Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

5 ліпеня 2012, Катэгорыя - Навіны рэгіёну, Мерапрыемствы, Музыка, Фота

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Хто б падумаў, што будзе час, калі Аляксандр Куллінковіч і Юры Наумаў з гурта Neuro Dubel  завітаюць у Вялейку на творчую сустрэчу?  Тым не меньш зусім нядаўна гэта адбылося.  Нягледзячы на досыць канспіратыўную рэкламу спосабам сарафаннага радыё былі занятыя не толькі ўсе месцы ў залі, але і знадворку ля вокнаў.

 

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Адпаведна фармату, было шмат размоваў ды расповедаў, троху анекдотаў і песні пад акустыку ў два галасы і хорам wink
Цягам сустрэчы высветлілася, што музыкі граць і не збіраліся, але, убачыўшы мясцовы інструмент,  адмаўляцца не сталі.

Асобнае дзякуй вялейскім хлопцам за  тэхпадтрымку)

 

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Уся дзея доўжылася каля 2 гадзін. Варта дадаць для тых, хто не асабліва цікавіцца музычным жыццём краіны - праходзіла сустрэча ў час існавання дзіўнай з’явы для апалітычнага люду – чорных спісаў – у нашай "прыкольнай краіне” (Вітаўт Мартыненка). Не так даўно нарадзілася ініцыятыва "Рок-салідарнасць”, якая і займаецца акурат канцэртамі забароненых музыкаў.

 

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)


Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)


Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Далей – невялікая частачка таго, што можна было пачуць цягам вечару.


Пытанне з залі:

- Распавядзіце пра ваш першы праект "Аўсвайс”.

 

Аляксандр Куллінковіч:

- Нічога такога не чуў. Не ведаю пра Аўсвайс.

Нам шмат чаго прыпісваюць. Напрыклад, часта тэлефануюць і кажуць:  "У вас сёння канцэрт?” "Які канцэрт?” "Вы на афішах…”
А бываюць канцэрты, калі прыходзіць 50 чалавек, бо людзі думаюць: а, ізноў нейкую лухту напісалі…

У нас адзін праект – Neuro Dubel. Былі розныя варыянты назваў праз чорныя спісы, але гэта хутка прасякаюць. Падчас першых чорных спісаў на афішы было напісана "Одна известная беларусская группа”. Супер! І хто там іграе… Можа, Саладуха?)

 

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)


Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)


Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Вітаўт Мартыненка: - Нядаўна быў канцэрт, прысвечаны 40-годдзю Аляксандра Куллінковіча, на флаерах было напісана "АК-40”.

 

Куллінковіч: - Прыходзілі з КДБ, сказалі:  "Мы знаем, что у вас тут”. Яны самі ў суседнім будынку. Канцэрт прайшоў мо таму, што вельмі блізка ад іх быў.

 

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

 

Заля: - Пытанне наконт назоваў. Колькі год таму ў "Камсамолцы” была апублікаваная інфармацыя, што Neuro Dubel абвяшчае конкурс на новы назоў.

 

Куллінковіч: - Так, мы шукалі. Было ў мяне ў жыцці 2 дурасці: першая – што мы назваліся так, як называемся, і другая – што хацелі змяніць гэты назоў праз 10 год існавання гурта. Сама назва з’явілася даўно. Я захапляўся Sex Pistols, і трэба было, каб у назве быў фалічны сімвал. Нічога лепш за дзюбель я не прыдумаў.  Яшчэ ў той час усе касілі ад воска, і слова "нейра” было на слыху.

Мой любімы назоў, пад якім адыгралі акустычную праграму – "Велосипедистов”. Уявіце, абвяшчаюць "Нас сцене группа Велосипедистов!”. Кали тольки прыдумвалі назоў, быў варыянт "Пуп землі”.

 

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Заля: - А хацелася б, каб музыкай можна было зарабляць?

 

Куллінковіч: - Мяне вельмі цікавіць, што мы робім, для каго…


Мы іграем чэсную музыку. Яна ідыёцкая, дуркаватая, як і назоў. У нас словы не звязаныя між сабой. Зрэшты, не звязаныя быдляцкім сэнсам, здрадай. Мы не пішам пад замову. Мы пішам, як пішацца. Панк-рок – гэта музыка вольных, абсалютна вольных людзей. Яны могуць жыць у любой краіне.
Мы спяваем на мове, якая нам зручная. Пра агрэсію, любоў… Уся справа ў эмоцыях, а не мове.Калі я пісаў па-беларуску, я думаў па-беларуску. Няхай і кепска.

