Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Падарожжа па Нарачанска-Вялейскому краю

21 ліпеня 2009, Катэгорыя - ТУРЫЗМ » Маршруты
Выезд з Менска ў 7.00*

З Даўгінаўскага гасцінца выязджаеце на Заслаўль. Далей праз горад Маладзечна дабіраецеся да горада Вілейка. Абуджаеце тамака каля 8.40

 

Вялейка

Абодва храмы - царква Марыі Егіпецкай 1865г. і Крыжаўзвіжанскі касцёл 1913г. – стаяць на цэнтральнай плошчы.

Крыжаўзвіжанскі касцёл 1913г.

Крыжаўзвіжанскі касцёл 1913г.


Царква Марыі Егіпецкай 1865г

Царква Марыі Егіпецкай 1865г

На вуліцах Вадап’янава,Савецкай, Чырвонаармейскай захаваліся домы пачатку ХХ стагоддзя. А на вуліцы Першамайскай 50 можна паглядзець турму сярэдзіны ХІХ стагоддзя: тут было расстраляна пад час палітычных рэпрэсій шмат людзей, асабліва ў пачатку Вялікай Айчыннай Вайны, калі пачалася эвакуацыя.

 

Можна паглядзець помнік Азі Асланаву які быў адкрыты ў дзень 65-й гадавіны вызвалення Вялейкі. Ён знаходзіцца па вуліцы Савецкай (недалёка ад цэнтру).

 

На выездзе з горада (ў бок Полацка) па вуліцы Валынца знаходзіцца мемарыял зніклых вёсак: за апошніх 70 год на Вілейшчыне знікла 253 населеныя пункты.Некаторыя вёскі былі спаленыя падчас вайны, некаторыя з цягам часу страцілі свае назвы і былі далучаныя да другіх сельсаветаў, іншыя былі зруйнаваны падчас будаўніцтва вадасховішча,другія ўвайшлі ў склад горада.

Адтуль едзеце на Куранец

 

Куранец


У гэтай вёсцы варта паглядзець на царкву Каляд Багародзіцы і на могільнік паўстанцаў 1863 года

Куренец, церковь Рождества Богородицы
царква Каляд Багародзіцы 2-й паловы ХІХ стагоддзя


Куренец, кладбище военное: могила участников восстания 1863-64 гг.
дол удзельнікаў паўстання

Ў 1923 г. на доле ўсталяваны помнік, уяўлялы сабой бетонавы крыж.

 

Тамака паварочваеце на  Любань

 

 

Любань



Любань (Вилей. р-н), церковь Собора Белорусских Святых (дерев.)

царква Сабора Беларускіх Святых



Любань (Вилей. р-н), храм протестантский

Храм пратэстанскі


З Любані едзеце  на Лыцавічы і даязджаеце да павароту на Каракулічы (паказальнік будзе перад вёскай Буйки). Карабаны знаходзяцца ў пяці кіламетрах ад Шэметава (паварот на Занарач).


Каракулічы і Карабаны(Каракуличи и Карабаны)


Карабаны, памятник солдатам 1-й мировой войны

У гэтых вёсках варта зазірнуць на нямецкія могілкі першай сусветнай вайны. Прычым у Карабанах засталася ўнікальная скульптура салдата. Па легендзе, гэта помнік палкоўніку Людэндорфу - брату знакамітага нямецкага генерала. Салдат сядзіць з мячом у руках. Помнік значна разбураны, адбітая галава, але разглядзець салдата можна.

Вяртаецеся і едзеце далей на Шеметава. Будзіце тамака каля 13.00

 

 

Шеметава (Шеметово)


Шеметово, костел Девы Марии

Касцёл Панны Марыі

Тут глядзім астаткі сядзібы Скірмунтаў і касцёл Панны Марыі 1816г пабудовы. Спачатку касцёл уваходзіў у комплекс сядзібы і выкарыстоўваўся як магільны склеп, а затым быў перабудаваны пад паўнавартасны храм. Касцёл акружаны панскімі сажалкамі ХVІІІ стагоддзя для гадоўлі рыбы.

Каля 13.40 едзіце далей уздоўж возера Свір да вёскі Засвір.

 

 

Засвір(Засвирь)


Засвирь, монастырь: костел Троицкий

Засвірскі  касцёл і кляштар кармелітаў - помнік архітэктуры барока пачатку ХVІІІ стагоддзя. Калі заспееце ксяндза, папросіце падняцца на вежу. Манастырскі корпус з унутраным панадворкам прымыкае да касцёла. Праўда, ад яго засталіся толькі руіны… За касцёлам нямецкі могільнік.

