Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Аграсядзібы на Мядзельшчыне. Агратурызм - справа перспектыўная.

29 верасня 2011, Катэгорыя - Эканоміка, Аграсядзібы

Яшчэ некалькі год таму мала хто і ведаў пра такое паняцце як аграсядзіба, а цяпер яна становіцца адным з папулярных месцаў адпачынку. Тым больш у вабным для турыстаў Нарачанскім краі: недарэмна ж Мядзельскі раён з’яўляецца адным з лідараў па колькасці аграсядзіб у вобласці. Які ж стан і перспектывы развіцця аграэкатурызму ў Нарачанскім краі? Пра гэта пагутарылі з намеснікам старшыні райвыканкама Н. В. Герновіч.

- Надзея Віктараўна, колькі ўсяго аграсядзіб зарэгістравана ў раёне?

- На сёння - 53. Першыя сядзібы зарэгістраваны ў 2007 годзе, яны працуюць і зараз. Уся работа будуецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі № 372 ад 2 чэрвеня 2006 года "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь”.

- Што трэба, каб зарэгістраваць аграсядзібу?

- Неабходна пастаянна пражываць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх пасяленнях (сюды ўваходзіць і Мядзел). Трэба мець дом. Будынак павінен быць завершаны і прыняты ў эксплуатацыю, адпавядаць устаноўленым санітарным і тэхнічным патрабаванням - там мусіць быць чыста і акуратна. Таксама неабходна весці падсобную гаспадарку. Заўважу, што нельга блытаць агратурызм з гасцінічным бізнэсам: у гасцініцы людзі проста начуюць, а тут ідзе знаёмства з сельскім бытам. Таму і павінен быць прысядзібны ўчастак, агарод.

На жаль, на Мядзельшчыне ў галіне агратурызму працуюць толькі фізічныя асобы, хаця заканадаўства дазваляе адкрываць такія аб’екты і юрыдычным - сельскагаспадарчым арганізацыям. Чаму б гэтым не заняцца нашым гаспадаркам на базе тых жа калгасных домікаў? Бо аграсядзібы вельмі запатрабаваны ў людзей.

- Якая ж падтрымка аказваецца іх гаспадарам?

- Найперш, у нас працуе рабочая група па развіцці агратурызму. Звярнуліся да нас жадаючыя пачаць справу - на працягу аднаго-двух дзён стараемся выехаць на месца, падказаць, што трэба зрабіць, каб прапанаваць адпачываючым дастойныя ўмовы. Адзначу, што дзейснай падтрымкай з’яўляецца крэдытаванне аграэкасядзіб, якое ажыццяўляе "Белаграпрамбанк”. У раёне выдадзена 9 такіх крэдытаў. Праўда, многія памылкова лічаць, што крэдыт можа выдавацца для стварэння сядзібы. Не, ён выдаецца толькі на развіццё. Напрыклад, захацеў гаспадар пабудаваць лазню, альтанку, купіць веласіпеды.

Каб пра аграсядзібы Мядзельшчыны маглі даведацца з дапамогай інтэрнэта, на сайце райвыканкама размясцілі інфармацыю пра кожную з іх. Плануем правесці семінар для ўладальнікаў сядзіб, на якім з імі падзеляцца патрэбнай у рабоце інфармацыяй і ведамі. Хацелася б, каб ён дапамог аб’яднаць гаспадароў, яны маглі кааперыравацца. Напрыклад, калі прыязджае вялікая група, то яе можна размясціць у некалькіх сядзібах.


- Нядаўна з’явіўся дакумент, які рэгламентуе гігіенічныя патрабаванні да дзейнасці аграсядзіб…

- Так, зацверджана пастанова Міністэрства аховы здароўя № 73 ад 21 ліпеня 2011 года "Санітарныя нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы "Гігіенічныя патрабаванні да ўмоў і арганізацыі ажыццяўлення фізічнымі асобамі і сельскагаспадарчымі арганізацыямі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы агратурызму”. Згодна з ёй, жылыя дамы, месцы грамадскага карыстання і прылеглая тэрыторыя сядзібы павінны ўтрымлівацца ў чысціні. Асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы агратурызму, штогод павінны праходзіць рэнтгенафлюараграфічнае даследаванне органоў грудной клеткі. Таксама ў пастанове вызначаны патрабаванні да харчовых прадуктаў, абсталявання і эксплуатацыі сістэм водазабеспячэння і г. д.

- Надзея Віктараўна, якія водгукі ідуць пра нашы аграсядзібы?

- Адпачываючыя задаволены, у захапленні ад гасціннасці нашых людзей, прыроды. Падобны адпачынак запатрабаваны не толькі ў беларусаў. Любяць прыязджаць расіяне, былі госці з Амерыкі, Германіі, Кітая, Турцыі і іншых краін. Аграсядзібы на Мядзельшчыне разлічаны на самага рознага спажыўца: можна выбраць ад простага вясковага доміка, але прыгожа аформленага, да катэджаў з більярдам і іншымі забавамі. У нас шмат цікавых сядзіб са сваёй разыначкай: дзесьці з народнымі абрадамі пазнаёмяць, дзесьці хлеб выпекуць.

