Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

30 жніўня 2012, Катэгорыя - Мерапрыемствы, Фота

Рэспубліканская арганізацыя "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства"(СЭТ) правяла грунтоўную экспедыцыю, якая закранула і Вялейскі раён.

 

Асноўнай тэрыторыяй экспедыцыі быў Докшыцкі раён, але таксама даследваліся памежныя часткі Вялейскага і Лагойскага раёнаў (а адна група даследчыкаў завітала нават у Мядзельскі).

 

Асноўныя працы вяліся па збору фальклёрнага матэрыялу і звестак аб сакральнай геаграфіі. Разам з гэтым фіксаваліся самыя разнастайныя этнаграфічныя і краязнаўчыя звесткі.

Сабраны ў экспедыцыі матэрыял СЭТ не хавае - арганізацыя гатовая дзяліцца з усім зацікаўленымі. Увосень плануюць правесці прэзентацыю зробленай працы.

 

Сярод сабранай інфармацыі багата звестак з паўночна-заходніх вёсак Вялейшчыны - Даўгінаўскага края.

Разам з тым этнографы адзначаюць, што Вялейскі раён патрабуе адмысловага даследвання, бо тут прыхаваны вялікі пласт этнічнай культуры, які мае свае выразныя рэгіянальныя асаблівасці. Даследванне Вялейшчыны - справа наступных палявых сезонаў.

 

Некаторыя здымкі з сёлетняй экспедыцыі:

 

Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён


Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

рэшткі каменнай агароджы ў Даўгінава
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

старыя ўвесь час здзіўлялі сваёй працавістасцю (пры іх узросьце!)
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

аздоба вясковай архітэктуры - асобная тэма
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён


Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

сапраўдны падарунак - пад канец дня ў апошняй хаце знайсці вясковага музыку. Дзед паправіў слыхавы апарат і зайграў танцы
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

у кожнай хаце - казачныя ўзоры, якія ткаліся рукамі гаспадыняў
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

каваныя крыжы на бажніцах
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

каменныя - на могілках
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён


Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

драўляныя - пры дарогах
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён


Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

вяскоўцы стараюцца даглядаць свае каплічкі (в.Поня)
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

многія бабулі могуць распавядаць гадзінамі
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

некалі тут была вёска Лубень - засталася толькі капліца сярод поля
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

старыя фотаздымкі дапаўняюць расповеды
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён


Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

на бруку бачныя межы - розныя часткі вуліцы даглядалі розныя гаспадары
Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён


Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён


Этнаграфічная экспедыцыя закранула Вялейскі раён

 

 І парачка відэазапісаў:

 

 

 

 

 

 

 

 

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: kurt 31 жніўня 2012 15:41
А што яшчэ цікавага знайшлі? Распавядзіце! hi

Пакінуў: Jury 31 жніўня 2012 16:46
Вялікі дзякуй за справаздачку! Можа быць у вас яшчэ ёсць відэа і фатаздымкі з цымбалістам? Будзьце ласкавы, падзяліцеся! Мая скрынка porcini @tut by.

Пакінуў: А.Л. 31 жніўня 2012 20:17
Jury,
падзяліцца - бяз пытанняў. яшчэ і аўдыё ёсць. прапанову на вашу скрыню даслаў.


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'