Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

17 лістапада 2013, Катэгорыя - Навіны рэгіёну, Мерапрыемствы, Дыскусійны клуб, Фота
Сёння вясковыя могілкі наведалі праваслаўны святар, мясцовыя жыхары, неабыякавыя грамадзяне. Перад гэтым на адноўленным надмагіллі з'явіўся крыж і пліта з імёнамі загінулых. 
 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

Да магілы нявінназакатаваных бандытамі ў 1942 годзе сабралася каля трох дзесяткаў чалавек. Сярод якіх былі як мясцовыя жыхары так і тыя, чые карані ідуць з гэтай вёскі. Таксама прыехалі вялейскія сябры Таварыства Аховы Помнікаў і выдання ВОЛАТ.
 
На пахаванні, замест састарэлага за паўстагоддзе помніка, была заліта надмагільная бетонная пліта, усталяваны двухмятровы праваслаўны крыж з нержавеючай трубы. Да крыжа прымацавалі гранітную пліту з прозвішчамі пахаваных жыхароў. Каля крыжа ўсталявалі інфармацыйны стэнд на якім распавядаецца іх гібель. 

Распачаў сустрэчу Алесь Раткевіч, непасрэдны ўдзельнік і каардэнатар аднаўленчых работ. Тэкст яго прамовы чытайце цалкам ніжэй. 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

Алесь Раткевіч

 

Прысутныя ўсклалі кветкі на брацкую магілу і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць па загінулым.
 
Свяшчэннікам Міхаілам Стэцюком быў праведзены малебен па загінулым і асвяшчэнне адноўленай брацкай магілы. Пасля, айцец Міхаіл выступіў з заклікам да прымірэння, прызваў і на далей працягваць падобныя работы па ушанаванні памяці продкаў, як мага больш далучаць да гэтага сваіх нашчадкаў, прывіваць ім веру і любоў да Бога і да свайго бліжняга. Нагадаў, што могілкі гэта апошняе прыстанішча чалавека, якое не павінна быць засмечаным, а мець прыстойны выгляд.

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

  

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА) 

 

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

  

Айцец Міхаіл наведаў так сама і другую магілку з загінуўшымі ад рук фашыстаў, у якой пахаваны пяць чалавек. На гэтым сустрэча скончылася. Сыходзілі з могілак усе з цяжкімі думкамі пра трагічны лёс сваіх продкаў. Прайшла гаворка аб тым, каб сустрэчы такія сталі традыцыйнымі. Думаецца што так яно і будзе.

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)


У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА) 

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА) 

 

Прамова Алеся Раткевіча:
 
"Добры ўсім дзень. Спачатку хачу падзякаваць усім хто знайшоў час і прыйшоў сюды, вось да гэтай магілкі каб разам з усімі памянуць і ўшанаваць памяць тых хто тут пахавны. А таксама хачу адразу падзякаваць усім тым хто падтрымаў маю прапанову і прыняў непасрэдны ўдзел у аднаўленні як самой магілкі так і вяртанне з забыцця прозвішчаў нявінназагінулых людзей. Гэта сям’я Наўмовічаў, Шахрай Анатоль, Барысевіч Уладзімір. Прачытаўшы ў друку пра лёс гэтых загінулых людзей, пажадалі прыняць добраахвотны ўдзел па ўшанаванні іх памяці, індывідуальныя прадпрымальнікі Паплаўскія з Краснага, а так сама жыхары Маладзечна – Мікалай Квяткоўскі і Генадзь Шурпік, і яшчэ Зянько Валеры з Мінска. Вялікі ім дзякуй за іх неабыякавасць да гістарычнага мінулага нашага краю.
 
