Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Акупантам памолімся? - у Вялейцы выйшла пра-маскоўская кніга

17 лістапада 2013, Катэгорыя - АБМЕРКАВАННЕ » Пошта рэдакцыі

У тэндэцыйным выданні апісваецца гісторыя Марыінскай царквы, якую пабудавалі ў гонар расейскіх жаўнераў, душыўшы паўстанне 1863 года. Неабыякавы чытач даслаў на наш сайт палемічны тэкст з гэтай нагоды. 

 

Акупантам памолімся? - у Вялейцы выйшла пра-маскоўская кніга

 

Акупантам памолімся?

…Вобмаль сваіх,
Ды як гразі змаскаленых.
Наўкола пануе табар чужынскі.
І падаўжаюцца "лініі сталіна”,
І забываецца гонар ліцьвінскі…

Днямі выпадкова трапілася на вочы "гістарычная” кніжэнцыя мясцовага "разьліву”. Такімі творамі так званых "рускоязычных авторов – тожебелорусов” даўна не цікаўлюся, аднак тутака прывабіла "малая радзіма”. А справа ў тым, што і аўтар тутэйшы, і размова пра Вялейшчыну.


Стаўленьне да гэткага прадукту хутчэй абыякавае, а нават, лаяльнае, па прынцыпе: чым бы людцы ня цешыліся – абы ня кралі. Але ж вось у гэтым асобным выпадку стваральнікі ў сваіх пацешках дайшлі да махлярства ды крадзяжу. А менавіта – чытачам, замест сапраўднае беларускае гісторыі, падсоўваецца яе сурагат у маскальскай інтэрпрэтацыі, дзе ледзь ні з кожнага радка вылазяць вушы, рогі, хвасты ды капыты рускага шавінізму. І праўды скрадзенай шкада! Ну, а як вядома, для чалавека рускага, з імпэрскімі мазгамі, існуе адно права – права моцнага, існуе адна праўда – праўда імпэрская. Менавіта з гэтага і пачынаецца "Церковная історія города Вілейкі”, "научно-популярное ізданіе” – з хлусьні.


Вядома ж, лухту, што падаецца пад навукова-папулярным соусам для беларуса-літвіна спажыўнай ніяк не магчыма прызнаць, хіба толькі дзеля ачысткі страўніка. Але ж вельмі шмат апошнім часам падобнага няякаснага рускага прадукту зьявілася ў нашай гістарычнай кухні. Падробка, хлусьня, падман, атрута.

  

Больш за дзьвесьце год (ад першага падзелу Рэчы Паспалітай) расейскія акупанты ўпарта набіваюцца ў "браты” (чамусьці старэйшыя), прапануюць паслугі апякунства ды аховы, у рэшце рэшт, наўпростым бандытызмам ды рэкетам, вайной ды акупацыяй, прымушаюць "любіць” сябе, мала разумеючы – а навошта ім гэта патрэбна. Відавочна, што жыхарства ўсходняй суседняй краіны хворае на галаву (дарэчы, можна казаць і пра галаву, як частку цела, і пра галаву, як частку ўлады: тутака ўзгадайма і п’яныя рускія бунты, і шматлікія перавароты, і бессэнсоўныя "рэвалюцыі”, і цара Жахлівага, і Кацярыну, і Сталіна, і сучасных "медвепутаў” – іхны ж паэта пра тое ўсё і сказаў "умом росію не понять”) хвароба гэтая даўняя, а таму ўжо хранічна-невылечная.

 

 

І вось жа гэтыя хваравітыя на галаву людцы, дзеля падтрымкі жыцьцядзейнасьці нездаровага свайго імпэрскага арганізму, няспыняючыся ўсё выпэцкваюць і выпэцкваюць сваімі брудна-агіднымі шызоіднымі ідэямі бела-чысты абрус нашага сувэрэннага Краю. Атрута расейскага шавінізму ванітнымі плынямі выліваецца з тэле і радыё кропак, смуродна бродзіць у газэтках, кшталту, "Совецкая белоруссія”, ёй патыхае і ўзгаданая напачатку кніжка "Церковная історія города вілейкі”, дзе з замілаваньнем распавядаецца пра акупантаў-маскалёў-месіяў, катаў Беларускага Народу (Мураўёва-вешальніка), РПЦ (ісьцінную веру предков) і неяк узбочна, з краю: згадкі пра тутэйшы люд (каго "ратавалі” маскалі) – як авечак праваслаўнага статку, "зламыснае” ўніяцтва-каталіцтва і "польскіх мяцежніков”.
Вось некалькі вытрымак з гэтага "научно-популярного ізданія”.

