Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Турыстычны маршрут па матывах 1-ай Сусветнай вайны пройдзе праз Вялейски раён

12 сакавіка 2014, Катэгорыя - Навіны рэгіёну, Вандроўкі
Спецыялісты Маладзечанскага рэгіянальнага турыстычнага цэнтра распрацавалі экскурсійны маршрут па месцах праходжання лініі фронту Першай сусветнай вайны. У час экскурсіі аматары гісторыі наведаюць Вялейку, Заброддзе і Смаргонь, убачаць акопы і іншыя абарончыя збудаванні, наведаюць пахаванні салдат, пачуюць цікавы аповед пра падзеі, што разгортваліся тут сто гадоў таму.

Турыстычны маршрут па матывах 1-ай Сусветнай вайны пройдзе праз Вялейски раён

 

Дапамогу ў распрацоўцы маршруту аказалі супрацоўнікі Вялейскага і Смаргонскага краязнаўчых музеяў. Асобая ўдзячнасць таксама Барысу Барысавічу і Валянціне Пятроўне Цітовічам, якія ў вёсцы Заброддзе Вялейскага раёна стварылі мемарыял, прысвечаны Першай сусветнай вайне.

Мяркуецца, што маршрут будзе запатрабаваны як жыхарамі нашай краіны, так і замежнымі турыстамі, у першую чаргу – грамадзянамі Расіі, Польшчы і Германіі.

Турыстычны маршрут па матывах 1-ай Сусветнай вайны пройдзе праз Вялейски раён

 

-- Сёлета спаўняецца 100 гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны. На тэрыторыях сучасных Вялейскага і Смаргонскага раёнаў разгортваліся самыя кровапралітныя ваенныя аперацыі. Варта ўспомніць, напрыклад, ліквідацыю Свянцянскага прарыву (верасень-кастрычнік 1915 года) або гераічную абарону Смаргоні. Рускія войскі ўтрымлівалі гэты горад 810 дзён – з верасня 1915 па люты 1918 года. Закранула рэгіён і Нарачанская наступальная аперацыя, калі ў сакавіку 1916 года за дзесяць дзён на беларускай зямлі загінулі больш як 75 тысяч салдат царскай арміі. На Маладзечаншчыне базіраваліся расійскія часці тылавога забеспячэння. Раён моцна пацярпеў ад нямецкіх газавых атак, -- патлумачыла дырэктар рэгіянальнага турыстычнага цэнтра Л.М. Бруяка.

Турыстычны маршрут па матывах 1-ай Сусветнай вайны пройдзе праз Вялейски раён

 

Турыстычны маршрут па матывах 1-ай Сусветнай вайны пройдзе праз Вялейски раён

 

Першая сусветная вайна працягвалася з 28 ліпеня 1914 па 11 лістапада 1918 года. Яе ахвярамі сталі 2,7 мільёна падданых Германіі, 1,8 – Расіі, 1,9 – Францыі, 1,8 -- Аўстра-Венгрыі, 1 мільён – Вялікабрытаніі. Па дадзеных Міністэрства абароны Беларусі, сёння на дзяржаўным ўліку ў нашай краіне знаходзіцца 137 воінскіх пахаванняў тых часоў.
  

Турыстычны маршрут па матывах 1-ай Сусветнай вайны пройдзе праз Вялейски раён

 

Турыстычны маршрут па матывах 1-ай Сусветнай вайны пройдзе праз Вялейски раён

 

Турыстычны маршрут па матывах 1-ай Сусветнай вайны пройдзе праз Вялейски раён

 

На фота - мемарыял 1-ай Сусветнай вайне ля Рускага Сяла на Вялейшчыне. Фота з архіва выдання "ВОЛАТ"

тэкст - з http://www.mgazeta.by/

Падобныя навіны:

Каментары










Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Танныя кнігі пра паўстанне на Вялейшчыне



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by