Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Ці падабаецца вам скульптура?

Так
Не

У парку з'явілася бетонная “Рэпка” (ФОТА)

23 лістапада 2013, Катэгорыя - Навіны рэгіёну, Дыскусійны клуб, Фота, Аб'екты

Вялейскі скульптар-самавучка Валер Апарык стварыў новую забаўку для дзяцей. Цяпер малыя, гуляючы па парку, могуць палазіць па героях народнай казкі.

 

Гэта ня першая праца гэтага аўтара. Па горадзе ўжо стаяць, зробленыя спадаром Апарыкам "Лесавік", "Дворнік", "Нацюрморт з яблыкам".


У парку з'явілася бетонная “Рэпка” (ФОТА)

 

У парку з'явілася бетонная “Рэпка” (ФОТА)

 

У парку з'явілася бетонная “Рэпка” (ФОТА)

 

У парку з'явілася бетонная “Рэпка” (ФОТА)

 

У парку з'явілася бетонная “Рэпка” (ФОТА)

 

У парку з'явілася бетонная “Рэпка” (ФОТА)

 

А ці падабаецца такое мастацтва вам? Пішыце ў каментарах!

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Джэйкаб 23 лістапада 2013 22:16
Дзяўчынку пакусалі пчолы?

Пакінуў: mikola_bel 24 лістапада 2013 13:20
Круты кот!

Пакінуў: Litvin Habeliak 24 лістапада 2013 17:46
Па якой логіцы баба большая за дзеда?
Наогул, нейкая сямейка Адамс )))

Пакінуў: Аффтар Правды 24 лістапада 2013 22:55
По такой логике, видимо, что дед находится в полу-присяде, упираясь ногами. Если чисто механически замерить - они одинакового роста.

Ну, комментаторам как обычно лишь бы ляпнуть.

Пакінуў: jakub 24 лістапада 2013 23:07
Складваецца ўражанне, што гэта скульптару - ліш бы ляпнуць. Канцэпцыя тут якая?
Кампазіцыя ў ландшафт ня ўпісваецца ніразу.
Што аўтар хацеў гэтай штукай сказаць? Проста пазабавіць дзяцей? То месца выбрана няўдала - такая рэч магла б нармальна выглядаць на дзіцячай пляцоўцы.

Пакінуў: Аффтар Правды 25 лістапада 2013 07:36
Воу-воу, палехчи, борцы за красоту ландшафта. Не нравится - не ешьте. Ходите мимо и хмурьте брови, кривите лица - в общем выражайте немой анонимный протест, ибо другого у вас не получится.

А скульптор... Скульптор - работник гос.организации, на зарплате сидит и получает в разы меньше, наверняка, от стоимости таких работ. Сверху обсудили, сказали - он выполняет. В свете этого наезды конкретно и лично на скульптора - считаю неуместным гавканьем, имхо.

Пакінуў: mikola_bel 25 лістапада 2013 10:52
Лепш нічога не ставіць? Каліноўскага ўсё роўна не паставяць. Я толькі ЗА такія скульптуры. Можа хоць крыху весялей будзе ў горадзе! dirol

Пакінуў: jakub 25 лістапада 2013 12:46
Як гэта ня ешця? Гэта ж і мой парк тожа :). Таму і выказваюся так рэзка. Бо гэта наш агульны горад, яго цэнтр. "Твар" так сказаць.

Калі баіцеся крытыкі - стаўце скульптуры ў сябе на дачы :). Крытыка не бывае на пустым месцы, менавіта яна дазволіць аўтару бачыць недахопы і станавіцца лепш.

Значыць адказнасць на тых хто "зверху"? Аўтар не мог свае прапановы ўнесці? Шкада, здаецца гэты мастак мог бы лепш прадумаць канцэпцыю, чым тыя, хто "зверху"...

Дык Каліноўскі ў Вялецы таксама не бываў, яго помніку ў цэнтры горада таксама ці месца?

Апроч "каліноўскіх" можна знайсці стопіцот цікавых і стыльных сюжэтаў, якія б сталі брэндам горада... Я думаю ў Вялейцы разумныя і крэатыўныя людзі, нават у дзяржарганізацыях. Хіба лянівыя і не вельмі адказныя?