Тэкст: Hanka

Фота: Міхась Кулеш

 

 

Neuro Dubel: канцэрт абсалютна вольнай музыкі ў Вялейцы (+фотарэпартаж)

 

Паглядзець відэазапісы песьняў з гэтага выступу можна тут: http://vialejka.info/3747-dziubel-videa.html

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Юрась Жэромскі 5 ліпеня 2012 10:23
Вілейцы малайцы. Фоткі жывыя, тэкст зьмястоўны. Адно шкада, нічога не напісалі пра кампанію "Рок-Салідарнасць", якая і конкурс там правяла на лепшае пытаньне (хтосьці выйграў іх футболку), і сувэніры свае ўсім раздала - значкі, каляндарыкі. Дый цікавы факт, што на канцэрт прыехалі ня толькі вілейскія, але й валожынскія, радашковіцкія.
І дзіўнае ў гэтага сайта кантрольнае пытаньне пры засылцы камэнтара: Які пісьменнік жыў і памёр у выгнанні, напісаў Доўгая дарога дадому?
Аказваецца, Васіль Быкаў - няправільна, а Быкаў - правільна. Дзіч!

Пакінуў: Tambouski vouk 5 ліпеня 2012 12:18
Цытата: Юрась Жэромскі
Аказваецца, Васіль Быкаў - няправільна, а Быкаў - правільна. Дзіч!


Згодзена на 10000%. Там жа ёсьць код, навошта яшчэ і гэтыя пытаньні дурацкія?!

Пакінуў: Juras Zhamiara 5 ліпеня 2012 23:02
Tambouski vouk, мо сэнс у пытаньнях ёсць, хоць бы дзеля папулярызацыі беларускіх брэндаў, проста іх прадумваць дэталёва трэба. Напрыклад: назавіце пісьменьніка (толькі прозьвішча), які... і г.д. Але й тут варта памятаць, што ў псэўданіме некарэктна аддзяляць адно ад другога. Калі назавіце пісьменьніка (толькі прозьвішча), які напісаў раман "На ростанях", дык Колас тут будзе няправільна, бо прозьвішча Мікцевіч, а вось Якуб Колас - іншая рэч. І вось цяпер: назавіце прозьвішча ПРБ. Калі чалавек даваў клятву на вернасць гербу і сьцягу, але ня выканаў яе, дык ён ужо не ПРБ. Ён самазванец, узурпатар, кіраўнік дзяржавы "на худой канец"! І менавіта пад кіраўніцтвам такім беззаконным мы й прыйдзем к "худому канцу". Так што я адкажу НЕ правільна, а так, як вы хочаце, каб мой пост трапіў да людзей.

Пакінуў: jakub 5 ліпеня 2012 23:39
Ды што за праблемы - зарэгіструцеся и каменціце без пытанняў :)

Пакінуў: Гена Гематогена 6 ліпеня 2012 10:17
Вот регистрация и особенно беспокоит: сайтов столько, что пароль к каждому в голове не умещается, а пользуйся одним паролем - так и почту твою вскроют. Мышка ведь тоже сырок хотула куснуть, а по хребту получила. А вот адрес вашего сайта: http://vialejka.info/ или vialejka.info/ проверим, но это фигня. Ибо наиболее правильный вариант оказался неправильным.

Пакінуў: _Han_ 6 ліпеня 2012 10:34
Цытата: Юрась Жэромскі
нічога не напісалі пра кампанію "Рок-Салідарнасць"

ну такі і нічога... адзін сказ ёсць)
але згода, можна было і болей.
"Не так даўно нарадзілася ініцыятыва "Рок-салідарнасць”, якая і займаецца акурат канцэртамі забароненых музыкаў."

Пакінуў: Лаўрэн Лаўровы 14 ліпеня 2012 16:44
Праз тыдзень, пасьля маніторынгу, гэты рэпартаж у новай рэдакцыі выйшаў на музычным сайце http://belmusic.org/news/rok-salidarnasc-absaljutna-volnaja-muzyka-neuro.html

Пакінуў: Melaman 2 верасня 2012 02:43
А ў каго праблемы з расейскай мовай, можаце паслухаць усю клясыку расейскай папсьні па-украінску ад Орэста Лютого http://www.youtube.com/watch?v=JqiNQ2voLhM&feature=relmfu


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Ручыца. Новыя падарожжы дылетанта (відэа)



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by