Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

На Вялейскім вадасховішчы рыбакі правальваюцца пад лёд. Пакуль абыходзіцца без ахвяраў

1 лютага 2012, Катэгорыя - НАВІНЫ » Навіны рэгіёну

Тры рыбакі правальваліся пад лёд Вялейскага вадасховішча ў пятніцу і суботу. Ва ўсіх выпадках абышлося без ахвяраў.

 

У пятніцу, 27 студзеня, на Вялейскім вадасховішчы каля 17 гадзін 25 хвілін пад лёд параваліўся 38-гадовы рыбак, жыхар Менска. Здарэнне адбылося каля выратавальнай станцыі. Пацярпеламу дапамаглі, прывялі на станцыю і вызвалі “хуткую дапамогу”. Дактары канстатавалі агульнае пераахалоджанне.

 

Яшчэ двум рыбакам, жыхарам Вялейскага раёна, якія таксама праваліліся на вадасховішчы пад лёд, выратавальнікі дапамаглі ў суботу. Іх пераапранулі ў сухое адзенне, напаілі гарачым чаем. Дапамога дактароў у гэтым выпадку не спатрэбілася, расказаў у інтэрв’ю “РГ” начальнік выратавальнай станцыі Аляксандр Роўда.

 

Паводле яго слоў, рыбакі актыўна ідуць рыбачыць на лёд пасля ўзмацнення марозу. Між тым, тоўстае снежнае покрыва не дазваляе лёду як след прамерзнуць. На Вялейскім вадасховішчы ён прамерз прыкладна на два сантыметры, і небяспека праваліцца застаецца.

 

Сяргей ЗЯНЬКО.

© "Рэгіянальная газета"

http://www.rh.by/

Рэгіянальная газета

Падобныя навіны:

Каментары










Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'