Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі асудзіла смяротнае пакаранне вялейчука

25 красавіка 2014, Катэгорыя - Навіны рэгіёну, Палітыка, Крымінал
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах Кэтрын Эштан "рашуча асудзіла" прывядзенне ў выкананне ў Беларусі смяротнага прыгавору Паўлу Селюну. Адпаведная заява размешчана на сайце Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі асудзіла смяротнае пакаранне вялейчука

 

"Вярхоўны прадстаўнік усведамляе сур'ёзнасць злачынстваў, за якія ён (Сялюн. — БелаПАН.) быў асуджаны. Аднак яна не лічыць, што смяротная кара можа быць калі-небудзь апраўдана. Еўрапейскі саюз выступае супраць смяротнай кары пры любых акалічнасцях", — цытуе Эштан Еўрапейская служба знешніх дзеянняў. 

У паведамленні адзначаецца, што смяротная кара — жорсткае і негуманнае пакаранне, якое не здольнае выступаць у якасці фактару стрымлівання і ўяўляе сабою недапушчальнае адмаўленне чалавечай годнасці. 

"Вярхоўны прадстаўнік патрабуе, каб Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая па-ранейшаму прымяняе смяротную кару, — далучылася да сусветнага мараторыя на смяротную кару як да першага кроку на шляху яе поўнай адмены", — падкрэсліваецца ў паведамленні. 

Нагадаем, пра пакаранне смерцю 23-гадовага Паўла Селюна, прызнанага вінаватым у забойстве двух чалавек "з асаблівай жорсткасцю", стала вядома 18 красавіка дзякуючы праваабаронцам. На момант пакарання смерцю скарга Селюна на смяротны прысуд знаходзілася на разглядзе Камітэта ААН па правах чалавека. 

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль прымяняецца смяротная кара, а таксама адзіная еўрапейская дзяржава, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з'яўляецца наяўнасць смяротнай кары. 

Паводле звестак "Міжнароднай амністыі" і кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнай кары ў Беларусі", за апошнія 20 гадоў у краіне пакарана больш як 400 чалавек. У адказ на заклікі праваабаронцаў увесці мараторый на смяротную кару або адмяніць яе ўлады спасылаюцца на вынікі рэферэндуму 1996 года, падчас якога большасць беларускіх грамадзян выступілі за захаванне смяротнай кары.

Арцём Шрайбман, БелаПАН. http://by.belapan.by/

Падобныя навіны:

Каментары










Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by