А зараз хачу крышачку расказаць пра тое, што датычыцца менавіта вось гэтага пахавання. А расказаць ёсць шмат чаго, але разумеючы тое што ў кожнага з вас апроч гэтага мерапрыемства ёсць і іншыя справы, пастараюся быць больш канкрэтным. Усім нам вядома што гэта  магілка не звычайная. У ёй пахаваны людзі якія трагічна загінулі пад час вайны ад рук лясных бандытаў, якіх з самага пачатку вайны вельмі шмат цягалася па наваколлі. Гэтыя бандзюганы, карыстаючыся поўным безуладдзем якое існавала тут пачынаючы з чэрвеня 1941 і да вясны 43 года здзяйснялі рознага роду злачынствы супраць мірнага насельніцтва. Гэта рабаванне, гвалт дзяўчат і жанчын, забойствы цэлых сем'яў. Пра ўсё гэта доўгі час замаўчавалася і ўжо шмат што сцёрлася з памяці людской. Лічу, што такое не павінна забывацца дзеля таго каб больш падобнага не здарылася, мы і нашы нашчадкі павінны ведаць што такое вайна і што яна прыносіць толькі беды, людцкое гора, слёзы, нявінна пралітую кроў старыкоў, жанчын і дзетак. Вось тут пахаваны не ў чым не павінны дзве сям'і якіх знішчылі лясныя нелюдзі, інакш іх не назавеш. Хто гэтых людзей знішчыў, прозвішчы тых злачынцаў, скарэй за ўсё мы ўжо ніколі не даведаемся, ды і ў гэтым я ўжо не бачу не якай патрэбы. Прайшло вельмі шмат часу пасля вайны і калі хто небудзь з гэтых злачынцаў у свой час застаўся не пакараным, то ўсё адно наўрад хто з іх дажыў да цяперашняга часу. Часцяком прыходзіцца чуць ад людзей такія меркаванні, што за падобныя злачынствы тых бандзюган мала каго каралі. Магчыма яно і так, канешне ж не ўсіх, камусці ўдалося пазбегнуць заслужанай кары. Але трэба быць да канца праўдзівымі, нельга сказаць што на працягу вайны наогул адсутнічала дысцыпліна. У пачатку 43-га года, ў нашы мясціны вярнулася савецкая кіраўніцтва, НКУСаўцы і стабілізаваўся патрызанскі рух, які набыў дысцыплінаваны характар. Партызанскімі судамі немала было пакарана партызан за іх злачынствы ў адносінах да мірнага насільніцтва. Для запэўневання, хачу давясці да вас кароценькую вось такую інфармацыю з савецкага архіва:   
 
"По решению партизанских судов или по приказу партизанского командования за годы войны было расстреляно 2345 партизан, в том числе 1411 белорусов, 557 русских, 137 украинцев, 44 еврея, 47 поляков.
В числе расстрелянных были 7 командиров отрядов, 2 комиссара, 12 начальников штабов, 7 командиров рот, 49 командиров взводов." 
 
Так што лічу будзе лепш нам усім, калі мы будзем лічыць што ў ліку вось гэтых пакараных, апынуліся і забойцы нашых вяскоўцаў, якія пахаваны вось тут. Па-гэтаму я ў першую чаргу перад сабой ставіў і стаўлю мэту адшукаць прозвішчы і імёны нявінназагінулых, вярнуць іх із забыцця. Каб мы і нашы нашчадкі  ведалі пра іх трагічны лёс і ўшаноўвалі іх памяць. Хоць і складана вяртаць із-забыцця імёны загінулых нашых продкаў, але гэтую справу рабіць патрэбна, наколькі для гэтага пакуль што ёсць хоць невялікая магчымасць .А магчымасць пакуль што існуе толькі дзякуючы ўжо нешматлікім сведкам і відавочцам тых трагічных часоў. На архівы спадзявацца няма ніякага сэнсу. Вялізная колькасць іх пасля вайны была вывезена з нашай Краіны што ў Расію, а што ў Польшчу. Царкоўныя архівы былі знішчаны большавіцкім тэрорам. Вось і на гэтых пакутнікаў не засталося а не якіх звестак. Як высветлілася, пасля звароту у Вілейскі райвыканкам з запытам пра загінулых,ч аму іх прозвішчы не трапілі ў кнігу "ПАМЯЦЬ" Вілейскага раёна? Быў атрыманы адказ,што людзі з ўказанымі прозвішчамі не то што не лічацца сярод загінулых а наогул, як мясцовыя жыхары ў дакументацыі Хаценчыцкага сельсавета, у архіве Вілейскага музея не значацца. Няма не якіх дадзеных пра гэтых загінулых і ў маладзечанскім Занальным архіве. У кнігу "ПАМЯЦЬ" трапіла толькі 34 прозвішчы (і то яны пад вялікім пытаннем) загінулых Чарвякоўцаў, а на самой справе іх налічваецца аж 55 чалавек
Вось прозвішчы загінулых якія не трапілі ў кнігу "ПАМЯЦЬ”
   САКАЛОЎКА (ЧАРВЯКІ)
1.Валовік Сцяпан (галава сям'і) 1920г.н.-1942г. ад рук бандытаў
2.Валовік Сашка (жонка)1921г.н.-1942г.
3.валовік Надзя (сястра) 1923г.н.-1942г.
4.Валовік Каця (сястра) 1924г.н.-1942г.
5.Валовік імя? (сын) 1940г.н.-1942г.
6.Валовік імя? (дочка) 1942г.н.-1942г.
7.Валовік Марылька (маці) 1880г.н.-1942г.
8.Баравік Стася (цешча) 1891г.н.-1942г.
9.Баравік імя? (сястра цешчы)1895г.н.-1942г.
10.Юшкевіч Янук 1895г.н.-1942г.
11.Іванец Кастусь 1897г.н. (суседняя в.Ляхі)-1942г.