P/S/ дзіцёнку, не сапсаванаму думкамі пра канцэпцыі, спадабалася ўсё :)

Пакінуў: Аффтар Правды 25 лістапада 2013 13:31
Цытата: jakub
Калі баіцеся крытыкі - стаўце скульптуры ў сябе на дачы :). Крытыка не бывае на пустым месцы, менавіта яна дазволіць аўтару бачыць недахопы і станавіцца лепш.

"Волков бояццо - в лесу ниибаццо"

Как бы автор не креативил и не вносил свои идеи, всегда сверху скажут по-другому.

А есть пара таких вот предложений:

1. Открыть в городе гражданский фонд, куда будут входить и простые обыватели и в первую очередь те, кому так не нравится то, что делается. Собираете деньги, оплачиваете материал, мастерскую, труд + оформляете разрешение на место установки в исполкоме и вуаля: все по вашим мыслям, всем все нравится.

2. Коль так уже невмоготу, всегда под рукой есть лом, кувалда и средневековые атавизмы вандализма. Вперед, дерзайте.

Ну и плюс ко всему: т.е. место установки опять неправильное. Дети, парк отдыха и развлечений и эта скульптура никак не вяжутся между собой? Что ж, вероятно уместнее будет установить памятник вобле и пивной бутылке, мемориал пьяным малолеткам и ментам и "писающему мальчику" в новой обработке. Так что ли?

Пакінуў: jakub 25 лістапада 2013 13:46
1) Наколькі вяжыцца ландшафт ілюструе фота з фонам неагатычнага касцёла.

2) Мне напрыклад здаецца, што можна пашукаць цікавыя сюжэты ў фальклёры Вялейскага раёна.


Спадзяюся блізасць да ліхтароў абароніць ад вандалаў, і не будзе як з тымі гаротнымі алянятамі.

Пакінуў: Litvin Habeliak 25 лістапада 2013 15:19
Цытата: Аффтар Правды
1. Открыть в городе гражданский фонд, куда будут входить и простые обыватели и в первую очередь те, кому так не нравится то, что делается. Собираете деньги, оплачиваете материал, мастерскую, труд + оформляете разрешение на место установки в исполкоме и вуаля: все по вашим мыслям, всем все нравится.

Аффтар у ілюзіях, бо крыху ня ў курсе. У 2001 г. быў створаны клуб "Віляйчане", які меў на мэце вырашэньне лакальных праблем праз аб'яднаньне высілкаў грамадзтва, бізнэсу і ўлады. У перспектыве клуб павінен быў стаць фондам... Улады гэты клуб, мякка кажучы, не прынялі. Былі створаныя рэальныя перашкоды да яго дзейнасьці. Бяз канструктыўнага удзелу ўладаў клуб-фонд страціў сэнс.
Цытата: Аффтар Правды
Если чисто механически замерить - они одинакового роста.

Гэта нармальна? А памеры далонькі ў бабулі як Вам?

А што ў мыші за спіной?
А як Вам выцягваньне рэпкі за адну батвіну? Ці аўтар скульпутры ніколі сам буракі не вырываў?

Пакінуў: jakub 25 лістапада 2013 15:27
Ну, стыль тут мульцяшны, таму прапорцыі не абавязковы.
За спіной у мышы - каціны хвост :).

Пакінуў: Litvin Habeliak 25 лістапада 2013 16:09
Цытата: jakub
Ну, стыль тут мульцяшны, таму прапорцыі не абавязковы.

Дык няхай бы зрабіў мышу памерамі з ката

Пакінуў: Аффтар Правды 25 лістапада 2013 17:05
Цытата: Litvin Habeliak
Улады гэты клуб, мякка кажучы, не прынялі. Былі створаныя рэальныя перашкоды да яго дзейнасьці. Бяз канструктыўнага удзелу ўладаў клуб-фонд страціў сэнс.


Действительно был не в курсе. Но оказался близок к истине. Причем вероятно мой пост про "гражданский фонд" нужно было озаглавить "Сарказм", тогда бы вы вероятно это поняли.

