Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

На карыстальнікаў сайта завялі крымінальныя справы

6 ліпеня 2010, Катэгорыя - НАВІНЫ » Навіны сайта
На карыстальнікаў сайта завялі крымінальныя справы
У Вілейцы заведзена крымінальная справа па факце паклёпу ў каментарах на мясцовым сайце vialejka.info.

Незалежны сайт vialejka.info не працуе ад выходных. На яго галоўнай старонцы змешчаны такі допіс:

«На карыстальнікаў сайта заведзена крымінальная справа за паклёп і абразу. Другая справа знаходзіцца на этапе даследавання. Цяпер сіламі МУС вядзецца пошук адміністратараў сайта. Зусім хутка мы ізноў з’явімся ў сеціве! Сачыце за абнаўленнямі!»

 

У якасці сведкі ў міліцыю ўжо выклікалі аднаго з карыстальнікаў інтэрнэт-старонкі Міколу Суслу.

 

У яго на экспертызу забралі ўласны камп’ютэр, бо лічаць, што малады чалавек можа быць адміністратарам сайта. Мікола паведаміў, што заведзена крымінальная справа аб паклёпе на дырэктарку СШ №1 Вілейкі. Адзін з каментатараў малюнка, змешчанага на сайце, пакінуў допіс, у якім разгледзелі паклёп і абразу жанчыны.

 

Другая справа, па словах сп. Суслы, знаходзіцца на стадыі збору матэрыялу. Шукаюць аўтара аднаго з каментароў да артыкула аб смерці Анатоля Шагава, які ўзвёў паклёп на дырэктарку Вілейскай музычнай школы.

 

Нагадаем, што раней была заведзена крымінальная справа па факце паклёпу ў каментарах на сайце «Хартыя'97».

 

Пакуль пазнаёміцца з навінамі vialejka.info прапануецца на Twitter’ы. 

 

Паводле "Нашай Нівы"

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Lesavik 14 ліпеня 2010 10:02
Ну нарэшце! А то і няма дзе паклёп навесці і абразіць blum
Жыве vialejka.info!

Пакінуў: Tambouski vouk 15 ліпеня 2010 03:09
Віншую ўсіх з аднаўленьнем працы сайта!!!!!!!!!

Пакінуў: DenX 15 ліпеня 2010 20:56
я так сама далучаюсь да віншаваня acute

Пакінуў: jakub 15 ліпеня 2010 21:32
не разьбіць! не спыніць! не стрымаць!
bielsciah bielsciah bielsciah

Пакінуў: mikola_bel 25 ліпеня 2010 12:37
Народ стаў баяцца каментаваць і пісаць навіны. Баіцца крымінальнага пераследу за свае словы lol

Пакінуў: _Han_ 25 ліпеня 2010 21:20
очЫнь смешна...
але людзей сапраўды паменела. можа, тут справа таксама ў абнаўленьнях?..
(((((((

Пакінуў: Lesavik 26 ліпеня 2010 00:37
Вынятка: _Han_
але людзей сапраўды паменела. можа, тут справа таксама ў абнаўленьнях?..


мяркую, хутчэй, сезонная з'ява

Пакінуў: mr.Vam 9 жніўня 2010 10:38
Руки прочь, от свободомыслия интернет сообщества! Иначе будет как в Китае - официальный фас на интернет ресурсы со стороны властей и попытка тотального контроля за гражданами.


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Танныя кнігі пра паўстанне на Вялейшчыне