Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Малюнкі на шкле і маляваныя дываны прадстаўлены на выставе “Маляваны рай” у Вялейскім музеі

13 чэрвеня 2013, Катэгорыя - Навіны рэгіёну, Мерапрыемствы
У выставачнай зале імя Сілівановіча праходзіць выстава "Маляваны рай”.

Фота vilmuseum.by

 

На ёй прадстаўлены малюнкі на шкле, маляваныя дываны, куфры, узоры ткацтва, макаткі (невялікія малюнкі на тканіне, якія выкарыстоўваліся для аздаблення ў чырвоным куце хаты). Гэта прадметы са збораў Вялейскага краязнаўчага музея і Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

– Працы выкананы ў асноўным ад пачатку і да 50-х год дваццатага стагоддзя, – расказвае навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей. – Сярод малюнкаў на шкле шмат рамак для фотаздымкаў, выяў кветак і жанчын з імі. Ёсць малюнкі з казачнымі матывамі, а таксама два абразы. Прадстаўлена на выставе і віншавальная паштоўка на шкле.

У выставачнай зале 5 чэрвеня адбылася творчая сустрэча з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і майстар-клас па роспісу на шкле. Вялейскія дзеці даведаліся пра гэта майстэрства і самі паспрабавалі намаляваць на шкле.

Алесь ВЫСОЦКІ
© "Рэгіянальная газета"

Падобныя навіны:

Каментары










Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Танныя кнігі пра паўстанне на Вялейшчыне