Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Будзьце асцярожны! Наш сайт капіруюць!

12 верасня 2009, Катэгорыя - НАВІНЫ » Навіны сайта
2-га верасня невядомыя зарэгістравалі даменнае імя vialejka.ru. Што гэта значыць и што можа здарыцца? Чытаем далей...2-га верасня невядомыя зарэгістравалі даменнае імя vialejka.ru. Што гэта значыць і што можа здарыцца? Чытаем далей...

Дадзены сайт капіруе інфармацыю з нашага, перакладае яе праз google translate на рускую, замяняе усе спасылкі на сябе і выкладае ў ссеціва.

На жаль, пакуль невядома, ці была выкрадзеная наша база дадзеных. Калі была, то паролі там у любым выпадку зашыфраваныя, пагэтаму зайсціся не змогуць на наш сайт пад чыімсьці імем. Сайт vialejka.ru можа быць зроблены менавіта для таго, каб сабраць гэтыя паролі. НЕ ПАДДАВАЙЦЕСЯ НА ПАДМАНКУ!!! Не ўводзьце свае дадзеныя на чужых старонках! Адміністрацыя НІКОЛІ не будзе прасіць вас выслаць пароль! Наш сайт мае толькі два даменных імя vialejka.info i vialejka.info. Усе астатнія - махлярскія!

Калі пачаць гадаць дзеля чаго і хто гэта мог зрабіць, то прыходзяць наступныя думкі. Па-першае, невыключна, што спецслужбы пасля 1 верасня (былі ўсталяваныя крыжы) вырашылі дзейнічаць інакш. Добры спосаб - ці дыскрэдытаваць наш рэсурс (зрабіўшы копію і не абнаўляць яе), ці сабраць інфармацыю, каб пасля яго "заваліць". Магчыма, камусьці не хапае сапраўднага вялейскага сайта па-руску - вось і знайшоўся арыгінальны спосаб. Магчыма... І яшчэ шмат такіх магчыма...

Для яшчэ большай бяспекі - змяніце, калі ласка, свае паролі. Зрабіць гэта можна у раздзеле МОЙ ПРОФІЛЬ -> Рэдагаваць дадзеныя.

Памятайце! Толькі вы самі зможаце сабе абараніць!

НАШЫ САПРАЎДНЫЯ АДРЭСЫ:
vialejka.ORG
vialejka.ORG


Будзьма разам!!!

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Lesavik 12 верасня 2009 19:12
Не здарма тут усялякія DIMON-ы пачалі з'яўлятца wink DIMON ад слова DEMON am

Пакінуў: Litvin Habeliak 12 верасня 2009 22:23
Гэта рэакцыя не на ўсталяваньне крыжоў - за 1 дзень гэдак зрэагаваць немагчыма. Гэта рэакцыя на сайт. Значыць, ён робіцца ўплывовым... Віншую!

Пакінуў: dimon 12 верасня 2009 22:44
...лесавичок.сам ты казачок засланный...дай бог тебе для сайта сделать столько...а если что-то выяснить хочешь-к услугам...постараюсь устроить нашу встречу...)))

Пакінуў: Зоя Справедливая 12 верасня 2009 22:51
Вынятка: dimon
...лесавичок.сам ты казачок засланный...дай бог тебе для сайта сделать столько...а если что-то выяснить хочешь-к услугам...постараюсь устроить нашу встречу...)))

Краіна павінна ведаць сваіх герояў. У твар:)
Я - за справядлівасць.
Зоя С.

Вынятка: admin
Дадзены сайт капіруе інфармацыю з нашага, перакладае яе праз google translate на рускую, замяняе усе спасылкі на сябе і выкладае ў ссеціва.

Цікава, а як яны паэзію перакладаюць?

Пакінуў: karna 12 верасня 2009 23:06
"новые пластиковые окна в Новосибирске" - інцярэсная рэклама ў мяне на тым сайце выскачыла lol

Вынятка: Зоя Справедливая
Цікава, а як яны паэзію перакладаюць?


Во-во! Трэба зірнуць, як гэта выглядае :)
Здаецца, там у іх усё аўтаматычна. Там няправільныя назвы і словы - спрэс.

На мой погляд дзеля чаго:
1. Адцягнуць і зблытаць новых наведвальнікаў.
2. Атрымаць паролі ўжо зарэгістраваных неасцярожных наведвальнікаў.
3. Магчыма, неяк дзеля рэкламы.

