Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Талака на пахаваннях Гурыновічаў

15 верасня 2008, Катэгорыя - КУЛЬТУРА » Гісторыя
13 верасьня на могілках вёскі Золькі адбылася талака па аднаўленні меркаванай сямейнай капліцы Адама Гурыновіча. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е, была праведзена досыць вялікая частка працы. Удзельнікі мерапрыемства - краязнавец Анатоль Рогач, архітэктар Анатоль Капцюг, "нечалавекгода" турыст і энтузіяст Віталь Кастэнка, а таксама некалькі валанцёраў ад выдання "Волат".
alt

У 1997 годзе, пры абследванні, вялейскія краязнаўцы выявілі на могілках месца пахаванняў роду Гурыновіча, якое пацьвердзілася і апытаннем мясцовых жыхароў. У 2007 годзе ў гэтай частцы могілак была знойдзена магільная пліта бабулі Адама Гурыновіча па матчынай лініі Ізабэлы Сяняўскай. Падчас талакі стала відавочна, што гэтае надмагілле было ўмуравана ў паўночна-заходнюю сьцяну капліцы. Пад напластаваннем зямлі й друзу аказалася цагляная кладка-пастамент. Вакол надмагілля сталі праглядацца сьляды ад цаглянай аркі. Пліта была пастаўлена на сваё месца, яе абклалі цэглай без раствора, каб прасачыць выгляд аркі. У выніку гэтай працы, надмагільная пліта з надпісам "Ізабэла Сяняўская, памёрла ў 1876 годзе ва ўзросьце 56 гадоў" была пастаўлена на сваё "роднае" месца і пакладзена частка арачнай кладкі. Завяршыць арку ў гэты ж дзень недазволіла сырое надвор'е.

 

Адначасова адбывалася ачыстка ўсёй капліцы ад зямлі, друзу, нават праросшага на ёй кустоўя. З-пад зямлі паказаліся дзьве прыступкі з камянёў, якія ішлі па ўсім перыметры капліцы. Недагледжаныя, яны былі занесены прыкладна 30-цю сантыметрамі глею й друзу. Праясьнілася таксама й структура капліцы - прынамсі, тры яе вуглы былі выкладзены з цэглы.

 

Стала бачна, што за адзін дзень тут рады не дасі. Але атрыманыя дадзеныя паказалі, чым менавіта трэба будзе заняцца ў далейшым аднаўленні. Адмыслоўцам яшчэ належыць паламаць галаву над тым, як жа выглядала капліца, калі была пабудавана. Ці была яна гэткай вышыні, што цяперашнія парэшткі, ці зьверху была надбудова з цэглы. Падобнага кшталту капліцы сустракаюцца ў наваколлі, а цэглу, верагодна, разабралі ў часы якойсьці з войн ці ў бальшавіцкае бязладдзе.

 

У любым выпадку, энтузіясты маюць намер цалкам аднавіць капліцу і не губляюць надзеі адшукаць дакладнае месца пахавання Адама Гурыновіча.

 

Якуб Волат

© фота аўтара


 

Больш фота тут: http://vialejka.info/gallery/akcyi/talaka-na-pakhavannjakh-sjami-adama-gurynovicha/

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: miestaczkoviec 17 верасня 2008 23:13
Выказваю сваю падтрымку. Малайцы!


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'



НАДВОР'Е

< >
    ПАМЫЛКА ЗЛУЧЭННЯ Дадзеныя прадастаўлены сайтам rp5.by