  

"Был конец мая 1863 года – самый разгар польского мятежа.” "Русская армія воевала не с оккупантамі, не с внешнім врагом. Войну развязалі те, которые оккупантамі счіталі русскіх, "москалей” і горячо оплаківалі Речь Посполітую…” "Вооружённые мятежнікі взбунтовалісь протів закона і порядка, нарушілі мір, посеялі страх.”

  

Зараз бяры і плач, шкадуючы "рускі закон і порядок”, прышлых забойцаў-акупантаў на нашай зямлі! Чытаецца гэтая ахінея, нібыта, сучасныя расейскія СМІ аб навядзеньні "парадку” ў Чачэніі ды ў Грузіі.
"Все шесть губерній былі охвачены пламенем мятежа, правітельственной власті нігде уже не сушчествовало; войска наші сосредоточівалісь только в городах, откуда делалісь экспедіціі, как на Кавказе в горы; все же деревні, села і леса былі в руках мятежніков… Везде кіпел мятеж і ненавість, і презреніе к нам, к руской власті і правітельству…” (М.Н.Муравьёв. Запіскі).
"Блаженны міротворцы…

  

Он (Мураўёў-вешальнік) действовал беспошчадно – по пріговорам военно-полевых судов было публічно казнено через повешенье 127 человек, сослано на каторжные работы 972 человека, на поселеніе в Сібірь – 1427, отдано в солдаты – 345, в арестантскіе роты – 864, выслано во внутренніе губерніі – 1529, всего было осуждено – 9361 человек.
В боях было убіто свыше 5000 мятежніков.”
Як вам вытрымка з праваслаўнай кніжачкі для Беларусаў? Нармальна, пракаціла? Праскрабло – не папярхнуліся? Ну, пайшлі бліжэй, да праваслаўнай царквы…

  

"14 мая 1864 года Муравьев представіл Александру ІІ "Запіску о некоторых вопросах по устройству Северо-Западного края” – программу руссіфікаціі белорусскіх губерній, которая была одобрена.”
"Его істінный облік – русскій человек із рода Муравьёвых, на гербе которого стоят слова: "Не посрамім землі родной”.
Іменно он, М.Н.Муравьёв Віленскій, прінял в 1863 году решеніе о строітельстве нового православного храма в уездном городе Вілейке...”
Я, прызнацца, зьдзівіўся, чаму гэтую кніжку аўтар ня скончыў словамі: "Веселітся і лікует весь народ! Веселітся і лікует весь народ! Веселітся і лікует весь народ!”

Дзеля тых, хто яшчэ здатны да роздуму, трохі архіўных лічбаў.

 

"Дадзеныя на 1825 г.
В городе Вилейке мужчин – 418, женщин – 295
В том числе по вероисповеданию:
Грекороссийского: муж. – 9, жен. – 11.
Римско-католического: муж. – 44, жен. – 25.
Униатского: муж. – 278, жен. – 185.
Старообрядцев нет.
Протестантов: муж. – 1, жен. – 1.
Татар: муж. – 1.
Евреев: муж. – 85, жен. – 79
Цыган нет.”
(Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.)

А вось ўжо што маем на 1858 г.
"Число жителей
Город Вилейка:
Муж. – 1650, жен. – 1471, всего – 3121.
Число жителей по вероисповеданиям
Город Вилейка:
Православные: муж. – 681, жен. – 547, всего – 1228;
Римо-католики: муж. – 277, жен. – 508, всего – 785;
Лютеране: - нет;
Реформаторы (кальвинисты): - нет;
Магометане: - нет;
Караимы: - нет;
Евреи: муж. – 135, жен. – 204, всего – 339;
Раскольники: - нет.”

Як бачым, пасьля паўстаньня 1830-1831гг. акупантамі была зьнішчаная Уніяцкая царква. Ня цяжка прасачыць напрамкі ўціску і пасьля чарговага паўстаньня 1863-1864гг. Зьдзейсьніўшы поўнае "возврашченіе уніятов в православіе”, РПЦ – галоўная зброя акупантаў – пачала змаганьне і з каталікамі (на той час патэнцыйна найбольш небясьпечнай часткай грамадства для імпэрыі на захопленых расейцамі тэрыторыях).

