Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Хто ідзе ва ўладу ў нашым раёне (СПІС)

17 сакавіка 2014, Катэгорыя - Навіны рэгіёну, Палітыка
23 сакавіка адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Большасць выбарчых акруг альтэрнатыву не прапаноўваюць, але ў некаторых ёсць некалькі кандыдатаў.
 

Хто ідзе ва ўладу ў нашым раёне (СПІС)

 

 

У дэпутаты Вілейскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання зарэгістраваныя наступныя кандыдаты:

Лясная выбарчая акруга №1. Наталля Радзевіч, старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў. 52 гады, беспартыйная.

Першамайская выбарчая акруга №2. Аляксандр Яхімовіч, начальнік Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 37 год, беспартыйны.

Чапаеўская выбарчая акруга №3. Таццяна Захарыч, дырэктар Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання. 51 год, беспартыйная.

Цэнтральная выбарчая акруга №4. Марыя Кузаўкіна, рэдактар газеты "Шлях перамогі” і праграмы радыёвяшчання. 60 год, беспартыйная.

Заводская выбарчая акруга №5. Ігар Кіцікаў, дырэктар Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. 45 год, беспартыйны.

Моладзевая выбарчая акруга №6. Мікалай Іваненка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце вілейскай гімназіі №2”. 53 гады, беспартыйны.

Вольга Клімовіч. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама. 28 год, сябра КПБ.

Гагарынская выбарчая акруга №7. Сяргей Грынцэвіч, намеснік галоўнага доктара Вілейскай ЦРБ. 48 год, беспартыйны.

Камароўская выбарчая акруга №8. Аляксандр Лук’янаў, выканальнік абавязкаў галоўнага інжынера прадпрыемства "Зеніт-БелОМА”. 27 год, беспартыйны.

Талстоўская выбарчая акруга №9. Марына Смаленская, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Вілейскага райвыканкама.  42 гады, беспартыйная.

Паўднёва-Заходняя выбарчая акруга №10. Анатоль Сяргей, дырэктар філіяла "Вілейскі хлебазавод” "Барысаўхлебпрама”. 57 год, беспартыйны.

Горкаўская выбарчая акруга №11. Мікалай Гіро, дырэктар вілейскай сярэдняй школы №3. 55 год, сябра КПБ.

Вераснёўская выбарчая акруга №12. Уладзімір Палубятка, дырэктар Вілейскай спе­цыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. 49 год, беспартыйны.

Уладзімір Малярчук, пенсіянер. 66 год, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Савецкая выбарчая акруга №13. Марына Андрыеўская, намеснік дырэктара Вілейскай ЖКГ. 50 год, беспартыйная.

Лаўрыновіцкая выбарчая акруга №14. Андрэй Дударчык, намеснік начальніка Вілейскага РАУС райвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі. 43 гады, беспартыйны.

Святлана Баравая, галоўны бухгалтар гарадскога камунальнага ўнітарнага гандлёва-вытворчага прадпрыемства "Садружнасць”. 51 год, беспартыйная.

Чыркаўская выбарчая акруга №15. Аляксандр Сталыга, дырэктар філіяла ДБУ-13 дарожна-будаўнічага трэста №5. 55 год, беспартыйны.

Незалежная выбарчая акруга №16. Дзмітры Круглік, дырэктар ЧУП "Чыркава”. 42 гады, беспартыйны.

Іосіф Маціюн, пенсіянер. 63 гады, сябра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет”.

Валынцоўская выбарчая акруга №17. Дзмітры Бобрык, дырэктар "Белтаможвілія”. 40 год, беспартыйны.

Сонечная выбарчая акруга №18. Вольга Шырочына, загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 40 год, беспартыйная.

Святлана Валынец, старшыня Вілейскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. 41 год, беспартыйная.

Стаханаўская выбарчая акруга №19. Андрэй Худалей, ляснічы Прыгараднага лясніцтва Вілейскага доследнага лясгаса. 31 год, беспартыйны.

Гідрабудаўнічая выбарчая акруга №20. Ігар Хальпукоў, галоўны інжынер ПМК-88. 51 год, беспартыйны.

Вязынская выбарчая акруга №21. Таіса Нарэйка, фельчар Вязынскай амбулаторыі Вілейскай ЦРБ. 54 гады, беспартыйная.

Іван Пуцэйка, настаўнік фізікі Вязынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы садок-сярэдняя школа. 50 год, сябра Камуністычнай патрыі Беларусі.

Даўгінаўская выбарчая акруга №22. Аляксандр Маліноўскі, старшыня Даўгінаўскага сельскага Савета дэпутатаў, старшыня сельвыканкама. 54 гады, сябра Камуністычнай партыі Беларусі.

Язненская выбарчая акруга №23. Эдуард Яцкевіч, дырэктар філіяла "Бубны” "Мінгазу”. 48 год, беспартыйны.

Альбін Сяржант, начальнік участка прадпрыемства "Даўгінава”. 55 год, сябра Камуністычнай партыі Беларусі.

Іжанская выбарчая акруга №24. Валянціна Навасёлак, старшыня Іжанскага сельскага Савета дэпутатаў, старшыня сельвыканкама. 50 год, беспартыйная.

Альковіцкая выбарчая акруга №25. Таццяна Цітуленка, намеснік начальніка па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, начальнік аддзела занятасці Вілейскага райвыканкама. 49 год, беспартыйная.

Ільянская выбарчая акруга №26. Святлана Несцяровіч, дырэктар Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа. 58 год, беспартыйная.

Партызанская выбарчая акруга №27. Ала Уласевіч, настаўніца залесскай школы. 43 гады, беспартыйная.

Касцяневіцкая выбарчая акруга. Таццяна Лукошка, прыёмшчыца заказаў Вілейскага раённага камбіната бытавога абслугоўвання. 52 гады, беспартыйная.

Людвіноўская выбарчая акруга №28. Віктар Каляда, дырэктар таварыства "Сцешыцы”. 36 год, беспартыйны.

Людвіноўская выбарчая акруга №29. Валеры Германенка, пенсіянер. 64 гады, сябра Камуністычнай партыі Беларусі.

Крывасельская выбарчая акруга №30. Таццяна Прышчэпава, загадчыца-фельчар Крывасельскага фельчарска-акушэрскага пункта Вілейскай ЦРБ. 42 гады, беспартыйная.

Алена Каўтун, сацыяльны работнік Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. 40 год, беспартыйная.

Куранецкая выбарчая акруга №31. Ганна Кузьміч, тэхнік-асемянатар таварыства "Алая зара”. 55 год, беспартыйная.

Любанская выбарчая акруга №32. Васіль Кісель, дырэктар Любанскай сярэдняй школы Вілейскага раёна. 57 год, беспартыйны.

Сяргей Гарачаў, настаўнік выяўленчага мастацтва ў сельскім філіяле Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў аграгарадка Любань. 57 год, сябра Камуністычнай партыі Беларусі.

Нароцкая выбарчая акруга №33. Анатоль Бяганскі, старшыня Нароцкага сельскага Савета дэпутатаў, старшыня сельвыканкама. 61 год, сябра Камуністычнай партыі Беларусі.

Асіпавіцкая выбарчая акруга №34. Аляксандр Буцер, дырэктар перасоўнай механізаванай калоны №186. 55 год, беспартыйны.

Хаценчыцкая выбарчая акруга №35. Таццяна Косцік, загадчыца-фельчар Лукавецкага фельчарска-акушэрскага пункта Вілейскай ЦРБ. 44 гады, беспартыйная.

http://www.rh.by/

Падобныя навіны:

Каментары










Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