Гэтыя людзі былі закатаваны бандытамі.

У мяне ёсць спадзяванне  што ў наступным годзе да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў, гэта магіла абавязкова набудзе афіцыйны статус "БРАЦКАЙ".  Для гэтага будуць падрыхтаваны адпаведныя дакументы.

Ёсць у нас і яшчэ адна магіла падобная гэтай, у якой пахавана 5 чалавек спаленыя жывымі ў лазні Іллюка Валовіка, фашысцкімі карнікамі ў 44-ым годзе.
1.Жукоўскі Васіль 1879г.н.
2.Цывілька Зінаіда 1859г.н.
3.Шахрай Іосіф  1866г.н.
4.НЕВЯДОМЫ    
5.НЕВЯДОМЫ  

Пахаваныя на супрацьлеглым баку гэтых  могілак,.
1.Паўловіч Мікалай г.н.?(галава сям'і) з Забар'я.-1943г.
2.Паўловіч (Шышка)Волька г.н.?(жонка) з Малявіч.-1943г.
3.Паўловіч Аляксандр Мікалаевіч 1926г.н.-1943г.
4.Паўловіч Надзея Мікалаеўна 1928г.н.-1943г.
5.Паўловіч Іван Мікалаевіч 1932г.н.-1943г.

Яны жылі на хутары, па суседству з Банэткавым, ў вярсце ад Чарвякоў, але 5 мая 1943-га былі разам з хутарам спалены фашысцкімі карнікамі. Пахаваны былі на месцы, а пасля вайны быццам бы перапахаваны на могілках у Малявічах, але магілкі іх адшукаць пакуль што так і не ўдалося. Думаецца што яны не былі перапахаваны, а спачываюць там дзе і загінулі.

Прозвішчы ўсіх вось гэтых загінулых ўдалося вярнуць із забыцця дзякуючы толькі нашым і з суседніх вёсак старажылам. Вельмі шмат інфармацыі было атрымана ад Уладзіміра Канстанцінавіча Барысевіча. Не гледзячы на свае 86 гады, ён добра памятае якія адбывалася тут падзеі не толькі пад час мінулай вайны, але  і падзеі польскага часу. Гэта паважаны ўсімі, наш вясковы старэйшына і жывая гісторыя нашага краю. Таму я хачу папрасіць менавіта яго скінуць  апошнія занавескі якія штучна першкаджаюць нам даведацца пра дакладныя прозвішчы загінулых і якія закрываюць старонку невядомай гісторыі нашага краю што размяшчаецца вось на гэтым стэндзе.”  -
  

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

 

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных  ляснымі бандытамі (пад выглядам партызан) мірных жыхароў (ФОТА)

  

тэкст А.Р.

