Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Што вырасьціць вялейская аранжарэя?

25 лістапада 2010, Катэгорыя - НАВІНЫ » Навіны Беларусі

У Вялейцы робяць сур'ёзны рамонт у аранжарэі. Пабудаваны новы корпус і падводзяцца гарачая вада з ацяпленнем.

 

Што вырасьціць вялейская аранжарэя?

 

Гарачую ваду і ацяпленне вядуць ад задняга двара дома №59 па вул. Талстога. Ужо колькі дзён там усё перарыта, працаўнікі манціруць трубы. Сёння (25 лістапада) быў пекрыты рух ад гімназіі №2 да платнай стаянкі - праразаюць асвальт для пракладкі камунікацый.

 

Дарэчы, раней у аранжарэі была свая кацельная. Але, дзесьці з 90-х гадоў, яна не функцыянуе. Зараз будынак кацельнай стаіць з павыбіванымі вокнамі.

 

Бачна што ў аранжарэі пабудавалі як мінімум адну новую галерэю з сілікатных блокаў і з сучасным пакрыццём даху.

 

Напэўна, хутка ў аранжарэі будуць вырошчваць штось яшчэ, апроч рассады для кветак. Магчыма ўзімку будзем есьці тутэйшыя агуркі й памідоры. Альбо вялейчукі будуць дарыць сваім жанчынам вялейскія кветкі.

А можа пакаштуем і вялейскіх апельсінаў? :)

 

Што вырасьціць вялейская аранжарэя?

Раскапаны задні дом №59 па вул.Талстога

 

Што вырасьціць вялейская аранжарэя?

Падвод камунікацый

 

Што вырасьціць вялейская аранжарэя?

Пракладка праз дарогу

 

Што вырасьціць вялейская аранжарэя?

 

 




Include files from directory /engine/inc/ is denied

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Michaie 25 лістапада 2010 21:30
Магу даць бясплатную параду.
Маглі б зрабіць зімовы сад з экзатычнымі раслінамі, вадаспады, лавы і г.д.
І здаваць за грошы, каб пафатаграфаваць вяселле, бо ў зімку на вуліцы цёмна і халодна, нават проста ў благое надворье калі ідзе даждж. Напрыклад у г. Смаргоні ёсць такі, толькі там асвятленне кепскае, а так, як варыянт для фотасэсіі.

Пакінуў: дзянис лукашевич 26 лістапада 2010 22:12
если добавить ту часть корпуса которая осела у гр.Павловского и гр.Курьяковой то было бы 2 корпуса у аренжиреи

Пакінуў: Tambouski vouk 27 лістапада 2010 16:38
Вынятка: дзянис лукашевич
если добавить ту часть корпуса которая осела у гр.Павловского и гр.Курьяковой то было бы 2 корпуса у аренжиреи



а падрабязьней можна?

Пакінуў: дзянис лукашевич 28 лістапада 2010 19:15
Гр. Павловский имеется ввиду Директор ГУП Вилейское ЖКХ Гр.Курьякова Она же Директор Белгосстрах по Вилейскому р-ну. А по дробней ул Октябрьская и д Беловоротица Вся пластмасса и Железо С ЖКХ ------Работники ГУП Вилейское ЖКХ Подтверждают ....... Хотябы сами Делали а то силами своих же подчиненных .......... Видимо какойто статьей папахивает

Пакінуў: Хвоя 23 лютага 2011 00:08
Кажуць,першы ураджай зяленага лучку ужо вырас. Усе скептыкi i сумняваючыяся, калекцыянеры плетак i чутак, слабо схадзiць i прыкупiць зелянiны? Масква таксама не адразу будавалася.

Пакінуў: Ядловец 23 лютага 2011 11:50

to
Вынятка: Хвоя
воя


Прабачце, а дзе тут які скептыцызм? blink

Людзі, наадварот, парады даюць, не абыякавыя...

Дык Вы і самі чуткамі говорыце: "кажуць, першы ураджай зяленага лучку ужо вырас"

fellow

Пакінуў: Зоя Справедливая 23 лютага 2011 14:52
Вынятка: Хвоя
Кажуць,першы ураджай зяленага лучку ужо вырас.

Сёння ад раніцы ад большасці мужчын нешта цыбулькай пахне. Няўжо аранжарэя вілейская сваю прадукцыю пачала збываць? Ці сёння нейкае свята?;)

Найлепшы абаронцаў закусон --
Пяро цыбуліны гаркавай.
Адну-другую як прапусціць ён,
Не пераб'е ніякай кавай.

Трымайцеся на нагах, абаронцы вы нашыя!


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Ручыца. Новыя падарожжы дылетанта (відэа)