Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Вучань гімназіі №2 правёў даследванне рэчкі Пелы

2 красавіка 2014, Катэгорыя - Навіны рэгіёну, Экалогія
У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшоў заключны этап адбору прэтэндэнтаў для ўдзелу ў Стакгольмскім юніёрскім водным конкурсе. У ліку нешматлікіх праектаў ад Менскай вобласці была прадстаўлена і даследчая праца "Ацэнка экалагічнага стану водаахоўнай зоны ракі Пела" навучэнца Вялейскай гімназіі № 2 Марка Іваненкі, выкананая пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Ларысы Мікалаеўны Голубевай.

 

У першым адборачным туры ўдзельнічала больш за 600 прац. На другі выйшлі 85, на трэці, заключны - 18. І тое, што наш праект з такой вялікай колькасьці трапіў у гэты лік, сведчыць аб яго высокім узроўні. На самай справе, конкурс вельмі прэстыжны і на яго заключным этапе былі прадстаўлены сапраўды навукова абгрунтаваныя і глыбокія даследаванні.

У інтэрв'ю сваёй гімназічнай газеце Марк Іваненка адзначыў: «Я ўяўляў, што на такім узроўні не можа быць слабых даследчых работ. Але тое, што я ўбачыў на абароне, проста ўражвала выразным абгрунтаваннем і навуковай глыбінёй. Праекты прадстаўляліся на рускай і англійскай мовах, і на гэтых жа мовах члены журы задавалі пытанні. Мне прыйшлося панервавацца - з 18 канкурсантаў я выступаў 16-м. Праекты, паўтаруся, былі моцнымі. Многія навучэнцы ў сваіх практычных даследаваннях выкарыстоўвалі апаратуру, абсталяванне, рэактывы вышэйшых навучальных устаноў Менска. У нас, вядома, як і ў іншых перыферыйных школ, такой магчымасці не было. І таму, натуральна, мы не занялі першыя месцы, але, тым не менш, наш праект быў з цікавасцю успрыняты, і нас гэта радуе. Мы атрымалі прыз за ўдзел і досвед, які спатрэбіцца ў жыцці».

Ларыса Голубева падтрымлівае ў гэтым свайго вучня: «Самае каштоўнае, што можна вынесці з такіх мерапрыемстваў - гэта досвед, які дазваляе ў далейшым некалькі па-іншаму будаваць працу над даследчымі праектамі. Там мы сапраўды ўбачылі эталон, да ўзроўню якога трэба ісці».

Што ж уяўляе сабой даследаванне ракі Пела? Якую каштоўнасць яно мае для нас, жыхароў Вялейкі? Аб рацэ Пеле, якая працякае па ўсходняй ўскраіне нашага горада, практычна няма інфармацыі ў даступных літаратурных крыніцах. Гэтым і тлумачыцца актуальнасць тэмы даследавання. З'яўляючыся адным з малых прытокаў ракі Вяллі, яна можа аказваць істотны ўплыў на яе экалагічны стан. Таму і было прынята рашэнне ацаніць стан ракі Пела і выявіць змены, якія адбыліся з вадацёкаў пад уплывам антрапагенных фактараў. Праца па ацэнцы стану ракі Пелла праводзілася з выкарыстаннем агульнапрынятых методык, якія не патрабуюць складанага абсталявання і значных матэрыяльных затрат, у асноўным, метадам экспедыцыйнага абследавання тэрыторыі і акваторыі пры руху ад вытока да вусця. Праводзілася візуальнае даследаванне прыбярэжнай паласы, ажыццяўляўся сацыялагічнае апытанне мясцовых жыхароў, фіксаваліся асаблівасці гаспадарчага выкарыстання вадацёку. Большасць апытаных жыхароў горада не змаглі назваць месцазнаходжанне ракі Пелла, так як, па іх словах, упершыню чулі гэтую назву. У гэтым няма нічога дзіўнага, бо назва ракі адсутнічае нават на участках перасячэння яе аўтамабільнымі дарогамі.


Даведка: Рэчышча Пелы змянілі падчас меліярацыйных работ, якія праводзіліся ў басейне ракі ў розны час, пачынаючы з 70-ых гадоў ХХ стагоддзя. Для асушэння забалочаных зямель была пракладзеная сістэма меліярацыйных каналаў, а рака стала водапрыёмнікаў ўсёй меліярацыйнай сістэмы. Такім чынам, Пела або Пеля - рака ў Вялейскім раёне даўжынёй 11 кіламетраў і шырынёй да 5 метраў. Пачынаецца на паўночна-ўсходняй ўскраіне аграгарадка Куранец і ўпадае ў Вяллю ніжэй вадаскіда Вялейскага вадасховішча на паўднёвай ўскраіне Вялейкі. У верхнім і сярэднім цячэнні рака каналізавана, а ў ніжнім цячэнні захавана натуральнае трошкі звілістае рэчышча. Узровень вады рэгулюецца шлюзам, абсталяваным паблізу вёскі Івацэвічы. У ходзе даследавання адзначана, што жыхары бліжэйшых вуліц актыўна выкарыстоўваюць раку Пелла ў гаспадарчых мэтах, а таксама для адпачынку і рыбалоўства. Але, што нас вельмі радуе, на воднай роўнядзі і на берагавой тэрыторыі няма бытавога смецця. Паблізу кожнага прыватнага падворка, які непасрэдна прылягае да вадацёкаў, абсталяваны спуск да вады з прыступкамі, поручнем і драўляным або бетонным мастком. У выніку абследавання была складзена кароткая гідралагічная характарыстыка, сабрана першасная інфармацыя пра раку, якая можа стаць асновай для далейшага больш глыбокага даследавання. Але і цяпер гэтыя матэрыялы ўжо выкарыстоўваюцца пры правядзенні заняткаў з навучэнцамі аб водных рэсурсах рэгіёну, а таксама для прапаганды экалагічных ведаў і ведаў па рацыянальным водакарыстання. Цалкам лагічна, што даследчая праца пра маленькую вялейскую раку Пелу выйшла ў фінал Рэспубліканскага юніёрскага воднага конкурсу. Бо як з блакітнага раўчука пачынаецца рака, так і з маленькага даследавання можа нарадзіцца сапраўдная цяга да навуковай працы і жаданне, паляпшаючы экалогію, аберагаць нашу зямлю.
 
Крысціна Гардынец, намеснік дырэктара гімназіі № 2 па вучэбнай рабоце
"Шлях перамогі"

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Prips 4 красавіка 2014 14:53
За польским часам рака мела назву Ropka. На мапе 1933 г. можна бачыць аж 4 млына, а ў кнізе "Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии" (1896 г.) на старонцы 48 ёсць звесткі нават пра 5 млыноў (р.Пелля).


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Касьцяневічы - Падарожжа Дылетанта (ВІДЭА)