фота Дз.К., І.Я.

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Алесь Раткевіч 18 лістапада 2013 10:20
Загаловак мне здаецца не зусім удалым.Лічу яго праз меру гучным.Доказаў таму што злачынства здзейснілі менавіта партызаны,няма.Ды і партызаны розныя былі. Мне здаецца ён лепш выглядаў бы прыкладна вось так: "У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (ў абліччы партызан) мірных жыхароў." Можа нават атрымацца як у РГ з лясгасам.Могуць узнікнуць праблемы з сайтам. Я параіў бы выправіцца.

Пакінуў: Валеры 19 лістапада 2013 12:12
Алесь Раткевіч,

Яшчэ магу дадать, што гэтым бандытамi маглi
быць i байцы АК...
Так што нi зусiм прафесiйны падыход у аўтара да
гэтай праблемы - трэба не мiфы пра "немцаў с цукеркамi"
i "партызанаў-марадёраў" сабiраць, а правадзiць сурьёзны
аналiз карыстаючыся архiўнымi крынiцами!

Пакінуў: Алесь Раткевіч 19 лістапада 2013 13:40
Я яшчэ раз прашу,нават патрабую,замяніць існуючы загаловак на адпаведны сэнсу матэрыяла. Не ганьбіце калі ласка працу людзей,якія прынялі ўдзел ў аднаўленні магілкі.Рабілася гэта дзеля загінулых і дзеля ўшанавання іх памяці,а не для палітычных нейкіх бонусаў! Я не жадаю каб гэта святое мейсца аблівалася палітычным брудам.Тыя хто там пахаваны заслугоўваюць пашаны,а не знявагі!

Пакінуў: vialejka.info 19 лістапада 2013 17:55
Прабачце, калі ласка, за недакладнасць. Не мелі ніякай "палітычнай" зацікаўленасці, толькі стараліся даць зразумелы і прыцягальны загаловак, які б зацікавіў чытача да матэрыялу.

Выправілі па Вашай парадзе.

Пакінуў: Алесь Раткевіч 19 лістапада 2013 20:00
[b]Валеры[
Валеры,а Вы хоць ведаеце як писалися тыя архивы и адкуль браліся звесткі для іх? А ці спрабавалі Вы і ці мелі такія магчымасці каб параўнаць тыя афіцыйныя звесткі з заявамі сведкаў і відавочцаў тых трагічных часоў?Я не бачу не якіх падстаў каб не верыць сваім людзям,якія прайшлі праз жахі той вайны. А калі карыстацца,як Вы кажаце, архіўнымі крыніцамі,то па іх бачно што гэтыя людзі не гінулі,яны наогул не існавалі ў жыцці! Калі ўзяць кнігу "ПАМЯЦЬ" Вілейскага раёна,я мяркую што яе пісалі менавіта с тых архіваў пра якія Вы згадваеце,то ў ёй дадзеныя па Хаценчыцкаму сельсавету скарэй за ўсё складаліся ў белакаменнай,альбо тут на мейсцы проста браліся са столі. Гэта я заяўляю з поўнай адказнасцю,таму што ў ёй столькі не дакладнасцей і блытаніны,проста жах! Я маю на ўвазе менавіта толькі па Хаценчыцкаму сельсавету,а ўпэўненны таму што ў ім я сам параўноўваў кніжныя дадзеныя з фактамі. Я яшчэ раз хачу нагадаць,мэта маёй дабраахвотнай працы ў першую чаргу гэта вярнуць з забыцця прозвішчы загінулых і даведацца пра невядомае каб распавясці нашчадкам.Толькі чаму сярод нас знаходзяцца праціўнікі праўды пра мінулае? Чаму яны так намагаюцца ачарніць такія вось адраджэнцкія ініцыятывы? Ёсць нават такія што амаль у аткрытую выступаюць у абароны тых злачынцаў,не выключэнне што ў гэтых "абаронцаў"продкі маглі быць сярод ваенных забойцаў,вось таму і хвалююцца так. Ні хто ўжо не збіраецца разаблачаць кагосці,жывіце спакойна, толькі з якім сумленнем, гэта вам толькі самім вырашаць.