Пакінуў: Зоя Справедливая 12 верасня 2009 23:16
Вынятка: karna
Трэба зірнуць, як гэта выглядае :)

Не атрымліваецца зазірнуць. Памылачкі выдае. Хацела прагледзець творчасць Алеся Наркевіча ў "перакладзе", але не атрымалася. А мой апошні вершык пра Шанхай яшчэ не паспеў патрапіць ў лапы гэтых зладзюг.
У мяне ёсць здагадка. Ці гэта не з'яўляецца спробай нейкіх канкурэнтаў свінню пад сайт падкласці? Можа гэта і не гэбісты?

Пакінуў: Lesavik 12 верасня 2009 23:42
Вынятка: dimon
...лесавичок.сам ты казачок засланный...дай бог тебе для сайта сделать столько...а если что-то выяснить хочешь-к услугам...постараюсь устроить нашу встречу...)))
 

Не разумею, калі ласка, па вялікалітоўскі.

dimon, асабіста для та  цябе стварылі сайт vialejka.ru

Пакінуў: paleski 13 верасня 2009 03:21
Вынятка: karna
Трэба зірнуць, як гэта выглядае :)


Навошта пераходзіць на той сайт, калі можна паглядзець наш на розных мовах!

Напрыклад, па-расейску

Па-французску

Па-арабску

і г.д.

Карацей, Google translate руліць wink

Але дзіўна, што Вялейка перакладаецца, як "ПЕРЕДВИЖНИКИ..."

Пакінуў: Tambouski vouk 13 верасня 2009 13:26

Вынятка: Lesavik
Не здарма тут усялякія DIMON-ы пачалі з'яўлятца DIMON ад слова DEMON

 

Лесавік!!! Дзімона мы, адміністратары і многія наведвальнікі, ведаем асабіста. Твае абразы ў яго адрас не прымаю!!! ён шмат робіць для сайта!!!



Мікола! Дык а ці варта наведвальнікам зараз залезьці ў свой профіль і змяніць паролі на саце?

 

я то зьмяніў :) раптам яны выкралі паролі наведвальнікаў. і можа пад імём Лесавік ужо сядзіць не лесавік, а паганы ФСБшнік? можа сам Лесавік, бедны, не можыць выйсьці на сайт? А ФСБшнік тут будзе цяпер разлад уносіць???  wink  wink  wink


Пакінуў: paleski 13 верасня 2009 13:34
Вынятка: Tambouski vouk
Дык а ці варта наведвальнікам зараз залезьці ў свой профіль і змяніць паролі на саце?


Прынцыпе, не. Хаця любыя паролі трэба час ад часу мяняць... Паролі шыфруюцца толькі ў адным напрамку. Іх можна зашыфраваць, а вось расшафраваць - не winked Думаю, базу дадзеных у нас не выкралі, бо дужа цяжка было б ім гэта зрабіць. Дый навіны на той копіі сайта не ўсе, а толькі тыя, што на галоўнай. Зрабілі копію галоўнай старонкі, прычым, неякасную копію і выклалі...

Пакінуў: Tambouski vouk 13 верасня 2009 13:44
а што з гаспадарамі хостынгу? на сувязь выйшаў??

Пакінуў: dimon 13 верасня 2009 13:57

...э-э...господа...волков бояться-в лес не ходить...все будет хорошо...а тамбовскому волку-спасибо за доброе слово...порядочность в наше время многого стоит...всем удачи и улыбок!!!...)))


Пакінуў: paleski 13 верасня 2009 14:00
Вынятка: Tambouski vouk
а што з гаспадарамі хостынгу? на сувязь выйшаў??


Выходзіў на сувязь з рэгістрантамі дамену і хостынгу. Пакуль маўчаць.
Паглядзеў старонку галоўную. Там нават сістэмы ніякай няма. Галоўная старонка проста статычная, г.зн. мяняцца яна сама не можа. Трэба кожны раз яе мяняць уручную... Так што баяцца нам няма чаго. пакуль...

Пакінуў: dimon 13 верасня 2009 14:06
...пингвиныч...вы чуть что-свистните чайнику...сменим цветок на подоконнике...ПРОФЕССОР ПЛЕЙШНЕР...да.думаю.это какой-то графоман самореализуется...ворует-и это обычно...спасибо за бдительность...все.побежал....не спать!!!...удачи...)))

Пакінуў: Дэн 14 верасня 2009 17:03
Эх, dimon, калі ты ужо пачнеш пісаць на Беларускай мове?

Пакінуў: paleski 14 верасня 2009 20:39
Карацей, калі верыць на слова людям, ад каторых атрымаў лісты, сітуацыя наступная.

