Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Лоўля рыб абмяжоўваецца

3 красавіка 2014, Катэгорыя - НАВІНЫ » Навіны Беларусі
Тэрмін абмежавання - з 1 красавіка па 30 траўня. 
 

Лоўля рыб абмяжоўваецца


У гэты перыяд можа ажыцяўляцца аматарскае рыбалоўства толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам з адным адзінарным, або падвойным, ці трайным кручком памерам не больш № 10 (па міжнароднай класіфікацыі № 1) у светлы час сутак і толькі з берага, без заходу ў ваду. Акрамя таго, устанаўліваецца забарона на выкарыстанне грамадзянамі маламерных судоў і судоў з рухавікамі.
 
У выпадку парушэння Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў перыяд нерасту, вінаватыя могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці. Выкарыстанне забароненых прылад рыбалоўства або спосабаў лоўлі цягне накладанне штрафу ад 10 да 50 базавых велічын. Таксама давядзецца пакрыць шкоду, якую нанеслі навакольнаму асяроддзю.
 
У гэты перыяд Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме і ў цесным узаемадзеянні з іншымі органамі дзяржаўнага рыбалоўнага кантролю, а таксама сілавымі структурамі і арандатарамі рыбалоўных угоддзяў.
 
Пра выпадкі браканьерства можна паведаміць па тэлефоне ( 8017 ) 975-07-40 у Мядзельскім міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, а таксама на тэлефон даверу ( 8017 ) 390-00-00, ці сотавы ( 8033 ) 333-60-00, ці на тэлефон 102. 
 

Падобныя навіны:

Каментары










Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'