[b]vialejka.info[/b],
"Не мелі ніякай "палітычнай" зацікаўленасці, толькі стараліся даць зразумелы і прыцягальны загаловак, які б зацікавіў чытача да матэрыялу."- Зазірніце на апазіцыйныя сайты,як яны не чытаючы скарэй за ўсё матэрыял,распачалі палітыканства скарыстаўшы загаловак у сваіх брудных мэтах. І яшчэ,чытача павінен цікавіць змест і тэма артыкула,а не яго загаловак! Калі чытачы не бачаць у матэрыяле ні чога цікавага,значыць такому аўтару аловак патрэбна закінуць як мага далей і не брацца больш за яго!

Пакінуў: kurt 19 лістапада 2013 20:15
Спадар Радкевіч, а чаму вы так баіцеся слова "партызаны". І чаму вы настойваеце, што гэта былі "бандыты".

Гэта маглі быць і партызаны. Усе тыя, хто не складаюць рэгулярныя часткі і змагаюцца супраць нейкай палітычнай сілы са зброяй, з'яўляюцца партызанамі. У час 2 сусветнай яны былі і антысавецкія, і антыфашысцкія, і такія, якія ваявалі і супраць бальшавікоў і супраць фашыстаў.

А па сваіх поглядах гэта маглі быць і савецкія партызаны, і польскія партызаны-незалежнікі, і беларускія, і літоўскія, і ўкраінскія (апошнія, праўда, на Вялейшчыне быць не маглі).

А яшчэ гэта маглі быць савецкія дыверсанты - рэгулярныя войскі ў тыле ворага. А таксама гэта маглі быць нямецкія ягдкаманды. Яны маглі зьнішчыць мірнае насельніцтва ў выпадку, калі іх заўважыла мясцовае насельніцтва і магло сарваць спецаперацыю.

Гэта ж маглі быць і каманды падрыхтаваныя гестапа ці абверам, якія складаліся з мясцовага насельніцтва (агентаў) і дзейнічаючы пад выглядам савецкіх партызанаў, стваралі ім адмоўны імідж.

Ну і нарэшце, магі быць і сапраўдныя "лясныя бандыты" - крымінальнікі і дэзерціры, якія адмаўляліся ваяваць на любым баку і займаліся рабаваннем і гвалтам.

Таму, назва "лясныя" бандыты такая ж недарэчная, як і "партызаны".

Дарэчы, якім спосабам былі "закатаваныя" ахвяры? З артыкула я не зразумеў. Гэта б магло крыху праліць святло.

Пакінуў: Tambouski vouk 19 лістапада 2013 20:40
Цытата: Алесь Раткевіч
Доказаў таму што злачынства здзейснілі менавіта партызаны,няма.Ды і партызаны розныя былі.


А як жа словы з выступу: "Партызанскімі судамі немала было пакарана партызан за іх злачынствы ў адносінах да мірнага насільніцтва. Для запэўневання, хачу давясці да вас кароценькую вось такую інфармацыю з савецкага архіва:

"По решению партизанских судов или по приказу партизанского командования за годы войны было расстреляно 2345 партизан, в том числе 1411 белорусов, 557 русских, 137 украинцев, 44 еврея, 47 поляков.
В числе расстрелянных были 7 командиров отрядов, 2 комиссара, 12 начальников штабов, 7 командиров рот, 49 командиров взводов."

Так што лічу будзе лепш нам усім, калі мы будзем лічыць што ў ліку вось гэтых пакараных, апынуліся і забойцы нашых вяскоўцаў, якія пахаваны вось тут."


Цытата: Алесь Раткевіч
У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі (ў абліччы партызан) мірных жыхароў."


А можа правы Курт? Мо гэта былі фашысты ці НКУСаўцы апранутыя ў партызанаў?
Цытата: kurt
Гэта ж маглі быць і каманды падрыхтаваныя гестапа ці абверам, якія складаліся з мясцовага насельніцтва (агентаў) і дзейнічаючы пад выглядам савецкіх партызанаў, стваралі ім адмоўны імідж.