И вообще други мои, как бы вы тут не выставляли грудь колесом и не "петушились", вас и нас эта скульптура переживет. Ну, а там уже, я думаю, история рассудит: кто в городе память оставил, а кто комментарий на vialejka.info blum

Пакінуў: jakub 25 лістапада 2013 17:14
Да, шкада што ад камянтарыяў скульптура лучша не стане

Пакінуў: mikola_bel 25 лістапада 2013 19:09
Так а дзе канкрэтныя прапановы па магчымым скульптурам у будучыні? Бачу тут - адзін негатыў да ўсяго, што робіцца ў горадзе. Лепш не языком часаць, а канкрэтныя прапановы ўнесці! tommy

Пакінуў: Litvin Habeliak 25 лістапада 2013 19:40
Аффтар правды мяне пераканаў. Гэты прадмет ваянія - сапраўдны твор мастацтва, которому жіть в веках. Бездакорная кампазіцыя. Бездакорнае выкананьне. Бездакорнае месца разьмяшчэньня ў гарадзкім парку. Гармонія з усім блізкім навакольлем. Асабліва зь неагатычным касьцёлам. Вышыня густу. Я б сказаў, выбух мастацкага густу. І выдатна вытрымліваецца агульная канцэпцыя аздабленьня гораду. На Вільляніным хутары (ня ў лесе, а на хутары!!!) - вожык і ЛЕСАВІК, насупраць Дому быту - чарвівы яблык, у парку - сямейка Адамс цягне рэпку... Канцэпцыя пад назовам "А почему бы і нет!!!". Што будзе наступным? І ніхто не здагадаецца, што будзе наступным, таму што немагчыма пралічыць воспалённую творческую фантазію. Невозможно!

Пакінуў: jakub 25 лістапада 2013 19:52
Ёсь шэраг гістарычных постацяў Вялейшчыны, ідэя помнікаў якім ужо агучвалася ў мінулым. У тым ліку прадстаўнікамі райвыканкаму.
1) Ігнацій Ходзька. Архітэктар Капцюг нават рабіў эскіз помніка. Прапаноўвалася размясціць на месцы, дзе цяпер дублан. Але пасьля Кастэнкі ўвогуле пра Ходзьку сталі забываць. Дублан паднавілі і працягваюць спаіваць "наш народец".

2) Стараста Пац. Якраз месца яму было б у парку, бліжэй да ракі толькі.

3) Напрымер Макс Танк: http://vialejka.info/3604-pomnik-tanku.html

Пакінуў: Litvin Habeliak 25 лістапада 2013 20:23
jakub,
ты ж бачыш, хто цяпер вядзе рэй.
Я вось крытыкую манументальны чарвівы яблык і рэпку... Ой, ці ня будзе наступным проізведеніем кукуруза - царіца полей? А почему бы і нет? Гэта ж такое пачуцьцё прекрасного можна выхаваць у дзяцей на прыкладзе гэтага сапраўднага мастацтва...
Самавучкі-недавучкі ўродуюць горад, а ў сапраўдных прафесійных мастакоў ніхто і не пытаецца. Уяўляю, якія адчуваньні гэтыя кампазіцыі нараджаюць, напрыклад, у Мацюшонка... Не, б...., лубочная бетонная рэпка насупраць нэагатычнага касьцёлу!!!!!!!!!!! Як так можна???????? Гэта якая каша ў галаве павінна быць у тых, хто такое робіць???????
І некаторыя маюць рацыю, калі кажуць, што ГЭТА нас усіх перажыве. Глупства і маразм - вечныя.

Пакінуў: zuch 25 лістапада 2013 21:10
Litvin Habeliak,
"Гэта якая каша ў галаве павінна быць у тых, хто такое робіць???????
І некаторыя маюць рацыю, калі кажуць, што ГЭТА нас усіх перажыве. Глупства і маразм - вечныя."
І гэтаму ёсьць пацьверджаньне - празідзент лукашэнка - чалавек з кашай ў галаве, правіць, фактычна, вечна. Глупства, маразм і хлусьня амаль двадцаць гадоў - сьцяг краіны. Я б зьдзівіўся, калі б розум тутака пачаў браць верх і нешта годна-прыстойнае зьявілася... Кажуць жа табе, "на харошае дзеняг нету", хапае толькі на гаўно - ну, і накладаюць напоўніцу... Дзеняг няма, грамады няма, густу няма. І ніхто ні за што ня будзе адказваць, бо ніхто й не спытаецца) А людзЯм ндравіцца, і сфоткацца можна бясплатна і прыкольна, Га?)

Пакінуў: Litvin Habeliak 25 лістапада 2013 21:17
zuch,
Эх, раней часу не магу расказаць, але неўзабаве будзеш мець магчымасьць пацешыць душу і густ... sm_nyam

Пакінуў: конь 25 лістапада 2013 22:56
вы ту спорите серьёзно? в стране политзаключённые, мусорской беспредел, нет справедливого суда. А в про рост дедки?