 

Зьяўленьне вось гэткіх тэндэнцыйных выданьняў – працяг "мураўёўшчыны”. Таптаньне гісторыі, руйнаваньне памяці – для расейскіх агрэсараў – гэта звычайная зьява, а нават тактыка і сэнс існаваньня. За гады доўгай асыміляцыі і русыфікацыі шмат хто з мясцовых-тутэйшых здрадзіў (сьвядома ці не) свайму Народу, свайму Краю, сваёй Крыві. Прымаючы, як свае, чужыя каштоўнасьці, услаўляючы продказабойцаў, адмаўляючыся ад памяці Бацькаўшчыны - на што разьлічваюць падпявалы сяньняшняга рэжыму? Павага? Пашана? Бяспамяцтва? Ганьба? Што абярэ Суд Сумленьня? 

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: DEN 17 лістапада 2013 22:54
А колькі было пабудавана царквей на Вілейшчане пасля паўстання, і колькі было зачынена касцелаў ?

Пакінуў: Чорная сотня 17 лістапада 2013 23:32
Права моцнага і права імперыі - адзінае нармальнае права, яно дзейнічала ва ўсе вякі і будзе дзейнічаць надалей. Слабым застаецца енчыць, наракаць і эмацыйна размахваць рукамі.
Беларусі патрэбна свая моц і свая імперыя.

Пакінуў: Litvin Habeliak 19 лістапада 2013 17:27
Хто аўтар кнігі?

Пакінуў: тутэйшы 19 лістапада 2013 21:19
Litvin Habeliak,
"Составитель Н.А. Ефимова"

Чорная сотня,
Беларусі патрэбная моцная дзяржава, падмуркам якой зьяўляецца нацыяналізм. І пакуль "народзец" нават не разумее сэнсу гэтага слова - аб якой імпэрыі гаворка, дай Бог краіну захаваць.

Пакінуў: pik 22 лістапада 2013 21:58
Гэтую кніжку варта б пракурорам пачытаць - ЭКСТРЭМІСЦКАЯ ЛІТАРАТУРА. тутака табе і распальваньне нацыянальнай варожасьці, і шкода нацыянальнай годнасьці, і сьвядома ілжывая інфармацыя...

Пакінуў: ABC 23 лістапада 2013 23:35
pik,

Цiсну руку. Прыйдзе час....

Пакінуў: сціплы 24 лістапада 2013 02:30
А я абодвум рукі цісну,PIKU і ABC. Толькі калі наступіць ён,той час?!На самой справе, столькі развялося гэтых экстрэмістаў.Куды не глянь паўсюль яны,жыцця нам не даюць.Я прапаноўваю вам заглянуць вось сюды: www.rh.by/by/252/60/7875/

Вось адзін з каментароў з сайта РГ.

(((Юрый
(21.11.2013 16:36)

Аляксандр Любанец: "Я против эмблемы на белорусском языке. Это связано с историей, политикой. Наш главный геополитический и стратегический партнёр — это Россия. Она наша матушка-кормилица. Поэтому я за русский язык. Мне жалко Украину и Литву, что им навязывают их национальный язык. Слава богу, у нас не так. Наш руководитель мудро соблюдает этот баланс. И я не горжусь тем, что Беларусь независимая. Нас отделили от Великой страны. Что в этом хорошего? А все наши так называемые националисты пропагандируют белорусский язык, потому что им его навязали. Что касается эмблемы, если это зависит от меня, я буду настаивать, чтобы она была только на русском языке. Потому что она будет появляться на всех официальных документах. И мне переводчик с белорусского языка не нужен. Зачем самим себе создавать лишние барьеры! Если бы возник вопрос, между каким языком выбирать: белорусским или английским, я бы выбрал белорусский. Но если выбирать между русским, то я однозначно за него." Прабачце, але пасля ТАКОГА маей нагі не будзе на стадыёне, пакуль у клуба такі кіраўнік... А як жа фаны, іх банеры і падтрымка на беларускай мове?..))))-

Пра якую нацыянальную годнасць хто думае.Усе намагаюцца як бачым вось з гэтых меркаванняў,распаліць нацыянальную варожасць прыкрываючыся нават сваім кіраўніком.

Пакінуў: тутэйшы 30 лістапада 2013 00:23
Паўстаньне 1830—1831 гадоў, таксама Лістападаўскае паўстаньне (па-польску: Powstanie listopadowe) — паўстаньне ў Расейскае імпэрыі на «новадалучаных» землях Рэчы Паспалітай Двух Народаў, якое распачалося 29 лістапада 1830 году, а скончылася 21 кастрычніка 1831 году. Мэтаю паўстаньня было аднаўленьне дзяржаўнасьці ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5_1830%E2%80%941831_%D0%B3%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%9E


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Танныя кнігі пра паўстанне на Вялейшчыне



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by