Цытата: Алесь Раткевіч
І яшчэ,чытача павінен цікавіць змест і тэма артыкула,а не яго загаловак!


У дадзеным выпадку, з вамі ня згодзен. Калі артыкул ня будзе інтыргаваць, яго проста не прачытаюць.

Уявіце, каб яго назвалі "Сьвятар памаліўся ў Сакалоўцы аб памерлых", " Алесь Раткевіч паставіў крыж на могілках" ці такія "Ніколі не забудзем...", "Дык хто вінаваты?". Я думаю, 635 праглядаў (на цяпер)не было б.

Пакінуў: Ды ну 19 лістапада 2013 21:06
Цытата: Алесь Раткевіч
Валеры,а Вы хоць ведаеце як писалися тыя архивы и адкуль браліся звесткі для іх?


А гэтыя архівы пісаліся па-іншаму?!

"Для запэўневання, хачу давясці да вас кароценькую вось такую інфармацыю з савецкага архіва:

"По решению партизанских судов или по приказу партизанского командования за годы войны было расстреляно 2345 партизан, в том числе 1411 белорусов, 557 русских, 137 украинцев, 44 еврея, 47 поляков.
В числе расстрелянных были 7 командиров отрядов, 2 комиссара, 12 начальников штабов, 7 командиров рот, 49 командиров взводов."


sad

Пакінуў: zuch 19 лістапада 2013 21:08
Зь дзяцінства ад дзядоў з бабулямі (з абодвух бакоў) пры ўзгадваньні "партызанаў" дадатныя словы-характарыстыкі былі толькі-выключна-заўсёды: злодзеі, бандыты, пустадомкі... і г.д. І нічагусенькі прыстойнага старыя ўзгадаць не маглі. Больш давяраю сьведкам тых падзеяў, сваім продкам, чымсьці саўдэпаўскай прапагандзе. Бандыты яны і ёсьць бандыты, і ня важна "за Сталіна" яны рабавалі альбо "за Гітлера".

Пакінуў: Сафронов 19 лістапада 2013 21:24
Алесь Раткевич: "Партызанскімі судамі немала было пакарана партызан за іх злачынствы ў адносінах да мірнага насільніцтва. Для запэўневання, хачу давясці да вас кароценькую вось такую інфармацыю з савецкага архіва:

"По решению партизанских судов или по приказу партизанского командования за годы войны было расстреляно 2345 партизан, в том числе 1411 белорусов, 557 русских, 137 украинцев, 44 еврея, 47 поляков.
В числе расстрелянных были 7 командиров отрядов, 2 комиссара, 12 начальников штабов, 7 командиров рот, 49 командиров взводов."

Так што лічу будзе лепш нам усім, калі мы будзем лічыць што ў ліку вось гэтых пакараных, апынуліся і забойцы нашых вяскоўцаў, якія пахаваны вось тут"


Так всё же партизаны?

Пакінуў: Tambouski vouk 19 лістапада 2013 21:51
Спадарства! Каб усё зразумець, трэба ПРАЧЫТАЦЬ ТЭКСТ НА АПОШНІМ ФОТА. Тэкст на фота пісаў спадар Раткевіч?

У тэксце напісана, што злачынствы рабілі/маглі рабіць савецкія акружэнцы. Гэта, насамрэч, не партызаны, а рэгулярныя часткі, хоць і ў акружэнні.

Але з іншых абзацаў вынікае, што нашых землякоў пастралялі менавіта савецкія партызаны. Бо амаль усе ахвяры ці то ляснікамі пры немцах былі, ці то рыбу вазлілі ў Ілью для немцаў. З гэтымі людзямі дакладна зразумела, што іх зрабілі не немцы. Бо:

