Хаценчыцы ў прэсе 1921 года
Пра вялейскую вёску Хаценчыцы пісалі ў прэсе 100 гадоў таму.
У нашай воласьці ня дужа добра дзеіцца
Кааператывы ўжо зусім як няма, бо няма ёй каму кіраваць. А ўсё дзеля таго, што надта хітранькі войт п. Спірыдовіч. Ён стараецца так, каб добрых справядлівых людзей ня было, каб яму не перашкадзалі круціць духамі. Быў старшынёй нашай каапэратывы п. П.Голуб, добры сумленны чалавек, якому верыла ўся воласьць, але войт пастараўся яго выкурыць, каб узяць у свае лапы каапэратывы, а як узяў, дык нічога няма ў нас. Часамі прывядзе трохі солі, але і тую прадае хвароба яго ведае як: то адзін тыдзень па 400 марак за пуд, то другі 550 марак, так што выходзе даражэй чымся ў Хаценскіх жыдоў.
Гэты-ж самы войт выкурыў і крамніка п. Курца, які працаваў у нашай каапэратыве некалькі гадоў падрад, дык вось захацелася на яго места пасадзіць сваю пляменніцу, каб ніхто ня ведаў, колькі укруце сабе ў кішаню. А на гэта войт надта складны. Людзі гавораць, што ён за нешта кепскае сядзеў у вастрозе.
Калі людзі гавараць, дык пэўна нешта ведаюць, панапрасну гаварыць ня будуць.
Тутэйшы, "Крыніца" №31/1921
узята з http://kraj.by/