И 21 коментарий. Так кто тут люмпен?

Пакінуў: kon 25 лістапада 2013 22:57
Усім нам канечна зразумела, што хацел сказаць аўтар эцім манументам. Вялейскі скульптар-самавучка Валер Апарык смог как ніхто другой глыбако заглянуць у корань этава карняплода, пранікся эцім дзецкім проізьведеніем брасцкай велікой могучэй руской культуры (культурней каторай толькі вялікая англісцкая культура). Відавочна, што свой "недорогой" манумент скульптар прысьвяціў нашаму дарагому, несгібаемаму, непатапляемаму, невырываемаму, непрадказальнаму, незамяняемаму празідзенту. "Пасадзіў дзед рэпку" - гэта ж ясна - 1994 год, маскоўскі КГБ пасадзіў на празідзенты ў менску эту вось "рэпу"... Потым колькі год гадаваў, гадаваў яе, паліваў баксамі, паліваў - і вось прыйшоў час дывідэндаў - але рэпка ўпёрся і дулю вам, кажа, мне і так харашо, я цяпер тутака напажыцьцёва і вам: накася выкусі! Сыйшліся на тым, што будзе проста батву маскалям аддаваць (але з усяго агароду). А гэтае ўжо не спадабалася іншай садавіне-гародніне... І вось, цягне дзедка (ну хто не заўважыў, што гэта Абама, толькі белы і састарэлы ўжо!!!), цягне бабка (тутака ўвогуле проста - старая бабулька Эўропа), цягне ўнучка (а гэта рознага кшталту праваабарончыя арганізацыі), цягне жучка (адназначна - галодныя валкі сусьветнага імпэрыялізму), цягне каток (грамадзянская супольнасьць, якая ніяк ня можа пасталець ў тыгра), цягне мыша (народзец тутэйшы, відавочна! яшчэ і абаперся на хвост каціны, гатовы нават зараз тутака заснуць - натура гэткая халяўшчыка - маўляў: а мне і так ха ра шо! вы там, дурні, цягайця))) Але ж з прычыны таго, што постсавецкім агародам дасюль загадваюць маскоўскія кадэбістыя (рускі мядзьведзь) - будзе гэтая рэпа сядзець пакуль не набярэ патрэбных памераў. Гадуюць пакуль нашую рэпу. Вось такая казачка, руская народная...)

Пакінуў: Аффтар Правды 26 лістапада 2013 07:45
А я всё вот ждал, когда же остальные идиоты набегут. А то закисло тут совсем без ваших комментариев. Мы без вас уже чуть ли не целовались и не обнимались.
Вот какие лично я сделал выводы (комментарии, если верить Якубу, на какие-то выводы должны натолкнуть)

1) Неоготичный костел является вашим главным аргументом! (Хотя подозреваю, что вы и в боженьку-то не верите)
2) Ничего лучше! никто! (кроме Якуба!) так и не предложил!
3) Поступают от вас чудо-комментаторов только плевки да срань анти-маскальская (причем во всём, и даже не только в этой статье)- из этого факта тоже можно сделать выводы , но уже не здесь, а где-нибудь в Новинках...
4) Остальное, если просеять через эдакое меленькое сито здравого смысла, не несёт в себе ничего рационально-правильного.

Предполагая дальнейший сёр на меня лично и воЩЩе: заранее говорю - не стесняйтесь, пишите всё, что думаете. Вы несете в себе очень и очень важную функцию:
в настоящей жизни вас никто не видит и не знает, да и высказываний подобных вы во всеуслышание себе не позволяете (стали бы вокруг репки с факелами и с канистрой бензину да и устроили бы акцию протесту) - из этого следует, что город только лучше, так сказать глазу приятней и спокойней.
А тута на бескрайних просторах интернет-баталий позволяйте себе все, что угодно - ни папа с мамой не накажут, ни царь не наругает, ни мянты не найдуть. Это очень и очень весело всегда наблюдать! Так что прошу вас от всего сердца: не останавливайтесь!! clapping

Пакінуў: Litvin Habeliak 26 лістапада 2013 11:58
Аффтар Правды,
Вы насамрэч лічыце разьмяшчэньне гэтай бетоннай кампазіцыі насупраць нэагатычнага касьцёлу гарманічным?