1. Гэта не была карная аперацыя ў партызанскай зоне (прынамсі, пра гэта ня пішацца). Ды наш раён ахапіла, і толькі краем некалькі карных аперацый - "Балотная ліхаманка" (25.08.1942-20.09.1942 года), "Баклан" (25.05.1944-23.06.1944 года).
2. Калі б ахвяраў ў сувязі с савецкімі партызанамі падазравалі немцы, то іх бы адразу арыштавалі і адправілі на допыты, а ўжо толькі потым расстралялі.
3. Нейкі там "тоўсты бандыт, дапытваў Сцяпана, ці працаваў ён у лясніцтве". Немцы ня ведалі хто ў іх працуе, а хто не?!
4. Бандыт, які страляў старую Марыльку з трохтыднёвым немаўля гаварыў з кауказкім акцэнтам. (Ну дакладна ці бандэравец, ці беларускі нацыяналіст, ці АКавец, але не савецкі партызанскі камісар! lol Але, відавочней, ці латышскі карнік ці SSавец)

Я ня ведаю, што Вы хацелі сказаць, спадар Радкевіч, але вынікае, што АХВЯРЫ - АХВЯРЫ БАЛЬШАВІКОЎ (ну, у скрайнім выпадку беспартыйных kolobok_addon_jokingly )

Пакінуў: kon 19 лістапада 2013 22:40
Навошта гэтак пераймацца? Навошта абяляць злодзеяў? Ці злачынствы зьдзейсьненыя маскальскімі акупантамі - гэта не злачынствы?
http://www.svaboda.org/content/article/25172924.html

Пакінуў: Алесь Раткевіч 20 лістапада 2013 09:43
КУРТУ І ЎСІМ АСТАТНІМ "АДУКАВАНЫМ" ПАВАЖАЮЧЫМ ГУЧНЫЯ ЗАГАЛОЎКІ!!!!!!:Слова ,партызаны, я не баюся,я яго паважаю!!! Пачытайце гісторыю адкуль яно прыйшло і хто яны такія былі ПАРТЫЗАНЫ!!! Магу нагадаць,гэта былі абаронцы айчыны! І ваявалі яны не з мірным насельніцтвам,а з акупантамі сваёй РАДЗІМЫ! Абліць усіх і ўсё брудам сама найпрасцей. "Не так сказаў,не так зрабіў!!!" Паслухайце прамовы прэзідэнтаў,ды іншых дзяржаўных дзеячоў.Колькі там у іх бывае розных агаворак!?!?!? Дык прамовы тыя рыхтуюцца высокаадукаваным персаналам і то!!! А тут разышліся,- "Раткевіч тут няправільна выказаўся,Раткевіч партызанаў баіцца і гэдак далей.Карацей кажучы - Раткевіч бездар і тупіца!!! Так,з вашых каментароў можна зразумець. Аналізаваць лёгка, паспрабуй сам што небудзь зрабіць. Дык не ж,-"сам не хачу і іншаму буду перашкаджаць!"Вы хоць бы з разок паслухалі расповяды старажылаў праз што ім прышлося прайсці,то загаварылі бы зусім інакш,гэта калі канешне ў вас ёсць сэрца. Не буду распінацца ў доказах перад тымі каму падабаецца салодкая хлусня,а не горкая праўда!
Я выхожу з дэскусіі! Мне проста крыўдна і агідна выслухоўваць гэты бруд у мой адрас і ў адрас усіх тых людзей хто перажыў нечалавечыя ваенныя ўмовы жыцця і хто дапамагае мне у маёй бескарыснай працы дзеля адраджэння невядомай гісторыі майго края.
ЯКІ ЖАХ!!!!!!!!! Вось і зрабі добрую справу!!!!!

Пакінуў: Tambouski vouk 20 лістапада 2013 21:22
Спадар Раткевіч, прабачце, калі Вас пакрыўдзілі!
Я разглядаў і разглядаю дадзены артыкул і каментары, як гістарычную дыскусію, а ня спробу пакрыўдзіць Вас і прынізіць Вашую справу.

Мне асабіста хацелася б даведацца, хто здзейсніў злачынства насамрэч.

Пакінуў: Khava 20 лістапада 2013 22:07
Спадар Алесь Раткевіч.
Дзякуй за добрую справу, якую Вы зрабілі і надалей будзеце рабіць. hi


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Касьцяневічы - Падарожжа Дылетанта (ВІДЭА)



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by