Аўтарызацыя | Рэгістрацыя

Вы жадаеце глядзець Белсат?

29 снежня 2007, Катэгорыя - АБМЕРКАВАННЕ » Дыскусійны клуб
Што зрабіць, каб прымаць Белсат TV?Што зрабіць, каб прымаць Белсат TV?
А. У мяне ёсць спадарожнікавая антэна, якая прымае сігнал спадарожніка Astra.

1. Усё проста! 10 снежня а 18:00 па беларускім часе (17:00 польскага часу) уключы тэлевізар і пашукай назву Белсат TV у спісе каналаў.

2. Калі не знойдзеш нас адразу, паспрабуй уключыць аперацыю SCAN, якая актуалізуе спіс каналаў.

3. Дадай Белсат TV да ўлюбёных, каб першая незалежная тэлевізія для Беларусі заўсёды была пад рукой!

Б. У мяне ёсць спадарожнікавая антэна, аднак яна скіраваная на іншы спадарожнік.

1. Гэта таксама проста! Пакруці антэну гарызантальна ўправа і ўлева, знайдзі сігнал Astra.

2. Калі ўпэўнішся, што сярод каналаў ёсць Белсат TV, а якасць прыёму добрая, замацуй антэну. Жадаем прыемна правесці час з нашымі перадачамі.

Практычная парада:

Перастаўляючыся на Astra, ты не мусіш адмаўляцца ад прыёму дагэтуль ужыванага спадарожніка. Дастаткова паставіць яшчэ адну галоўку (канвертар). Дзякуючы дадатковым канвертарам ты можаш прымаць сігнал нават з некалькіх спадарожнікаў.

3. Калі ў тваёй апаратуры ёсць функцыя аўтаматычнага выбару спадарожніка, табе не трэба варочаць антэну. Дастаткова наставіць параметры: Астра 1 Кr, пазіцыя 19,2° E, палярызацыя H, частата 10773 МГц.

В. У мяне няма абсталявання, а я б хацеў глядзець Белсат.

1. 10 снежня Белсат TV пачынае трансляваць перадачы па спадарожніку Астра. Чым далей на Ўсход, тым слабейшы сігнал Астры, таму варта выбраць іншы, магутнейшы спадарожнік.

2. Каб дайсці да кожнага беларускага дому, ад студзеня 2008 году Белсат TV будуць трансляваць таксама па спадарожніку Sirius. Ён прапануе найбольш бясплатных, некадаваных каналаў на расейскай і ўкраінскай мовах. Цяпер да іх далучыцца і доўгачаканы спадарожнікавы тэлеканал на беларускай мове.

3. Ужо сёння можна купіць спадарожнікавую антэну і скіраваць яе на магутны Sirius. Памятай, што замацоўваць антэну трэба па тым баку будынку, які апоўдні асвятляецца сонцам – менавіта з гэтага найцяплейшага пункту на небе да цябе прыйдзе новая тэлевізія Белсат TV.

Для якаснага прыёму правядзі кабель ад антэны да прыёмніка найкарацейшым шляхам, пастарайся, каб ніякія перашкоды (напрыклад, дрэвы) не засланялі антэны. Не вешай талеркі вельмі высока, каб яна не была на ветры.

4. Пошук і настройка каналу адбываецца гэтак жа, як у выпадку кожнага іншага спадарожніка. Усё гэта можна выканаць самастойна, карыстаючыся тэхнічнай інструкцыяй па абслугоўванні антэны. Калі ў цябе ўзнікнуць пытанні, з імі можна звяртацца, напрыклад, да прадаўца.

Белсат TV – тваё права выбару!

Падобныя навіны:

Каментары









Пакінуў: Tambouski vouk 29 снежня 2007 13:08
Колькі ў Вялейцы ўладальнікаў спадарожнікавых антэнаў? Як вы думаеце? А можа хто валодае канкрэтнымі лічбамі.

Пакінуў: pik 3 студзеня 2008 09:32
Хто бачыў той Белсат? Раскажыце, калі ласка!

Пакінуў: Tambouski vouk 3 студзеня 2008 12:52
Ну, мой знаёмы з Лагойску глядзіць. Канал не палітызаваны, цікавыя перадачы. Навіны ёсьць.
Знаёмы запісвае праграмы на дыскі і дае знаёмым перапісваць.

Пакінуў: jakub 3 студзеня 2008 14:11
а твой знаёмы па знаёмству ці дась некалькі дыскаў табе перапісаць, каб твае знаёмыя маглі ў цябе узяць паглядзець?
:) :) :)

Пакінуў: mazay 3 студзеня 2008 18:28
А ці магчыма глядзець БелСат па інтэрнэту?

Пакінуў: kon 3 студзеня 2008 23:02
І я чуў, што па Белсату, як ні дзіўна, абсалютна непалітызаванае праграмнае напаўненьне добрай якасьці паказваецца. Гэтак званы "сямейны канал". А я чакаў усё ж такі "грамадска-палітычнага"...

Пакінуў: Tambouski vouk 4 студзеня 2008 14:37
Цытата: jakub
а твой знаёмы па знаёмству ці дась некалькі дыскаў табе перапісаць, каб твае знаёмыя маглі ў цябе узяць паглядзець?
:) :) :)


Дасьць! Я дамоўлюся і на наступным тыдні, думаю, вазьму.

