае рэчы. 

У цяперашні час у дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў». 

Паводле інфармацыі Юрыя Высоцкага мужчына, які падазраецца, нідзе не працуе, не судзімы, складаецца на ўліку ў лекара-нарколага. 

Юлія Лахвіч, http://kraj.by/

Падобныя навіны:

Каментары










Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Ручыца. Новыя падарожжы дылетанта (відэа)