Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Druvis і pARTisan: пра краіну, у якой мы можам жыць

27 верасня 2009, Катэгорыя - КУЛЬТУРА » Мерапрыемствы
Суботні вечар 26 верасня для некаторых веляйчан, якія прыйшлі на сустрэчу з выдаўцамі часопісаў "pARTisan" i "Druvis", выдаўся цікавым, у нечым новым і, хочацца верыць, запамінальным.

Артур Клінаў, які ўжо ладзіў у нас прэзэнтацыю "Партызана", часопіса сучаснага мастацтва, прадставіў новыя нумары: нумар пра веру, пра горад Сонца Менск, скандальны нумар-каляндар з аголенымі беларускімі літаратарамі і іх творамі. Новыя кнігі свайго выдавецтва прывёз таксама Ігар Логвінаў.

Druvis і pARTisan: пра краіну, у якой мы можам жыць

Але асноўная частка імпрэзы прайшла пад эгідай часопіса "Druvis". Аляксей Дзермант, навуковец і укладальнік часопіса, прэзэнтаваў ягоную канцэпцыю і падрабязней спыніўся на другім нумары, прысвечаным Літве - "краіне, дзяржаве, яе народзе, гісторыі і культуры". Стваральнікі часопіса, па словах пана Аляксея, у кожным нумары прапаноўваюць сваю візію той ідэальнай краіны, у якой хацелі б жыць, і запрашаюць іншых людзей, якія адчуваюць сябе, сваю ідэнтычнасць гэтак жа, далучацца да іх у супрацы, розумамі і сэрцамі. Ідучы следам за рамантыкай сваіх ідэй, выдаўцы і аўтары, тым ня менш, рэалістычна падыходзяць да іх ажыццяўлення і падачы: усе артыкулы часопіса паказваюць сур'ёзны навуковы ўзровень працы, глыбокі, вельмі якасны, у многім першаадкрывальніцкі.

Druvis і pARTisan: пра краіну, у якой мы можам жыць

Важна заўважыць, што часопіс выдаецца сябрамі Цэнтру этнакасмалогіі "Крыўя", які ўжо шмат гадоў гуртуе вакол сябе людзей розных прафесій - навукоўцаў, мастакоў, краязнаўцаў, музыкаў і інш.

Druvis і pARTisan: пра краіну, у якой мы можам жыць

Колькі словаў пра ідэйнае напаўненне працы Цэнтра і часопіса дадаў знаны мастак, майстар, дудар Тодар Кашкурэвіч, які зьяўляецца галоўным рэдактарам "Druvis'а". Дыскусія шмат круцілася вакол назваў нашае краіны - Беларусь, Літва, Крыўя. Вакол таго, як мы яе бачым і на якую будучыню разлічваем. На сустрэчу, трэба сказаць, прыйшлі людзі розных поглядаў, узростаў, ведаў, але гарачых спрэчак гэта не справакавала - дыскусія ўздымала шмат пытанняў, адказы на якія для кожнага прыходзяць у свой час. На маю думку, менавіта "Druvis" - адзінае выданне на сённяшні дзень, якое іх, адказы, і прапануе.

Эліза Волат-Лужынкая

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: andros 27 верасня 2009 14:21
З вялікім задавал'неннем наведаў бы гэту сустрэчу...

Пакінуў: zuch 27 верасня 2009 19:45
Аляксею Дзерманту - ня збочыць. Ёсьць перспектыва ў думках і поглядах... Апрыёры ёсьць падмурак, на чым будаваць-пашыраць свае ідэі... Прыхільнікі ж - прыхінуцца-далучацца... Сустрэча была вартая, каб яе наведаць. Дзякуй за імпрэзу. І я там быў....

Пакінуў: Litvin Habeliak 28 верасня 2009 09:08
Гэта што раптам з Зухам зрабілася? Перакруціўся на 180... Шкада, не было Зойкі С.

Пакінуў: Зоя Справедливая 28 верасня 2009 09:42
Вынятка: Litvin Habeliak
Шкада, не было Зойкі С.

Была. Бачыла некаторых вялейцаў у календары, але слаба аголеных:)
А вось найбольш шкадую, што на год прыпадае толькі 12 месяцаў. Колькі яшчэ дастойных торсаў вялейскіх паэтаў і не толькі можна было б пабычыць.
Больш харошай эротыкі на нашым сайце! (Гэта лозунг такі, ціпа слоган). А то надакучвае часам біццё ў грудзі з доказам сваёй прыналежнасці да ліцьвіноў ці беларусаў. А ў лазні, ой, выбачайце, у эратычным календары ўсе роўныя:)
Зоя, якая прагне справядлівасці.

Пакінуў: Аляксей Дзермант 28 верасня 2009 09:53
Дзякуй усім, хто быў на сустрэчы. Вялейка - прыгожае места, а вялейчукі - прыгожыя і прыемныя людзі (прынамсі тыя, каго давялося бачыць:)). Спадзяюся, яшчэ неаднойчы буду мець магчымасць да вас завітаць.

Пакінуў: Vialla 28 верасня 2009 10:21
Зоя Справедливая,
ну што ж вы! :) трэба было і далей не паддавацца на правакацыі і інтрыгаваць - мы б так і не даведаліся, хто такая Зоя, яшчэ доўгі час ;).

Пакінуў: _Han_ 28 верасня 2009 19:12
Нават шкада, што мяне там не было..

Пакінуў: Навічок 28 верасня 2009 21:50

Крывічы прапагандуюць крывічоў пад лозунгам "Будзьма беларусамі".

Называюць каляндар з аголенымі літаратарамі парнаграфіяй і самі ўдзельнічаюць у яго прэзентацыі.

Будзьма лепш паслядоўнымі! :)


Пакінуў: Vialla 28 верасня 2009 22:34
Навічок,
Гістарычная Беларусь нібыта супадае з сакральным цэнтрам крывічоў - абшарамі Валдайскага ўзвышша, вытокамі трох магутных рэк, Дняпра, Дзвіны і Волгі. Так што - у пэўным сэнсе ніякай істотнай супярэчнасці.

Пакінуў: Litvin Habeliak 29 верасня 2009 07:39

Вынятка: Навічок
Крывічы прапагандуюць крывічоў пад лозунгам "Будзьма беларусамі".

 

... ды й гэтую расьцяжку вешалі не крывічы.


Пакінуў: А Дз 29 верасня 2009 13:10
Крывічы прапагандуюць крывічоў пад лозунгам "Будзьма беларусамі".

Называюць каляндар з аголенымі літаратарамі парнаграфіяй і самі ўдзельнічаюць у яго прэзентацыі.

Будзьма лепш паслядоўнымі! :)

 

Па ўсім бачна, што вы нават блізка не ўяўляеце, пра што там ішла размова. Крывічоў ніхто не прапагандаваў. І прэзентавалі мы не календар, а ўласнае выданне.



Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Касьцяневічы - Падарожжа Дылетанта (ВІДЭА)