Пакінуў: andros 6 студзеня 2008 02:57
Sachy sa kanalam praz internet.Y kago hytkast' dazvalyae moga znaisti vel'mi shmat na YOUTUBE.COM,kaneshne geta ne givi eter ale. Noviya peradachi tudi zlivaucca kogni dzen'.
Yraganne ad kanaly tol'ki stanoychae,gniloi raseiskai papsi ne pachyesh :)))Karatei nishtyak tema- NABIVAITE TALERKI !!!!!!!!!!!!!!!!!

To Kon :tam shmat roznih pragram i gramacka palitichnih taksama.Ne hvaluisya.

Пакінуў: paleski 6 студзеня 2008 03:07
Хто мне скажа? Каб глядзець талерку на дзьвюх ТВ, трэба 2 рэсівера? Ці як? no

Пакінуў: jakub 6 студзеня 2008 12:02
"сашу і сірожу" з Белсату можна глядзець на сайце http://tube.by/index.php (ён даступны па "госьцю" ад байфлай)
там таксама можна тое-сёе з белмузыкі вылавіць

Пакінуў: Знаёмы з Лагойску 6 студзеня 2008 21:03
На дадзены момант у мяне запісаны ўвесь эфір Белсату пачынаючы з 10 снежня. Запіс у фармаце мпег, г.з. гадзінны блок займае 1,4 гігабайты. Каб забраць усе запісы, бяры ты лепш, Тамбоўскі воўк, з сабою вінчэсцер. Магу канешне і на дыскі запісаць, але спатрэбіцца трохі часу на гэта, таму замаўляй загадзя.

Далей... пра прагляд з аднаго цюнера на два тэлевізары...
Звычайна тюнер мае некалькі выхадаў, да якіх можна падлучыць тэлевізары, таму праблемаў з гэтым не будзе. Іншая справа, калі патрабуецца незалежны прагляд розных каналаў... гэта зрабіць больш складана, але можна. Ёсць варыянты, але рэкамендуецца ставіць галоўку на два выхады і два цюнера (рэсівера)

Крыху пра сам Белсат...
Справа ў тым, што пакуль яшчэ канал працуе ў тэставым рэжыме і таму не ўсе анансаваныя перадачы паказваюць. Ад аўторка 8 студзеня вяшчанне падоўжыцца ўдвая (а 18-й да 24-00). Навінаў будзе болей, пачнуць паказваць ток-шоу Выбар, серыялы і мастацкае кіно.
Але ж шмат цікавага ўсё ж паказваюць і зараз. Гэта - эканамічна-аналітычны агляд - "Кішэня", агляд беларускай прэсы "Прэс-экспрэс" ад радыё "Рацыя", "Госць Белсату" з Павалам Мажэйкам, калыханкі ад "Сашы і Сірожы", дакументальнае кіно і шмат музыкі.

Пакінуў: jakub 6 студзеня 2008 22:41
Tambouski vouk,Знаёмы з Лагойску, магу прадаставіць вінчэсьцер на многа гігабайт

Пакінуў: Tambouski vouk 7 студзеня 2008 21:09
Тады дамовіліся. Якуб давай вінчэсьцер.

Пакінуў: jakub 7 студзеня 2008 23:22
даю

Пакінуў: jakub 10 ліпеня 2008 13:21
Тэхнічныя парамэтры вяшчаньня Белсату з Sirius 4:
Frequency (частата нясучай): 12380 MHz
Polarisation (палярызацыя): H
SR (сымбальная хуткасць патоку): 27500 Ms/s
FEC (карэкцыя памылак): 3/4


Ўладарам спадарожнікавых рэсівэраў Dreambox нічога нятрэба рабіць, бо гэтыя разумныя прыймачы амаль што самі знаходзяць новыя каналы, абы сам транспондэр 12380 прысутнічаў у файле satellites.xml. Усім астатнім недарагім прыймачам неабходна прапісаць парамэтры прыёму "ўручную".

Пакінуў: Хведар 10 ліпеня 2008 22:47
Цытата: jakub
Тэхнічныя парамэтры вяшчаньня Белсату з Sirius 4: Frequency (частата нясучай): 12380 MHz Polarisation (палярызацыя): H SR (сымбальная хуткасць патоку): 27500 Ms/s FEC (карэкцыя памылак): 3/4

Віншую!
Але гэта пакуль тэставае выпрабаванне.
Уключыўся, халера, на Сырыусе, і глядзеў мастацкі фільм, але не навіны.
Праўда, кіно па-беларуску. Хоць гэта няблага!
"Белсат", перадачы якога транслююцца на Беларусь з Польшчы, пачаў тэставае вяшчанне праз спадарожнік Sirius-4. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар тэлеканала Сяргей Пялеса

Пакінуў: Tambouski vouk 5 траўня 2011 09:30
http://belsat.eu/be/obiektyw/wydanie/a,597,2011-05-04.html

Вось тут зручна глядзець Белсат.

З усяго выпуску "Аб'ектыва" можна паглядзець толькі той рэпартаж, які цікавіць.

І па календару магчыма выбраць выпуск "Аб'ектыва" за любы дзень.


Імя:*
E-Mail:
Паўтлусты Нахільны тэкст Падкрэслены тэкст Закрэслены тэкст | Выраўноўванне па левым краі Па центры Выраўноўванне па правым краі | Устаўка ўсмешак Выбар колеру | Схаваны тэкст Устаўка цытаты Пераўтварыць абраны тэкст з трансліта ў кірыліцу Устаўка спойлера
Пытанне:
Назавіце прозвішча пісьменніка, што жыў і памёр у выгнанні, напісаў "Доўгая дарога дадому", "Знак бяды" і інш.
Адказ:*

СТУЖКА НАВІНАЎ

АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ

ГАЛЕРЭЯ


Фільм 'Вялейскія запаветы'