З рэгістрацыяй дамена vialejka.ru. Каб яе адмяніць па расійскім заканадаўству - толькі праз суд.
В соответствии с правилами регистрации доменов в зоне .ru, это возможно лишь по решению суда. Данные владельца домена мы можем предоставить по адвокатскому запросу.


Хостары, у якіх ляжыць сайт, пераслалі ліст уладальніку vialejka.info, а той ужо звязаўся са мной. Напісаў,
Сайт ни в коем случае не ворует пароли пользователей, да и не имеет
такой технической возможности - сайт полный дубликат и не обладает
базой данных итп, регистрация, поиск итп не работают.
Допустим ли вариант размещения активной гиперссылки на видном месте
каждой страницы сайта вида "Содержимое данной страницы является
переводом с сайта http://vialejka.info/" ?


Создание такой системы перевода это мой курсовой проект в университете. Ваш сайт был выбран как сайт с большим обьёмом качественных материалов. Конечно моя ошибка что я предварительно не спросил у Вас разрешения на перевод. Ссылку разместил над формой ввода логин-пароль.


Вось так. Нічога страшнага...

Пакінуў: Tambouski vouk 14 верасня 2009 20:44
ну так. Спасылку ён разьмясьціў. Можа і няма нічога страшнага? можа сапраўды яму сайт наш спадабаўся?  winked 

Пакінуў: karna 15 верасня 2009 00:55
а што? цудоўны ў нас сайт :). Па-любому прыемна winked

Пакінуў: _Han_ 15 верасня 2009 10:19
Вынятка: karna
а што? цудоўны ў нас сайт :)


Квітнеем і пахнем)

Пакінуў: Lesavik 15 верасня 2009 15:47
Вынятка: Tambouski vouk
і можа пад імём Лесавік ужо сядзіць не лесавік, а паганы ФСБшнік? можа сам Лесавік, бедны, не можыць выйсьці на сайт? А ФСБшнік тут будзе цяпер разлад уносіць???


Здаюся! Яўка правалена! smile
А Лесавіка мы вывезлі ў лес wink 

 
Вынятка: Tambouski vouk
Лесавік!!! Дзімона мы, адміністратары і многія наведвальнікі, ведаем асабіста. Твае абразы ў яго адрас не прымаю!!! ён шмат робіць для сайта!!!


Ну а калі ведаеце асабіста, тады ў чым праблема!? Ці гэта простая непавага да вас і наведавальнікаў сайту з боку dimon. Чаму такая непавага вялікалітоўскай мовы асобнымі наведавальнікамі!? Толькі палякам і маскалям ела і есць вочы вялікалітоўская мова. Адныя мараць пра ўсходнія крэсы,другія пра паўночна-заходні край і ў тых і ў тых няма месцу для літвінаў з іх мовай.

Вынятка: Tambouski vouk
Твае абразы ў яго адрас не прымаю!!!


Мне ўсёроўна,прымаеш ты ці не. Твае меркаванні мяне зараз не цікавяць пасля вядомых табе падзей.

Вынятка: Tambouski vouk
ён шмат робіць для сайта!!!


Калі ён такі добры і ўсім вядомы, прыношу свае прабачэнні, калі чым пакрыўдзіў. Але толькі не ў выкарыстанні замежных моў, тут я маю сваё меркаванне. Хацелася б з dimon сустрэтца і паразмаўляць чаму яму так не падабаетца літвінская мова бо на сайце я ні знаўшоў ягоных выказванняў датычна літвінскай мовы.

Пакінуў: paleski 15 верасня 2009 16:59
Вынятка: Lesavik
Хацелася б з dimon сустрэтца і паразмаўляць чаму яму так не падабаетца літвінская мова бо на сайце я ні знаўшоў ягоных выказванняў датычна літвінскай мовы.


Ну, нарэшце, жаданні сустрэцца выказалі абодва бакі. А то думаў, трэба будзе знянацку яе рабіць... Будзе сустрэча. Да канца месяца. Як кажуць, павінен застацца толькі адзін... lol

Пакінуў: Lesavik 15 верасня 2009 17:32
Вынятка: mikola
Будзе сустрэча. Да канца месяца. Як кажуць, павінен застацца толькі адзін... lol


Рабіце стаўкі, спадарства! smile

Пакінуў: _Han_ 16 верасня 2009 14:36
Вынятка: Lesavik
Але толькі не ў выкарыстанні замежных моў

Хто б казаў:

http://vialejka.info/1949-aperatynasc-vjalejjskikh-sluzhba.html


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Касьцяневічы - Падарожжа Дылетанта (ВІДЭА)