 

Яшчэ 10 хвілін - вы ў Лушчыках.

 

 

Лушчыкі (Лущики)


Лущики, усадьба: усадебный дом

Сядзібная хата Ахреновских пачатку ХХ стагоддзя дзівіць сваёй прыгажосцю і сёння: новарэнесанская вежа робіць яго падобным на замак. Цяпер у сядзібе псіхлякарня.

 

Далей да Свіры - 1 кіламетр

 

 

Свір (Свирь)


Свирь, костел св. Николая

 

Гарадскі пасёлак Свір, вядомы яшчэ з ХІІІ стагоддзя, знаходзіцца на беразе аднайменнага возера. Галоўны архітэктурны помнік пасёлка - касцёл святога Мікалая. Ён быў пабудаваны ў 1649 годзе, але ў 1909-м значна перабудаваны. Ад 350 - летняга храма захавалася трохі.. За касцёлам ёсць палянка, дзе ў намётах жывуць пілігрымы. Яшчэ ў Свіры ёсць стараверская царква ХІХ стагоддзі і гарадзішча.

 

З Свіры выязджаеце па дарозе Р45 на Камарова. Абуджаеце тамака каля 15.30

 

 

Камарова (Комарово)

Сядзібная хата Старжынскіх пачатку ХХ стагоддзя. Зверніце ўвагу на герб уладальнікаў на галоўным фасадзе. Перад сядзібнай хатай адмысловай выявай выкладзеныя апрацаваныя валуны.

 

Каля 16.10 ядзіце далей. Праз 10 хвілін абуджаеце ў Констанцінава

 

 

Констанцінава (Константиново)

Пры ўездзе ў вёску па правай руцэ будзе стары каталіцкі могільнік. Яго варотам больш за 100 гадоў. Яшчэ тамака можна паглядзець старадаўнюю капліцу і пахаванні салдатаў Першай сусветнай вайны. Узнясенскаму касцёлу больш за 110 год.

 

Да вёскі Нарач ( Кабыльнік) 20 кіламетраў.

 

 

Нарач (Кабыльнік) (Нарочь)

На ўездзе ў Кабыльнік па левым боку ад вас размешчаны стары каталіцкі могільнік. У цэнтры  помнік нямецкім салдатам Першай сусветнай - велізарны арол на пастаменце.

Нарочь (Мядел. р-н), кладбище солдат 1-й мировой войны: памятник немецким солдатам

У цэнтры вёскі вы ўбачыце прыгожы неагатычны касцёл святога апостала Андрэя пачатку ХХ стагоддзя. Тамака жа варта званіца, якая на 200 гадоў старэй касцёла, Яна захавалася ад папярэдняга драўлянага храма.

На цэнтральным пляцы стаіць царква святога Іллі 1860 г. Захаваліся фатаграфіі пачатку ХХ стагоддзя…

 

Да Мядзела каля 25 хвілін язды. Абуджаеце тамака каля 18.00

 

 

Мядзел (Мядель)

З значных помнікаў архітэктуры ў Мядзеле Захаваўся толькі касцёл Богамаці  Шкаплернай 1754 г.


З значных помнікаў архітэктуры ў Мядзеле Захаваўся толькі касцёл Богамаці

 

Для Беларусі храм унікальны тым, што звонку ён шматкутны, а ўсярэдзіне круглы, калі патрапіце ўнутр, спусціцеся ў падзямелле (крипту).

Поруч касцёла варта манастырскі корпус ХVІІІ стагоддзя.

 

Падніміцеся на Кальварыйскую гару. На вяршыні - руіны каталіцкай капліцы, а побач тры вялікіх драўляных крыжа. Адгэтуль адчыняецца выдатны выгляд.

 

Да Менска 2,5 гадзіны язды, да Вялейкі каля гадзіны.

 

 *  час дадзены прыкладна. Падарожжа можна расцягнуць і на два дні (па жаданню)

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Tambouski vouk 21 ліпеня 2009 13:13
Сам састаўляў?

Пакінуў: Дэн 21 ліпеня 2009 22:36
так, але за аснову быў узяты невялічкі артыкул са старой газеты

Пакінуў: Black-Sea 6 жніўня 2009 18:26
Найпрыгожы наш Крыжаўзвіжанскі касцёл !!!

Пакінуў: Дэн 8 жніўня 2009 16:37
Згодны, але ж у кожнага помніка архітэктуры ёсць нейкія свае асаблівасці і кожны помнік сам па сабе цудоўны

Пакінуў: kurt 21 жніўня 2012 17:31
А мне больш Засвірскі падабаецца


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by