- Як бы вы ацанілі перспектывы падобнага адпачынку?

- Гэта вельмі перспектыўна. Адпачываючыя не прывязаны да
рэжыму, як у здраўніцах, могуць выбіраць, на колькі дзён спыніцца. Да таго ж, і ў іх ёсць магчымасць карыстацца паслугамі здраўніц: уладальнікі сядзібы дадуць усю інфармацыю, як гэта можна зрабіць. І з харчаваннем могуць па-рознаму дамовіцца: ці то самі прыгатаваць, ці гаспадары пастараюцца.


- І на заканчэнне размовы такое пытанне: што б хацелі пажадаць уласнікам аграсядзіб?

- Каб развівалі сваю справу, прапаноўвалі разнастайныя паслугі. Хацелася б, каб гаспадары аграсядзіб больш зацікаўлівалі турыстаў у наведванні адметных мясцін азёрнага краю. У раёне распрацавана шмат экскурсійных маршрутаў: можам прапанаваць водныя, пешыя і нават конныя. Нядаўна ізраільскія турысты захацелі паслухаць беларускія песні, павучыцца нашым танцам. Аддзел культуры падрыхтаваў сваю праграму, і мядзельскія артысты выступілі на аграсядзібе. Госці былі ў захапленні. Значыць, будзем і такую форму работы развіваць.

А тым, хто яшчэ толькі думае пра адкрыццё аграсядзібы, параіла б смялей ісці ў гэту справу. Бо бачна тэндэнцыя: калі хто-небудзь у вёсцы пачынае займацца агратурызмам, то і іншыя падцягваюцца.

Гутарыў Аляксандр ВЫСОЦКІ.

 

 

Вось толькі некатоыя аграсядзібы Нарачанскага краю:

 

Аграсядзіба "RespectHous"

 

Аграсядзіба размешчана па адрасе: Менская вобласьць, Мядзельскі раён, Нарачанскі с/с, д.Чучелицы дом 2.

тэл. +375 29 7896564, +375 29 7035277

 

 

Сайт http://www.belagrousadba.by/

 

Фота з Аграсядзібы "RespectHous"

 


Аграсядзібы на Мядзельшчыне. Агратурызм - справа перспектыўная.
Аграсядзібы на Мядзельшчыне. Агратурызм - справа перспектыўная.
Аграсядзібы на Мядзельшчыне. Агратурызм - справа перспектыўная.
Аграсядзібы на Мядзельшчыне. Агратурызм - справа перспектыўная.

 

 

 

Агроусадьба «Запаветны куток»

 

Хозяин: Секлюцкая Виктория Вячеславовна
Адрес: д. Черевки ул.Центральная д.58 Нарочанский сельский совет
Телефон: 8 (01797)36322, VEL 3297592

 

К Вашим услугам:

1. Проживание
2. Организация рыбалки
3. Прибрежный отдых
• место пикника
• уха, шашлык
• пляжный волейбол, бадминтон, настольный теннис
• лодка, катамаран
• сбор лечебных трав, ягод, грибов
4. Досуг
• вечер у костра с легендами о Нарочанском крае
• экскурсии
• коллекция предметов старинного белорусского быта
5. Экскурсионная программа
• Мядель, Нарочь
• Голубые озера
• дендросад
• Черная гора
• озера белорусского Поозерья
• памятники и культовые сооружения Мядельщины
• белорусское подворье
• фрагмент линии фронта Первой мировой войны
6. Образовательная программа
• литература о Нарочанском крае, коллекция фотографий
• флора и фауна заказника «Черевки»
• беседы с местными старожилами
7. Питание
• кафе «Над озером»
• сельхоз п ро ду кты
• возможность готовить самим
Клуб, библиотека, магазин, почта, ФАП, кафе, остановка общественного транспорта.

 

Агроусадьба д. Пасынки

 

Хозяйка: Глотова Елена Васильевна
Адрес: д. Пасынки, д.36 Нарочский сельский совет
Телефон: VEL 8029 1029490

 

Агроусадьба «Буслы»

 

Хозяйка: Никифоренко Ирина Амфросиевна
Адрес: д.Пасынки, д.54 Нарочский сельский совет
  Тэл.: 8017-97-36342, 8-029-3253050

Старонку у Сеціве глядзіце ТУТ

 

Фота аграсядзібы "Буслы"

Аграсядзібы на Мядзельшчыне. Агратурызм - справа перспектыўная.
Аграсядзібы на Мядзельшчыне. Агратурызм - справа перспектыўная.
Аграсядзібы на Мядзельшчыне. Агратурызм - справа перспектыўная.
Аграсядзібы на Мядзельшчыне. Агратурызм - справа перспектыўная.