Пакінуў: Аффтар Правды 26 лістапада 2013 13:10
Цытата: Litvin Habeliak
Вы насамрэч лічыце разьмяшчэньне гэтай бетоннай кампазіцыі насупраць нэагатычнага касьцёлу гарманічным?

Я на самом деле считаю эту композицию гармоничной в контексте парка развлечений и отдыха. С обратной логикой так можно и "Тенистые аллеи" с "Нептуном" рассматривать как плевок в лицо неоготичному костёлу. Ну и Ленина, естественно.

Пакінуў: Litvin Habeliak 26 лістапада 2013 13:34
Аффтар Правды,
Паўтараю пытаньне - Вы насамрэч лічыце разьмяшчэньне гэтай бетоннай кампазіцыі ў непасрэднай блізкасьці, насупраць нэагатычнага касьцёлу гарманічным?

Пакінуў: mikola_bel 26 лістапада 2013 16:10
Паўтараю пытаньне - Вы насамрэч лічыце разьмяшчэньне гэтай бетоннай кампазіцыі ў непасрэднай блізкасьці, насупраць нэагатычнага касьцёлу гарманічным?


Блізкасць да касцёла - гэта памылковае меркаванне. За ракой таксама бачны касцёл і тады таксама можна разглядаць такую "блізкасць". У парку - гарманічна.

Пакінуў: Litvin Habeliak 26 лістапада 2013 16:20
mikola_bel,
Пры чым тут рака, "Цяністыя алеі" і "Няптун"? Паглядзі 3-ю зьверху фотку. Гэта ж як пад фрак абуць кеды. Няўжо ня бачыш, якая безгустоўная атрымалася эклектыка? Няўжо таксама лічыш тут усё гарманічным?

Пакінуў: mikola_bel 26 лістапада 2013 17:33
Лічу абсалютна нармальным і гарманічным, спадар Litvin Habeliak

Пакінуў: Litvin Habeliak 26 лістапада 2013 17:51
mikola_bel,
Барочны крыж каля нэагатычнага касьцёлу таксама гарманічна глядзіцца?
Карацей, напляваць на элементарныя архітэктурна-скульптурныя правілы... І правільна! )))

Пакінуў: Litvin Habeliak 27 лістапада 2013 09:57
Адчуйце розьніцу ўзроўняў

Пакінуў: Litvin Habeliak 29 лістапада 2013 10:43
І яшчэ адно пытаньне тым, для каго разьмяшчэньне рэпкі ў цэнтральным парку гарманічнае. Дзеці там цяпер будуць гуляць... Што будзе з газонам?

Пакінуў: kurt 29 лістапада 2013 15:16
Litvin Habeliak
Адчуйце розьніцу ўзроўняў


Розьніца адчувальная!

Пакінуў: тутэйшы 30 лістапада 2013 00:09
Пасадзіў дзед рэпку і кажа:
- Расці , расці , рэпка , салодкай! Расці , расці , рэпка , буйной!
Вырасла рэпка салодкай , буйной , вялізнай-прывялізнай.
Пайшоў дзед рэпку ірваць : цягне - пацягне, выцягнуць не можа.
Паклікаў дзед бабку .

Бабуля за Дзядулю ,
Дзядуля за рэпку -

Цягнуць - пацягнуць , выцягнуць не могуць.
Паклікала бабка ўнучку.

Ўнучка за бабку ,
Бабуля за Дзядулю,
Дзядуля за рэпку -

Цягнуць - пацягнуць , выцягнуць не могуць.
Паклікала ўнучка Жучку .

Жучка за ўнучку ,
Ўнучка за бабку ,
Бабуля за Дзядулю,
Дзядуля за рэпку -

Цягнуць - пацягнуць , выцягнуць не могуць.
Паклікала Жучка котку .

Котка за Жучку ,
Жучка за ўнучку ,
Ўнучка за бабку ,
Бабуля за Дзядулю,
Дзядуля за рэпку -

Цягнуць - пацягнуць , выцягнуць не могуць.
Паклікала котка мышку .

Мышка за котку ,
Котка за Жучку ,
Жучка за ўнучку ,
Ўнучка за бабку ,
Бабуля за Дзядулю,
Дзядуля за рэпку -

Цягнуць - пацягнуць - і выцягнулі рэпку.


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Ручыца. Новыя падарожжы дылетанта (відэа)



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by