Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Усевалад Сцебурака: Мая новая зямля

15 снежня 2012, Катэгорыя - АБМЕРКАВАННЕ » Дыскусійны клуб
Народжаны ў горадзе, выхаваны ў мястэчку, я жыву ў сталіцы нашай сінявокай і мару... Не пра кватэру на праспэкце, не пра новую машыну з салону, мару пра маёнтак.

 

Скажу прасьцей - мне падабаецца зямля.
Зямля - як цвержа пад нагамі, зямля - як нязьменная каштоўнасьць, зямля - як найлепшая маёмасьць.
Зямля, як спадчына.
Зямля, як тое, што хачу пакінуць па сабе нашчадкам...

Прыватная ўласнасьць на зямлю ёсьць неад'емным і кардынальным правам чалавека - і мне яна патрэбная як паветра і вада.

ІнтэрнэтАграрыям і псэўдаНароднікам паведамляю дзеля супакаеньня іхных сацыялістычных душаў, што любіць зямлю - не значыць араць зямлю. І ня трэба закідаў, маўляў "вы, гарадскія, ня ўмееце...". Умею. І гной раскідаць і грады зрабіць і пакасіць мурог магу, і не трымерам, а літоўкаю... Але я люблю зямлю не за ўгноенасьць і ўрадлівасьць, бо мая зямля - не "соткі" ці "гарод". Мая зямля - мая бацькаўшчына. У чым розьніца? Патлумачу.
З зямлёй я адчуваю еднасьць, як з жывою істотаю, бо яна не выспа ў далёкім моры, не дзялка з нафтавым радовішчам у тундры, а ўсяго толькі разбураная камяніца, млын са стаўком і маленькія клады на ўзлеску - але мае родныя і ўласныя.

Усё астатняе - проста глеба, ці нетры. З глебы можна зьняць скальп, напляваць на яе, можна насіць ў кішэнях і пад пазногцямі, ёй можна стварыць нават профільны навукова-даследчы інстытут, але яна застанецца толькі глебай. Нетры можна высмактаць, прадаць, зрэшты проста не знайсьці пад глебаю... І самае галоўнае - глеба і нетры самі па сабе - яны нічыйныя. Прыкметаю прыналежнасьці валодае толькі зямля. І праз гэтае яна павінная быць пры ўласьніку... І ён пры ёй. Бо нічыйная зямля бывае хіба ў штучных умовах - на вузкай палосцы паміж акопамі пад час вайны - тое не надоўга.
 
Мы так створаныя - чым не валодаем, да таго не адчуваем прыцягненьня ды адказнасьці. Зараз нашая зямля належыць немаведама каму - і нам пакласьці на дзяржаву - не гаспадары мы. Будзем мець сваю зямлю, на ёй свой дом, то можа што і зьменіцца...
У беларуса павінна быць свая зямля, бо з яе толькі можа стварыцца свая краіна

Усевалад Сцебурака: Мая новая зямля

 

Ну, і, дадам, што акрамя того, гаспадару на сваёй зямлі не зашкодзіў бы рэвальвер.
 
Усевалад Сцебурака

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Tambouski vouk 15 снежня 2012 11:45
Добра напісана.
А фота з якой вёскі?

Пакінуў: Джэйкаб 15 снежня 2012 17:56
Ага, ага, стары тред. 'У вёску, ад усёй мільгатні, у спакой, к зямельцы'. Ціпа пранікнавенна. Нібыта зараз праблема сядзібу займець. Ну казаць прасцей, ясна.

Пакінуў: Tambouski vouk 16 снежня 2012 14:48
Цытата: Джэйкаб
Ціпа пранікнавенна. Нібыта зараз праблема сядзібу займець.


Там гаварылася пра 100 га зямлі, а не пра 25 сотак.
http://nn.by/?c=ar&i=101550

Тут шмат абмеркаваньняў


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Ручыца. Новыя падарожжы дылетанта (відэа)