 

 


 


 

Агроусадьба «Домик у озера»

 

Хозяин: Кулина Михаил Васильевич
Адрес: Минская обл., Мядельский р-н, г.п. Свирь, ул.Набережная, д.17, о.Свирь
Имеются беседки, душ, кухня, магазин, мангал, медицинская помощь, парковка на 2 машины, музыкальный центр. Поблизости находится остановка транспорта. Предлагается рыбалка, телевизор, цветомузыка. Коттедж рассчитан на 7 мест.
Особенности заведения: кафе, лодка, яхта.
Телефон: (8 029) 307 10 71

 

Агроусадьба «Лидия»

 

Хозяйка: Дроздова Лидия Иосифовна
Адрес: Мядельский район д.Никольцы, 71
Телефон: VEL 80296755224 
К Вашим услугам:
• комфортное проживание,
• вкусная здоровая пища,
• сауна,
• бильярд,
• караоке,
• сбор грибов и ягод и многое другое.

 

ТРЫ СКРЫПКІ (ТРИ СКРИПКИ)


222398, Беларусь, Мінская аобл., Мядзельскі р-н, в. Ляшчынск, вул. Маладзёжная, 12 

 Тэл.: +375 29 379 71 78, +375 29 380 58 77

Сайт http://skrypki.by/ 

 

Фота з сядзібы "Тры скрыпкі"

 





 

 Рыбалка на аграсядзібе "Тры скрыпкі"

 




 

Кухня на аграсядзібе "Тры скрпкі"

 

 






 

 

 

 




 

 

 


 

 

 

 

 

 

 


 


 


 


 

 

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Tambouski vouk 30 верасня 2011 10:32
Эксперт: «Беларусь – идеальное место для развития экологического туризма»

http://krevo.by/content/ekspert-«belarus-–...eskogo-turizma»

Пакінуў: Джэйкаб 3 кастрычніка 2011 21:56
Угу, агро - самы перспектыуны. Якия на Вялейшчыне умовы для турыстау? На увесь раен адзиная прыстойная грамадская прыбиральня - а так тольки агра-клазеты

Пакінуў: Tambouski vouk 13 студзеня 2012 16:54
tut.by піша

"Пры канцы снежня Міністэрства спорту і турызму агучыла прагноз: па іх падліках, на святкаванне Новага года ў Беларусь чакалася больш за 200 тысяч гасцей з Расіі. Гэта на паўсотні тысяч больш, чым прыехала (і праехала ў тым ліку) турыстаў за ўвесь год з усіх краін.

...

Адпачынак з нацыянальным ухілам

Гаспадар аграсядзібы "Тры скрыпкі" ў Мядзельскім раёне Зміцер Скрыпка таксама адзначае рост колькасці расійскіх турыстаў. "У разы больш сталі ездзіць, пачынаючы з гэтага лета. А на зімовыя святы пачалі замаўляць месцы з верасня", — расказвае ён. Да іх едуць з Масквы і Санкт-Пецярбурга. У гэтым годзе попыт відавочна апярэдзіў прапанову.

Што ж прыцягвае сюды масквічоў і піцерцаў?

"Людзі з мегаполісаў шукаюць тут цішыню і спакой. І ім гэта па кішэні, нават вельмі танна", — кажа Зміцер. Расейцам падабаецца гасціннасць беларусаў, мясцовая прырода. І яшчэ адна важная акалічнасць: "Некаторыя госці кажуць, што ў Расіі таксама можна знайсці вясковы каларыт, але даехаць у іхнія вёскі рэдка калі магчыма. А ў Беларусі добрыя дарогі паўсюль".

Гаспадар падкрэслівае, што кожнаму госцю наперад тлумачыць, што адпачынак у іх з нацыянальным каларытам. Тут не спяваюць і не танчаць, але кормяць стравамі, згатаванымі па рэцэптах навакольных вёсак. Пры жаданні гасцям зладзяць майстар-клас па выпечцы хатняга хлеба. Да іх паслугаў лазня: хочаш — "па-беламу", а хочаш — і "па-чорнаму".

"Многія госці самі просяць, каб іхнія некалькі дзён адпачынку былі максімальна набліжаныя да сапраўднага вясковага жыцця", — кажа гаспадар."
[b][/b]

Пакінуў: mazay 14 студзеня 2012 10:05
Адзначалі ў адным з самых дарагіх клубаў. Калі гадзіннік паказаў 23:00 і на экранах з'явіўся Мядзведзеў, а потым куранты, 99% людзей падняліся са сваіх месцаў. Толькі тры чалавекі за нашым сталом і яшчэ адныя хлопцы аказаліся беларусамі. А рэстаран прымаў у тую ноч каля 800 чалавек. Афіцыянты распавядалі, што ў іх на 10-12 расіян прыходзіцца 1 беларус. Такая ж справа і ў Сілічах. Катаюцца і смяюцца: ну ў вас і кошты...


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'